Навіны на тэму: грамадскія арганізацыі
13.03.2009 Ці падтрымае Мінскі суд пазіцыю ААН?
23 сакавіка судовая калегія па грамадзянскіх справах Мінгарсуда будзе разглядаць скаргу Віктара Карнеенкі на невыкананне МЗС рашэння ААН пра аднаўленне дзейнасці "Грамадзянскіх ініцыятыў".
13.03.2009 Вярхоўны суд зноў не падтрымаў пазоў ГА "Гарызанталь" да Мінюста
Адзін з заснавальнікаў арганізацыі Валерый Ухналеў паведаміў БелаПАН, што Вярхоўнай суд Беларусі 11 сакавіка адмовіў у задавальненні пазову сацыяльна-патрыятычнага грамадскага аб'яднання (СПГА) "Гарызанталь" да Міністэрства юстыцыі з нагоды адмовы ў рэгістрацыі.
09.03.2009 Асамблея няўрадавых арганізацый заклікала спыніць злоўжыванне законам «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму»
«Адмяніць незаконныя рашэнні аб прызнанні інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкімі», у тым ліку ў дачыненні да часопіса «ARCHE», а таксама спыніць далейшае злоўжыванне законам РБ "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму"». Такі заклік утрымліваецца ў заяве «Аб спыненні ўсіх форм палітычнага пераследу», якую прынялі 7 сакавіка ўдзельнікі VI Асамблеі няўрадавых арганізацый і ініцыятыў.
04.03.2009 6–7 сакавіка ў Менску — VI Асамблея няўрадавых арганізацыяў і ініцыятыў
6–7 сакавіка ў Менску адбудзецца VI Асамблея няўрадавых арганізацыяў і ініцыятыў. Мерапрыемства цягам двух дзён будзе праходзіць ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханеса Рау (IBB).
04.03.2009 Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў усё ж зарэгістравалі
Міністэрства юстыцыі вырашыла прызнаць сапраўднасць подпісаў заснавальнікаў арганізацыі і адмовілася ад дадатковай графалагічнай экспертызы.
04.03.2009 Ціск на сябраў Звязу палякаў на Беларусі ўзмацняецца
Перад правядзеннем 7 з’езда непрызнаванага ўладамі звязу палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс ўлады ўзмацняюць ціск на актывістаў арганізацыі.
03.03.2009 Арышты напярэдадні з’езда Звязу палякаў на Беларусі?
Супрацоўнікі гарадзенскай міліцыі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на Анджэя Пачобута - журналіста “Газэты выборчай” і сябра галоўнай Рады непрызнаванага беларускімі ўладамі Звязу палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.
25.02.2009 Каму замінае гомельская “Талака”?
Гомельская абласная ўправа юстыцыі вынесла папярэджаньне маладзёвай краязнаўчай грамадзкай арганізацыі “Талака”, якая існуе ў рэгіёне звыш дзесяці гадоў.
24.02.2009 БХД ладзіць устаноўчы зьезд
28 лютага ў Палацы культуры Менскага трактарнага заводу адбудзецца ўстаноўчы зьезд Партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”, на які прыбудуць і госьці з далёкага замежжа, пра што на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі заявілі лідэры БХД
20.02.2009 21 лютага чалавецтва адзначае Міжнародны дзень роднай мовы
Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” запрашае вас прыняць удзел 21 лютага ў мерапрыемствах, прымеркаваных да 10-х угодкаў Міжнароднага дня роднай мовы, заснаванага па рашэнні ЮНЕСКА.
19.02.2009 Атака на Саюз Палякаў
Старшыня Баранавіцкага аддзела непрызнаванага ўладамі Саюза Палякаў на Беларусі Тэрэса Селівончык папярэджана пракуратурай аб крымінальнай адказнасці за дзейнасць у незарэгістраванай арганізацыі.
19.02.2009 Старшыня БАЖ сустрэлася з Хаўерам Саланам
«Для нас вельмі важна, каб у еўрапейскіх чыноўнікаў было разуменне, што любы дыялог, любыя пераўтварэнні ў краіне магчымыя толькі пры ўмове свабоды слова», — зазначыла Жанна Літвіна ў гутарцы з прэс-службай ГА «БАЖ» пасля заканчэння сённяшняй сустрэчы з генеральным сакратаром Рады Еўразвязу Хаўерам Саланам, які знаходзіцца з візітам у Мінску.
19.02.2009 Cтаршыня Беларускага таварыства аховы помнікаў просіць дапамогі
18 лютага ў Мінску, каля будынка № 5 на вуліцы Старажоўскай, адбыўся брыфінг старшыні Беларускага таварыства аховы помнікаў А.Астаповіча. Прычынай звароту да журналістаў і грамадзкасьці, паводле слоў А.Астаповіча, стала тое, што пад пагрозай зьнішчэньня апынуўся архіў таварыства.
16.02.2009 У справе пошуку недакладнасцей у дакумантах "Нашай Вясны" для Мінюста ўсе сродкі прымальныя
Міністэрства юстыцыі Беларусі працягвае збор інфармацыі аб заснавальніках Грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”. Часам імпэту мінюстаўскіх чыноўнікаў можна пазайздросьціць: наколькі тыя мэтанакіравана і напорыста, нават не задумваючыся на паўнамоцнасьць сваіх дзеянняў, шукаюць любыя зачэпкі і недакладнасці, каб годна ў вачах Еўразвязу адмовіць праваабаронцам у рэгістрацыі.
16.02.2009 Зьезд БХД пройдзе не на Кастрычніцкай плошчы
Менгарвыканкам даў сябрам аркамітэту дзеля стварэньня БХД памяшканьне для правядзеньня зьезду.








