Слонімскі выканкам не ведае сваіх рашэнняў, міліцыя – таксама
Аказваецца, што сам старшыня райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч не ведае рашэнняў выканкама. Сёлета ў верасні было прынята новае рашэнне аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў, а ў адмове на правядзенне пікета ў падтрымку Алеся Бяляцкага старшыня выканкаму спасылаецца на пастанову 2002 года.
















