Навіны на тэму: прэмія
25.02.2010 Газета «Борисовские новости» ўганараваная пачэснай прэміяй
Газета «Борисовские новости» ўганараваная прэміяй імя Герда Буцэрыюса «Свабодная прэса Ўсходняй Еўропы». Памер прэміі складае 15 000 еўра.
23.12.2009 “Хартыя’97” уручыла ўзнагароды
23 сьнежня ў Менску былі ўручаныя Нацыянальныя прэміі грамадзкай ініцыятывы “Хартыя’97” у галіне абароны правоў чалавека за 2009 год.
09.12.2009 Праваабаронцы абвесцілі лаўрэатаў сваёй прэміі
9 снежня ў Менску грамадская ініцыятыва “Праваабарончы альянс” абвесціла лаўрэатаў сваёй штогадовай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека.
20.02.2009 Газета «Новы час» стала лаўрэатам прэміі фонда “Цайт”
Недзяржаўная беларуская газета «Новы час» выбраная лаўрэатам міжнароднай прэміі імя Герда Буцэрыуса «Маладая прэса Усходняй Еўропы — 2009» (прэміі фонда Цайт).
24.12.2008 Уручаныя Нацыянальныя прэміі за абарону правоў чалавека
Нацыянальная прэмія за абарону правоў чалавека была ўручаная 23 снежня Хартыяй’97 вядомым праваабаронцам і былым палітычным вязням. У намінацыі «За асабістую мужнасць» былі ўзнагароджаныя Аляксандр Баразенка, Андрэй Кім, Сяргей Парсюкевіч і Галіна Юбко.
12.12.2008 Жанна Літвіна атрымае прэмію ў галіне правоў чалавека
У Берліне сёння пройдзе цырымонія ўручэння прэміі Фонда імя Фрыдрыха Эберта ў галіне правоў чалавека. Як паведамлялася раней, сёлета гэтую ўзнагароду спецыяльная камісія Фонда вырашыла ўручыць старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жанне Літвіной.
27.09.2008 Жанна Літвіна - лаўрэат прэміі Фонда Эберта па правах чалавека
Як стала вядома прэс-службе БАЖ, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жанна Літвіна стала лаўрэатам прэміі Фонда імя Фрыдрыха Эберта па правах чалавека ў 2008 годзе.
04.09.2008 Аляксандра Казуліна вылучылі на прэмію “За свабоду думкі”
Ляўрэата сёлетняй прэміі Эўрапарляманту імя Андрэя Сахарава абвесьцяць у сярэдзіне кастрычніка. Як паведамляе БелаПАН, колішні кандыдат на прэзыдэнта і палітвязень Аляксандар Казулін вылучаны на прэмію разам з былым кандыдатам на прэзыдэнта Калюмбіі Інгрыд Бетанкур, Далай-ламам, былым паўкоўнікам ФСБ Расеі Міхаілам Трыпашкіным, лідэрам дэмакратычнай апазыцыі Зыбабвэ Морганам Цваргіраэ, зьняволенай кітайскай праваабаронцай Ху Джыа, старшынём незалежнай выбарчай камісіі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Эбат Апалінарыя Малу Малу, а таксама разам з праваабарончай арганізацыяй Эўрапейскі цэнтар па правам цыганоў.








