Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Гародня: Кандыдатуры назіральнікаў завіслі ў выканкамаўскіх кабінетах

21.09.2010 Гародня: Кандыдатуры назіральнікаў завіслі ў выканкамаўскіх кабінетах

Прадстаўнікі БХК па Гарадзенскай вобласці Раман Юргель і Святлана Рудкоўская яшчэ 17 верасня зарэгістравалі свае накіраванні ад РПГА “БХК” у абласным і гарадскім выканкамах па вылучэнні назіральнікамі на сумесныя паседжанні Прэзідыумаў Гродзенскіх абласнога і гарадскога выканкамаў і Саветаў дэпутатаў па фармаванні адпаведных тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сёння Раман Юргель даведаўся, што накіраванні ўсё яшчэ знаходзяцца на разглядзе.

Гомель: Фармат удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах вызначаны не ва ўсіх

21.09.2010 Гомель: Фармат удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах вызначаны не ва ўсіх

Старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў нагадаў, што яшчэ мінулым летам гомельская кааліцыя АДС прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах пры адсутнасці ў апазіцыі адзінага кандыдата. Гэтае рашэнне падтрымала і абласная арганізацыя АГП.

Пінск: Асаблівай актыўнасці не назіраецца

21.09.2010 Пінск: Асаблівай актыўнасці не назіраецца

Пакуль што сітуацыя выглядае наступным чынам. Сябры каманды Алеся Міхалевіча шукаюць ахвотных уступіць ў ініцыятыўную групу палітыка. Аснову мясцовай каманды Уладзіміра Някляева складаюць сябры партыі “Справядлівы свет”. Падтрымка прэтэндэнта ад ПБНФ Рыгора Кастусёва ў Пінску пад пытаннем.

Ці жадаюць выбаршчыкі кантраляваць выбары?

21.09.2010 Ці жадаюць выбаршчыкі кантраляваць выбары?

Выбары, абвешчаныя на 19 снежня, вызвалі некаторае ажыўленне ў жыцці правінцыйнага грамадства. Там–сям у публічных месцах чутныя пытанні-развагі кшталту “за каго аддаваць свой голас” і “ці сумленна праходзяць выбары”. Ці згодны нашы грамадзяне пракантраляваць выбарчы працэс, а канкрэтней, быць назіральнікамі на выбарах? Пра гэта мы пацікавіліся ў жыхароў Бярозы і раёна.

У Слонімскім рэгіёне ініцыятыўныя групы сфармаваныя

21.09.2010 У Слонімскім рэгіёне ініцыятыўныя групы сфармаваныя

Сяброў ініцыятыўных груп Віктара Цярэшчанкі, Сяргея Гайдукевіча, Мікалая Статкевіча і Аляксандра Лукашэнкі ў Слоніме пакуль знайсці не ўдалося.

21.09.2010 На радзіме Аляксандра Лукашэнкі будуць збіраць подпісы за дэмакратычных кандыдатаў

Па стане на 20 верасня над стварэннем сваіх ініцыятыўных груп актыўна працуюць перадвыбарчыя штабы прэтэндэнта у кандыдаты ад партыі БНФ Рыгора Кастусёва (які, дарэчы, таксама, як і Аляксандр Лукашэнка, доўгі час жыў і працаваў у Шклоўскім раёне), лідэра кампаніі “Гавары праўду!” Уладзіміра Някляева, сустаршыні партыі БХД Віталя Рымашэўскага і каардынатара “Хартыі-97” Андрэя Саннікава.

Баранавічы: Праверка на празрыстасць стварэння гарадской выбарчай камісіі

21.09.2010 Баранавічы: Праверка на празрыстасць стварэння гарадской выбарчай камісіі

У адпаведнасці з артыкулам 13 Выбарчага кодэксу РБ, выбары праводзяцца адкрыта і галосна, і мясцовыя распарадчыя і выканаўчыя органы інфармуюць грамадзян пра сваю працу аб падрыхтоўцы і правядзенні выбараў.

Гародня: Зафіксаваны першы ціск на студэнтаў

21.09.2010 Гародня: Зафіксаваны першы ціск на студэнтаў

Дэканы факультэтаў Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта катэгарычна папярэджваюць студэнтаў пра тое, каб яны не бралі ўдзелу ні ў якіх падпісных кампаніях.

Полацк: Прымусовая ініцыятыва

20.09.2010 Полацк: Прымусовая ініцыятыва

Аляксандр Лукашэнка яшчэ афіцыйна не аб’явіў пра свой удзел у выбарах. Аднак выканкамы на месцах яшчэ некалькі тыдняў таму пачалі фармаваць яго ініцыятыўныя групы.

У Оршы актыўна фармуюцца ініцыятыўныя групы будучых кандыдатаў

20.09.2010 У Оршы актыўна фармуюцца ініцыятыўныя групы будучых кандыдатаў

Працэс стварэння ініцыятыўных груп будучых кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі інтэнсіўна праходзіць у Аршанскім рэгіёне. Членаў ініцыятыўнай групы Віктара Цярэшчанкі, Андрэя Саннікава, Сяргея Гайдукевіча і Аляксандра Лукашэнкі ў Оршы знайсці не ўдалося.

Рагачоў: Дзяржпрапаганда напярэдадні выбараў палохае моладзь

20.09.2010 Рагачоў: Дзяржпрапаганда напярэдадні выбараў палохае моладзь

Дзяржаўныя друкаваныя выданні напярэдадні выбараў успомнілі пра праграму Каліноўскага. Яна пачала дзейнічаць якраз пасля мінулых прэзідэнтскіх выбараў, калі многія студэнты былі адлічаны з ВНУ за ўдзел у «Плошчы-2006». Відавочна, что ўлада не выключае масавых пратэстаў і пад час цяперашніх прэзідэнтскіх выбараў. Агульны месідж артыкула ў рагачоўскай газеце такі: «Не верце апазіцыі, калі вас адлічаць, то ніхто вам не дапаможа».

20.09.2010 Барысаўчане ўступаюць у ініцыятыўныя групы чатырох прэтэндэнтаў у кандыдаты ад апазіцыі

Каля трыццаці чалавек выявілі жаданне ўдзельнічаць у перадвыбарчай кампаніі Алеся Міхалевіча. Столькі ж - у кампаніі Яраслава Раманчука і Андрэя Саннікава. Самая шматлікая барысаўская каманда ва Уладзіміра Някляева - каля паўсотні чалавек.

Выбары прэзідэнта: тыднёвы аналітычны агляд

20.09.2010 Выбары прэзідэнта: тыднёвы аналітычны агляд

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” ў межах кампаніі па маніторынгу прадстаўляюць аналітычны агляд першага тыдня кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Партыя левых "Справядлівы свет" пачынае кампанію "Справядлівыя выбары"

20.09.2010 Партыя левых "Справядлівы свет" пачынае кампанію "Справядлівыя выбары"

Такое рашэнне было прынята 19 верасня на пленуме партыі, паведаміў яе лідар Сяргей Калякін.

"Малады Фронт" абвесьціў кампанію “Сыходзь!”

20.09.2010 "Малады Фронт" абвесьціў кампанію “Сыходзь!”

19 верасьня Сойм Маладога Фронту прыняў рашэньне аб пачатку агульнанацыянальнае кампаніі “Сыходзь!”, мэта якое не дапусьціць удзелу Лукашэнкі ў выбарах 19 сьнежня 2010 году

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства