Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
22.09.2010 Слонім: Раней не траплялі, а цяпер…
Слонімскія грамадскія актывісты сабралі подпісы для вылучэння ў склад Слонімскай тэрытарыяльнай раённай выбарчай камісіі доўгатэрміновага наглядальніка на выбарах ад Праваабарончага цэнтра “Вясна” Івана Шэгі.
22.09.2010 Прэтэндэнт у кандыдаты ад «Зялёных» адзначае складанасць выбарчай працы
Юры Глушакоў, які мае вопыт удзелу ў мясцовых і парламенцкіх выбарах, адзначае складанасць выбарчай працы на агульнадзяржаўным узроўні, што для партыі з'яўляецца першым вопытам такога роду. Акрамя таго, ён указвае на абмежаваныя магчымасці інфармацыйнага асвятлення дзейнасці кандыдатаў.
22.09.2010 Гомельшчына: Не ўсе сайты райвыканкамаў паведамляюць пра выбары
Пра выбары прэзідэнта жыхарам рэгіёна паведамляюць светлагорскія ўлады: на сайце адразу кідаецца ў вочы банэр «19 студзеня выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Тут падаецца інфармацыя пра пастановы ЦВК, каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў. Адпаведнай інфармацыяй напоўнены і сайт Гомельскага гарвыканкаму. А вось некаторыя іншыя афіцыйныя сайты райвыканкамаў вобласці ігнаруюць “галоўную палітычную падзею года”.
22.09.2010 Віцебшчына: З заказных лістоў канфіскавалі дакументы па фарміраванні ініцыятыўных груп
Скаргі ў абласную пракуратуру і Віцебскі філіял РУП «Белпошта» накіраваў віцяблянін Аляксей Гаўруцікаў. Прэтэнзіі звязаныя з тым, што два заказных лісты, якія ўтрымліваюць дакументы па фарміраванні ініцыятыўных груп Мікалая Статкевіча і Уладзіміра Някляева, па словах Аляксея Гаўруцікава, былі ўскрыты, і частку дакументаў канфіскавалі.
22.09.2010 Полаччына: Меней ведаеш - лепей спіш
Афіцыйныя сайты гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў Полацкага рэгіёна не спяшаюцца азнаямляць жыхароў з інфармацыяй пра хуткія выбары прэзідэнта.
22.09.2010 Магілёўшчына: Вылучэнне дэмкандыдатаў у склад выбарчых камісій ідзе цяжка
Гэта звязана з тым, што дэмакратычныя партыі і арганізацыі мінімальна прадстаўлены ў раёнах Магілёўскай вобласці і вельмі часта не маюць юрыдычнай рэгістрацыі.
22.09.2010 Выбаршчык просіць ЦВК не рэгістраваць ініцыятыўную групу А. Лукашэнкі
На думку выбаршчыка Гары Паганяйла, «маюцца акалічнасці і прававыя падставы, якія сведчаць аб немагчымасці балатавацца кандыдатам у Прэзідэнты Лукашэнка А.Г., а таму пазначаная ініцыятыўная група выбаршчыкаў па яго вылучэнні не можа быць зарэгістраваная».
22.09.2010 Бяроза: Выбаршчыкі хочуць бачыць у выбарчай камісіі прадстаўніка апазіцыі
Група выбаршчыкаў горада Бярозы шляхам падачы заявы вылучыла ў склад Бярозаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь грамадскую актывістку горада Тамару Шчапёткіну.
22.09.2010 Маладэчна: Спісы яшчэ не закрытыя
У Маладэчне падсумоўваюцца спісы ініцыятыўных групаў дэмакратычных кандыдатаў. Але ўжо відаць, што выбарчая кампанія ў горадзе будзе праходзіць даволі актыўна. На дадзены момант вядома, што ў Маладэчне ёсць прадстаўнікі ініцыятыўных групаў шасці апазіцыйных лідэраў: Алеся Міхалевіча, Андрэя Саннікава, Рыгора Кастусёва, Яраслава Раманчука, Уладзіміра Някляева і Юрыя Глушакова.
22.09.2010 Салігорская міліцыя вярбуе апазіцыянераў?
Пачатак новай выбарчай кампаніі адзначыўся падвышэннем актыўнасці салігорскіх сілавых ведамстваў на палітычным полі. Міліцыя пачала шукаць кантактаў з мясцовымі апазіцыянерамі і нават спрабавала некаторых з іх завербаваць.
21.09.2010 Ворша: Ці будзе БХК назіраць за фармаваннем тэрытарыяльных камісій?
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларускі Хельсінкскі камітэт" накіравала свайго прадстаўніка Ігара Казмерчака на сумеснае паседжанне Прэзідыума Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў і гарвыканкама, дзе будзе вырашацца пытанне фармавання гарадской камісіі па выбарам Прэзідэнта Беларусі. У адпаведным лісце праваабарончая арганізацыя просіць выканкам і Прэзідыум мясцовага Савета дэпутатаў паведаміць па тэлефоне свайму прадстаўніку час і месца будучага сумеснага паседжання.
21.09.2010 Апазіцыянера не ўзялі ў ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі
Анатоль Сахаруша, сябра Партыі БНФ з мястэчка Малеч Бярозаўскага раёна, вырашыў звярнуцца на прэзідэнцкі сайт са скаргай за адмову. Ён сцвярджае, што меў намер абсалютна сумленна збіраць подпісы за Лукашэнку, каб асабіста пераканацца, ці сапраўды дзеючы прэзідэнт карыстаецца высокай папулярнасцю сярод насельніцтва.
21.09.2010 Баранавічы: Праваабаронцы прадбачліва звярнуліся ў гарвыканкам
Сёння, 21 верасня, праваабаронцы Карней Пятровіч, Сяргей Гоўша і Віктар Сырыца накіравалі заяву ў Баранавіцкі гарвыканкам. У заяве гаворыцца, што ў адпаведнасці з каляндарным планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта РБ з 24 верасня мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы сваім рашэннем павіны вызначыць месцы, дзе забаронена пікетаванне з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты. Спасылаючыся на аналагічнае рашэнне падчас сёлетніх мясцовых выбараў, праваабаронцы заклікаюць гарадскую ўладу прыняць усе неабходныя захады дзеля таго, каб права грамадзян свабодна збіраць подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты было рэалізавана на тэрыторыі горада ў поўным аб`ёме.
21.09.2010 Не толькі за Лукашэнку будуць збіраць подпісы ў Полацку
У Полацку будуць працаваць ініцыятыўныя групы трох апазіцыйных кандыдатаў. Вядома, што ужо папярэдне сфармаваны ініцыятыўныя групы Алеся Міхалевіча, Рыгора Кастусёва і Уладзіміра Някляева.
21.09.2010 На поўначы Магілёўшчыны актыўнасць дэмакратычных прэтэндэнтаў у кандыдаты невялікая
У паўночных раёнах Магілёўскай вобласці ў склад ініцыятыўных групаў дэмакратычных прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзіндэнты пакуль ўвайшла невялікая колькасць людзей.










