Навіны на тэму: Саюз палякаў
09.06.2008 Анжаліку Борыс пакаралі за правядзеньне канцэрту
Кіраўнічка непрызнаванага беларускімі ўладамі «Саюзу палякаў на Беларусі» атрымала 1.400.000 рублёў штрафу за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Паводле адміністрацыйнага пратакола, складзенага супрацоўнікамі гродзенскай міліцыі, Анжаліку Борыс абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства — канцэрце знакамітага польскага гурта Lombard, які адбыўся ў Гродне 2 траўня.
09.06.2008 Сёньня – суд над Анжалікай Борыс
Сёньня, 9 чэрвеня, адбудзецца суд над кіраўнічкай непрызнаванага беларускімі ўладамі “Саюзу палякаў на Беларусі” Анжалікай Борыс. Паводле адміністрацыйнага пратакола, складзенага супрацоўнікамі гродзенскай міліцыі, яе вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства - канцэрце знакамітага польскага гурта Lombard, які адбыўся ў Гродне 2 траўня.
27.05.2008 А.Борыс атрымала позву ў суд
Сёньня ў Горадні была выклікана ў суд Анжаліка Борыс, якая ўзначальвае Саюз палякаў, не прызнаваны ўладамі. Але яна цяпер на бальнічным, і таму папрасіла свайго адваката Ўладзіміра Кісялевіча напісаць ад яе імя заяву і папрасіць перанесьці судовае паседжаньне.
12.07.2007 Спыненая крымінальная справа супраць чальцоў Саюза палякаў
Беларускія ўлады спынілі крымінальную справу супраць чатырох чальцоў Саюзу палякаў Беларусі. Анджэй Пачобут, Юзаф Пажэцкі, Веслаў Кеўляк і Анджэй Пісальнік змогуць цяпер зьвярнуцца ў Гарадзенскую міліцыю па штамп у пашпарце, які дазваляе выязджаць зь Беларусі ва ўсе краіны сьвету.
05.07.2007 Адноўлена крымінальная справа супраць актывістаў Саюза палякаў
Адноўлена крымінальная справа супраць чатырох актывістаў не прызнанага ўладамі Саюза палякаў: Веслава Кеўляка, Юзафа Пажэцкага, Анджэя Пісальніка і Андрэя Пачобута.









