Навіны на тэму: Партыя БНФ
09.09.2008 15 з 19 вылучэнцаў ад БНФ супраць байкоту
Яны зьвярнуліся да Сойму партыі з просьбай перагледзець рашэньне аб зьняцьці кандыдатаў.
08.08.2008 Ціск на актывістаў Партыі БНФ
Кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ і адзінага сьпісу АДС па Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе № 99 Юрась Карэтнікаў учора, 7 жніўня, падаў сьпіс зь 50 чалавек, якія зьяўляюцца сябрамі Партыі БНФ, у склад участковай камсіі Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі № 99 у Менску.
08.08.2008 Супрацоўнікі пажарнай службы забаранілі вешаць карціны ў сядзібе Партыі БНФ
8 жніўня ў сядзібу Партыі БНФ прыйшлі з праверкаю супрацоўнікі пажарнай службы Савецкага раёну. Пасьля праверкі памяшканьняў яны прад'явілі шэраг заўваг сакратарам Управы Партыі БНФ.
06.08.2008 Не дае спакою партыйны сьцяг
Камунальныя службы Савецкага раёну Менску запатрабавалі ад Партыі БНФ зьняць з фасаду будынку, дзе разьмяшчаецца партыйны офіс, бел-чырвона-белы сьцяг. У адваротным выпадку з Партыяй БНФ можа быць разарваная дамова аб арэндзе памяшканьня. Кіраўніцтва БНФ лічыць, што патрабаваньне камунальнікаў парушае артыкул 21 «Закону аб палітычных партыях», у адпаведнасьці зь якім партыя мае права прапагандаваць свае ідэі.
05.08.2008 А.Янукевіча выклікаюць ў міліцыю па справе 3 ліпеня
Супрацоўнік КДБ Юры Салаўёў патэлефанаваў намесніку старшыні Партыі БНФ, кандыдату ў дэпутаты ад Партыі БНФ і спісу АДС Аляксею Янукевічу і запрасіў на размову ў сувязі з выбухам у Мінску 3 ліпеня.
16.07.2008 Падаткавікі зацікавіліся сядзібай БНФ
Сакратарам сядзібы Партыі БНФ паступіла тэлефанаваньне з падаткавай інспэкцыі. Нягледзячы на тое, што падаткавая інспэкцыя мае падрабязную інфармацыю аб Партыі БНФ, супрацоўнікі інспэкцыі запытваліся, які штатны расклад сядзібы Партыі БНФ і ці атрымліваюць заробак тыя, хто там працуе.
30.06.2008 Аляксандр Мех звольнены з працы за тое, што ён у сьпісе 110-ці кандыдатаў ад АДС
Сябра Партыі БНФ, кіраўнік Кобрынскай арганізацыі Партыі БНФ Аляксандр Мех, які зьяўляецца адзіным кандыдатам у сьпісе АДС, звольнены з працы на АТТ "Белтрансгаз".
13.06.2008 Вінцук Вячорка: «Гэтым разам я паспрабую абхiтрыць уладу»
Уявiць сабе беларускi палiтычны ландшафт без Партыi БНФ немагчыма. Самай старэйшай палiтычнай структуры сёлета споўнiцца 20 гадоў. Свой юбiлей БНФ адзначае пад лозунгам захавання незалежнасцi Беларусi. Пра чарговы шлях Партыi БНФ у беларускi парламент гутарым з адным з лiдэраў фронту, намеснiкам старшынi БНФ "Адраджэньне" i Партыi БНФ Вiнцуком Вячоркам.
21.05.2008 Суд папярэдзіў актывіста за памяць пра Чарнобыль
Суд Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці 20 траўня разгледзеў адміністрацыйную справу актывіста Партыі БНФ праваабаронцы Сяргея Русецкага. Яго прызналі вінаватым ва ўчыненьні правапарушэньня па ч. 1 арт. 23.34 КоАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве) і вынесьлі папярэджаньне.
19.05.2008 Партыя БНФ вызначыла задачы выбарчай кампаніі
Сойм Партыі адпаведным рашэньнем вызначыў мэты й задачы ўдзелу Партыі БНФ у палітычнай кампаніі “Парлямэнцкія выбары 2008 году”. Галоўнай мэтай павінна стаць стварэньне больш спрыяльных варункаў для эфэктыўнага ўдзелу кандыдата ад Партыі БНФ у прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году. Сярод найбольш важных задачаў – арганізацыя сыстэмнага ціску на ўладу, перадусім на мясцовым роўні.
19.05.2008 Чалавечае і палітычнае: Салаш
Неяк адначасова старшынём барысаўскай суполкі партыі БНФ Сяргеем Салашам зацікавіўся КДБ і падатковыя службы.
18.04.2008 “Заклён на волю” і прэміі БНФ
15 красавіка ў Мінску адбылося ўручэнне прэміяў БНФ за дасягненні ў галіне грамадзянскай чыннасці, культуры, навукі і адукацыі, а таксама дыпомаў пераможцам паэтычнага конкурсу “Заклён на волю”.
27.11.2007 Менскія гатэлі адмовіліся засяляць дэлегатаў Зьезду Партыі БНФ
Ніводзін зь менскіх гатэляў не дае згоду разьмясьціць у сябе дэлегатаў Зьезду Партыі БНФ, якія прыедуць у Менск 8 сьнежня.
23.11.2007 2008-ы стане Годам Беларускай Народнай Рэспублiкi
Сойм Партыi БНФ ухвалiў канцэпцыю, а таксама план кампанii па святкаваннi 90-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублiкi, кульмiнацыяй якой стане акцыя 25 сакавiка.
22.11.2007 Актывіста Партыі БНФ Вадзіма Канапацкага выклікаюць у КДБ
Намесьніку кіраўніка Менскай гарадзкой структуры Партыі БНФ Вадзіму Канапацкаму сёньня патэлефанаваў супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Мужчына назваў сябе і папрасіў Вадзіма Канапацкага як мага хутчэй наведаць установу КДБ з мэтаю "параўмаўляць".











