Навіны на тэму: кантрактная сістэма
23.08.2007 Абласны суд адмовіў Тацяне Севярынец ва ўзнаўленьні на працы
Тацяна Севярынец зьвярнулася да Судовай калегіі Віцебскага абласнога суду з тым, каб адмяніць рашэньне Першамайскага раённага суду, які пацьвердзіў законнасьць ейнага звальненьня. Аднак абласны суд ейнай скаргі не задаволіў. Маці вядомага палітыка, настаўніцу расейскай мовы вышэйшай катэгорыі з амаль 35-гадовым працоўным стажам звольнілі зь сярэдняй школы №40, нібыта, за прагулы.
17.07.2007 За што звольнілі з універсітэта маладога журналіста
Сяргей Падсасонны некалькі год працаваў у Гомельскім дзяржаўным унівэрсітэце імя Скарыны на кафедры рускай і сусветнай літаратуры. Кантракт у яго скончыўся ў ліпені, а новае кіраўніцтва навучальнай установы новы заключаць не стала.
26.06.2007 Цэнтарвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для ўнясеньня зьменаў у працоўнае заканадаўства.
Цэнтарвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для ўнясеньня зьменаў у працоўнае заканадаўства. Ініцыятыўная група праз рэфэрэндум хацела дамагчыся скасаваньня кантрактнай сыстэмы.








