Навіны на тэму: Гародня
28.09.2008 Гародня: Змест бюлетэняў не агучваецца
Як паведаміў Сяргей Мальчык, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Сяргея Антусевіча, які балатуецца па Гарадзенскай цэнтральнай акрузе № 50, на працэдуры падліку галасоў у параўнанні з мінулымі выбарамі нічога не змянілася. Усё адбываецца па старой адладжанай схеме.
28.09.2008 Гародня: Камісія папярэдзіла, што Яраслава Раманчука могуць зняць у любую хвіліну
Сёння у Гарадзенскую паўночную акругу № 51 быў выкліканы Юры Істомін, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты па гэтай акрузе Яраслава Раманчука. Старшыня камісіі Дземчанка ў вуснай форме давёў да даверанай асобы інфармацыю, што на тэлефоннай лініі працуе нейкая сістэма, якая тэлефануе выбаршчыкам і запісаным на стужку голасам прапаноўвае прагаласаваць за кандыдата ад апазіцыі.
28.09.2008 Гародня: На выбары запрашаюць нябожчыкаў
Запрашэнне прыняць удзел у галасаванні прыйшло да чалавека, які ўжо даўно не цікавіцца выбарамі. Анатолій Іванавіч Козел проста памёр. Але яго па ранейшаму заклікаюць выканаць свой грамадзянскі абавязак. На яго імя прыйшло запрашэнне прыняць удзел у выбарах. Гэты факт сведчыць пра тое, што спісы выбаршчыкаў складаліся абы як і іх галасы нікога не цікавяць. І звесткі па выбаршчыках, якія падае ЦВК Беларусі, не адпавядаюць рэчаіснасці. Нагадаем, што як паведамлялася раней, некаторых жывых у спісе выбаршчыкаў няма. Прыкладам, сям’я кандыдата ў дэпутаты па 49-ай выбарчай акрузе Сяргея Кузмянка у спісы не была ўнесеная. Гэтак жа як і прозвішча самога кандыдата.
26.09.2008 Гародня: Моладзь гоняць на датэрміновае галасаванне
Сёння давераная асоба Сяргея Антусевіча Сяргей Мальчык у Педагагічным Коледжы Гародні сутыкнуўся з групай актывістаў БРСМ, якія вылоўлівалі студэнтаў і цягнулі іх на выбарчыя ўчасткі, каб тыя прагаласавалі датэрмінова.
25.09.2008 Гародня: прадстаўнікам БХК даюць адпіскі і прапаноўваюць азнаёміцца з вынікамі выбараў толькі 29 верасня
Як паведаміў прадстаўнік РПГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт” па Гродзенскай вобласці Раман Юргель, сябры БХК накіравалі ў акруговыя камісіі афіцыйныя запыты з просьбай прысутнічаць на паседжаннях акруговых камісій, дзе яны зарэгістраваныя назіральнікамі і забяспечыць магчымасць азнаямлення з вынікамі выбараў у пратаколах участковых выбарчых камісій увечары 28 верасня.
25.09.2008 Гародня: Змяніліся паводзіны кіраўніцтва ўчастковых камісій
Давераныя асобы дэмакратычных кандыдатаў і незалежныя назіральнікі адзначаюць істотныя зьмены ў паводзінах кіраўніцтва ўчастковых камісій па Гарадзенскіх выбарчых акругах. Калі ў аўторак прадстаўнікі участковых камісій ахвотна ішлі на кантакт і прадастаўлялі афіцыйную інфармацыю, то ў сераду іх нібы падмянілі. Абумоўлена гэта тым, што па некаторых даных у аўторак, пасля выступу напярэдадні Аляксандра Лукашэнкі і яго заяваў датычна таго, хто павінен быць сапраўдным гаспадаром на выбарчых участках, у Гарадзенскім аблвыканкаме прайшла нарада, на якой кіраўніцтва камісіямі атрымала новыя адпаведныя інструкцыі.
25.09.2008 Гарадзеншчына: акруговая камісія Дзятлаўскай выбарчай акругі не задаволіла скаргі Яніны Гузоўскай
24 верасня адбылося паседжанне акруговай выбарчай камісіі па Дзятлаўскай выбарчай акрузе №55. Сярод іншага на ёй разглядаліся скаргі кандыдата ў дэпутаты па гэтай акрузе Яніны Гузоўскай, якая прадстаўляе партыю ПКБ і кааліцыю Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў.
24.09.2008 Гародня: Гарадзенскія ідэолагі папрацавалі “на славу”
На афіцыйным сайце Гарадзенскага аблвыканкаму www.region.grodno.by з’явіўся вялікі прапагандысцкі матэрыял “Общественно-политическая и социально-экономическая ситуация в Беларуси в преддверии парламентских выборов” (материал в помощь докладчикам). “Інструкцыя”, над якой працавалі ажно чатыры рэгіянальныя дзяржаўныя структуры, змяшчае амаль 30 старонак друкаванага тэксту.
24.09.2008 Гарадзеншчына: кандыдат ад улады праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі ў працоўны час
Безальтэрнатыўны кандыдат па Мастоўскай выбарчай акрузе № 56 Васіль Сцяпура, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту, праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі ў працоўны час.
24.09.2008 Гарадзеншчына: Дырэкцыя Шчучынскга гаргазу цісне на выбаршчыкаў
Дырэктар Шчучынскага гаргазу ў катэгарычнай форме запатрабаваў у працаўнікоў калектыву з’явіцца на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць датэрмінова. Нягледзячы на той факт, што па Шчучынскай выбарчай акрузе балатуецца толькі кандыдат ад улады – Марыя Бірукова, намесніца старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту (прэтэндэнта ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў Паўла Станеўскага беспадстаўна не зарэгістравалі кандыдатам), мясцовае чынавенства выяўляе асаблівае ірвеньне у падтрымцы “адзінага правільнага курсу”. Гэтак, дырэктар гаргазу заявіў, што не пацерпіць іншадумства ад сваіх падначаленых, якія абавязаны трымацца курсу палітыкі прэзідэнта.
18.09.2008 Гародня: Яраславу Раманчуку зноў адмовілі ў сустрэчы з выбаршчыкамі
На гэты раз адмова прыйшла з гарадзенскага мясакамбіната. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы гарадзенскага мясакамбіната Алег Крывеня патлумачыў кандыдату ў дэпутаты па Гарадзенскай паўночнай акрузе № 51, што мясакамбінат ёсць закрытае прадпрыемства, што не мае памяшканняў для сустрэч і што рабочыя там не маюць часу на сустрэчы, паколькі на абед ім адведзена ўсяго пятнаццаць хвілінаў.
18.09.2008 Гародня: Самы вялікі крыты рынак Гародні не прыме Яраслава Раманчука.
Адміністрацыя ІТАА “Карона” адмовіла кандыдату ў дэпутаты па Гарадзенскай паўночнай акрузе № 51 Яраславу Раманчуку ў мажлівасці правесці на гарадзенскім крытым рынку “Карона” сустрэчу з выбаршчыкамі.
18.09.2008 Гародня: Выбаршчыкі не могуць сустрэцца з кандыдатам ад улады
Як паведаміў гарадзенскі актывіст Алег Калінкоў, ён ужо некалькі дзён запар не можа знайсці інфармацыю, дзе праводзіць свае сустрэчы кандыдатка ад улады Марыя Рэмша, якая балатуецца па Гарадзенскай паўночнай акрузе № 51, на якой пражывае сам Алег Калінкоў.
17.09.2008 Гародня: Роўнымі ўмовамі і не пахне
Як паведаміў кандыдат у дэпутаты ад АДС па Гарадзенскай сельскай акрузе № 52 Віктар Падчыненкаў, яму патэлефанавалі выбаршчыки і далі звесткі, што ў інтэрнаце ТЭЦ-2 адбудзецца незаяўленая сустрэча з яго апанентам ад улады Мікалаем Гарбачонкам. Калі Віктар Падчыненкаў прыйшоў на гэтую сустрэчу то сябры акруговай камісіі сказалі, што ніякой сустрэчы не будзе. Але тут нечакана з’явіўся сам Гарбачонак. Убачыўшы канкурэнта ад апазіцыі ён разыграў з сябрамі камісіі сцэну, нібыта падаваў заяўку на сустрэчу але нехта яе не данёс і паспяшаўся з’ехаць, пакінуўшы прыйшоўшых на сустрэчу выбаршчыкаў.
17.09.2008 Гародня: кожная вахцёрка можа кіраваць выбарчым працэсам
Сёння, 17 кастрычніка, актывіст гарадской арганізацыі АГП Алег Калінкоў развешваў па пад’ездах і на дошках аб’яваў абвесткі пра тое, што ўвечары павінна адбыцца сустрэча з кандыдатам у дэпутаты Яраславам Раманчуком.











