Навіны на тэму: ЛТП
25.02.2010 Праблема алкагалізму актуальная для Беларусі
Якімі сродкамі дзяржава мусіць змагацца з п’янствам? Як уплывае алькаголь на генэтыку? Ці магчыма вылечыць алькагалізм? На гэтыя ды іншыя вашы пытаньні адказвае Андрэй Капытоў, загадчык аддзелу наркалёгіі РНПЦ (Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру) псыхічнага здароўя, дацэнт катэдры псыхіятрыі БДМУ (Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту).
13.01.2010 ЛТП: лячэнне альбо гвалт над чалавекам?
Праваабарончы цэнтр “Вясна” працягвае даследваць парушэньні правоў чалавека, звязаныя з прымусовым накіраваньнем на “лячэньне” ў ЛТП.
26.11.2009 У ЛТП - пяць з паловай тысяч за 10 месяцаў
Пяць з паловай тысяч алкаголікаў адправілі ў ЛТП за дзесяць месяцаў гэтага года.
14.08.2009 Дзень цвярозасці ў Гародні
У крамах у гэты дзень не прадаюць алкаголь. Але заспець алкаголікаў знянацку цяжка. Таваразварот алкаголю за дзень да такіх акцыяў толькі павялічваецца. Гарадзенцы скептычна, але з разуменнем ставяцца да ініцыятывы гарвыканкаму.
07.08.2009 Менская міліцыя будзе два тыдні «адлоўліваць» п'яніцаў ля крамаў
ГУУС Менгарвыканкама правядзе з 8 па 23 жніўня аперацыю «Дабрабыт», падчас якой будзе выяўляць асобаў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
29.07.2009 Паказальны суд над алкаголікамі
Выязное пасяджэнне суда адбылося ў Гарадзішчанскім сельскім выканкаме пад Пінскам. На судзе прысутнічалі больш за 30 чалавек.
02.06.2009 Лісты з ЛТП: лячэньне хворых на алкаголь праз “трудатэрапію”
У траўні 2009 года Ураду Беларусі даручана ўнесьці прапановы аб пашырэньні ў рэспубліцы сеткі лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛТП). І гэта пры тым, што на сёньня ў Беларусі ўжо дзейнічае пяць ЛТП, а колькасць ізаляваных асобаў у ЛТП у 2008 г. скалала каля 4000 чалавек. Што ж насамрэч уяўляюць сабой гэтыя лячэбна-прафілактычныя ўстановы? Лепей за ўсё звярнуцца да лістоў тых, хто на сваёй скуры адчуў “клопаты” дзяржавы аб сваім здароўі.
28.05.2009 Праз прымусовую лагерную працу – да дэмакратычнага грамадства?
Тыдзень таму, на чарговай нарадзе Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка зрабіў безапеляцыйную заяву аб тым, што на нядбайных бацькоў правы чалавека не распаўсюджваюцца і таму неабходна іх прымусовае працаўладкаванне.
05.05.2009 ЛТП: лячэньне ці гвалт над асобай?
Праблема абмежаваньня права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, а таксама выкарыстанне прымусовай працы патрапіла ў фокус асаблівай увагі беларускіх праваабаронцаў. У першую чаргу гэта звязана з функцыянаваньнем у Беларусі лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛТП), гэткіх рудыментаў камуністычнай эпохі, у якія накіроўваюцца асобы, хворыя на алкагалізм.
27.04.2009 Абмежаваньне права на свабоду і асабістую недатыкальнасьць. Выкарыстаньне прымусовай працы
Права на свабоду і асабістую недатыкальнасьць гарантуецца міжнароднымі дакументамі ў галіне правоў чалавека і нацыянальнымі канстытуцымі. Універсальны характар правоў чалавека, згодна з арт. 2 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, азначае, што яны належаць кожнаму, незалежна ад расы, колеру скуры, полу, мовы, рэлігіі, палітычных ці іншых перакананьняў, нацыянальнага ці ці сацыяльнага паходжаньня, маёмаснага, саслоўнага ці іншага становішча. Адмаўленьне ўніверсальнасьці правоў чалавека на карысьць пэўных інтарэсаў разбурае саму сістэму правоў чалавека, адкрывае дарогу да бяспраўя, дыскрымінацыі і рэпрэсіяў.
07.04.2009 Баі не па правілах, альбо Барацьба з алкагалізмам па-беларуску
Гэты артыкул праваабаронцы Валянціна Стэфановіча – першы з серыі публікацый, прысвечаных даволі актуальнай і гучнай апошнім часам у грамадстве тэме – барацьбе з алкагалізмам.
19.02.2009 "Дні цвярозасці" - з агітбрыгадамі і паказальнымі судамі
21 лютага"Дзень цвярозасці" пройдзе ў Пінску. Апрача забароны продажу сьпіртнога, падрыхтавалі цэлую праграму. На прадпрыемствах горада выступяць агітбрыгады з ідэолагаў і ўрачоў. Акрамя таго, будуць праведзены некалькі паказальных судоў, пасля якіх у ЛПП адправяць самых горкіх п’яніц.
13.02.2009 У Віцебску з’явіцца лячэбна-працоўны прафілакторый
Гэта – пятая падобная ўстанова ў Беларусі. Там змогуць змясціць каля тысячы хворых. За тры апошнія гады колькасць алкаголікаў у вобласці вырасла ў чатыры разы. Аднак ці вылекуюць іх у ЛПП? Паводле статыстыкі, здаровымі адтуль выходзіць у лепшым выпадку толькі кожны пяты пацыент.
15.01.2009 Мінскім алкаголікам раздалі кефір і з аркестрам адправілі іх у ЛТП
Сёння ў Мінску ў рамках антыалкагольнай акцыі сталічнай міліцыі "Калі піць — у сям'і не жыць" адбылася адпраўка ў наваградскі ЛТП 35 хранічных алкаголікаў, жыхароў сталіцы.








