Навіны на тэму: Выбарчы кодэкс
07.06.2010 Выбарчы кодэкс Беларусі не гарантуе дэмакратычнасць выбараў, заяўляюць эксперты АБСЕ і Венецыянскай камісіі СЕ
Унесеныя ў Выбарчы кодэкс Беларусі папраўкі з'яўляюцца крокам да ўстаранення недахопаў, але не гарантуюць правядзення адкрытых і дэмакратычных выбараў. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве экспертаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ і Венецыянскай камісіі Савета Еўропы.
12.02.2010 У Мінску вызначаны месцы, забароненыя для збору подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты гарсавета
Галоўнаму ўпраўленню ўнутраных спраў Мінгарвыканкама даручана забяспечыць ахову грамадскага парадку ў сталіцы ў час збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты, прыняць меры па недапушчэнню правядзення пікетавання для збору подпісаў выбаршчыкаў у забароненых месцах.
02.02.2010 Ярмошына перайначыла норму Выбарчага кодэкса?
Паводле інфармацыі афіцыйных СМІ, да 14 лютага мясцовыя ўлады павінны вызначыць месцы для правядзення пікетаў па зборы подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына 1 лютага на прэс-канферэнцыі ў Менску. Але гэтае патрабаванне супярэчыць артыкулу 61 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, засцерагаюць праваабаронцы.
27.01.2010 БДІПЧ АБСЕ дасць сваю ацэнку зменам у Выбарчы кодэкс Беларусі
Як паведаміў журналістам у Мінску 27 студзеня новы кіраўнік Офіса АБСЕ ў Мінску Бенедыкт Халер, беларускі бок перадаў БДІПЧ для азнаямлення папраўкі ў выбарчае заканадаўства.
27.01.2010 Дапаможнік «Абскарджанне парушэнняў выбарчых правоў»
Дапаможнік на гэтую тэму напярэдадні выбарчай кампаніі падрыхтавалі юрысты грамадскіх арганізацыяў краіны.
25.01.2010 Сяргей Мацкевіч на практыцы праверыць істотнасьць зьменаў у Выбарчым кодэксе
Кіраўнік Рабочае групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч вылучаны ў Менскую выбарчую камісію. Грамадзкі лідэр намераны праверыць на практыцы істотнасьць анансаваных зьменаў у Выбарчым кодэксе.
23.12.2009 Сесілія Вігстром: Парламенцкая асамблея АБСЕ заклапочана сітуацыяй са свабодай СМІ і арганізацый у Беларусі
Рабочая група Парламенцкай асамблеі АБСЕ заклапочана сітуацыяй са свабодай СМІ і арганізацый у Беларусі, а таксама магчымасцямі партый паўнавартасна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны. Пра гэта заявіла кіраўнік дэлегацыі рабочай групы па Беларусі ПА АБСЕ, шведскі дэпутат Сесілія Вігстром 22 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
21.12.2009 Дэлегацыя АБСЕ і апазіцыя гаварылі пра папраўкі ў выбарчае заканадаўcтва
Дэлегацыя Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая знаходзіцца з двухдзённым візітам у Мінску, сустрэлася з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў Беларусі. У перамовах бралі ўдзел, у прыватнасці, Анатоль Лябедзька, Аляксандр Казулін, Сяргей Калякін, Анатоль Ляўковіч, Юрый Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі, Дзмітрый Дашкевіч.
01.12.2009 Беларусь не пазнаёміла БДІПЧ АБСЕ з папраўкамі ў Выбарчы кодэкс
Беларускі бок не даў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правы чалавека (БДІПЧ) АБСЕ магчымасці азнаёміцца з папраўкамі ў Выбарчы кодэкс нягледзячы на дасягнутую ў лютым дамоўленасць. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар БДІПЧ АБСЕ Енс Эшэнбэхер.
30.11.2009 Назіральнікі зноў ня ўбачаць выбарчых бюлетэняў
Сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў абмяркуюць у першым чытаньні зьмены ў выбарчае заканадаўства. Прадстаўляць ім новы законапраект будзе асабіста старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына. Калі ўсе дапаўненьні і зьмены дэпутаты ўхваляць, то трэба будзе скарэктаваць два законы і 40 артыкулаў Выбарчага кодэксу.
27.11.2009 У выбарчы кодэкс прапануюць зменаў амаль на 40 старонак
Ёўрарадыё азнаёмілася з тэкстам законапраекта, які прапануе Цэнтрвыбаркам. Паводле слоў Мікалая Лазавіка, змены значна дэмакратызуюць выбарчае заканадаўства, але апазіцыя ўсё роўна лічыць іх касметычнымі.
23.10.2009 Здзеклівыя папраўкі
Змены ў выбарчым заканадаўстве, прапанаваныя ЦВК, носяць касметычны характар.
04.08.2009 АБСЕ: наступныя выбары прэзідэнта Беларусі павінны быць свабоднымі
Беларускія дэмакраты сустрэліся ў Варшаве з прадстаўнікамі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ.
10.02.2009 Выбарчае заканадаўства наблізяць да эўрапейскага?
10 лютага ў Менску экспэрты Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ і экспэрты Нацыянальнага цэнтру заканадаўчай дзейнасьці пачынаюць абмеркаваньне магчымых зьмяненьняў Выбарчага кодэксу краіны.
23.01.2009 Дырэктар БДІПЧ выслухае беларускую апазыцыю і праваабаронцаў
Сёньня завяршаецца візыт у Менск дырэктара Бюро АБСЭ ў дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Янеза Ленарчыча. Ён абмяркоўвае з прадстаўнікамі ўладаў і апазыцыі рэформу беларускай выбарчай сыстэмы. Сёньня ён правядзе сустрэчы з сябрамі палітычных партый і няўрадавых аб’яднаньняў.







