На Шклоўшчыне павялічваецца колькасць дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы
Павялічылася ў Шклоўскім раёне і колькасць асобаў, якія абавязаны вяртаць дзяржаве выдаткі на ўтрыманне ўласных дзяцей. Калі на 1 сакавіка такіх бацькоў у раёне налічвалася 122 чалавекі, то зараз іх колькасць падрасла да 128. Памер іх заробкаў не дазваляе цалкам выплочваць сродкі, выдаткаваныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, які знаходзяцца на дзярзабеспячэнні.
















