Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Ветка: Пачалася агітацыя за Лукашэнку?

24.09.2010 Ветка: Пачалася агітацыя за Лукашэнку?

Яшчэ толькі сёння завяршаецца рэгістрацыя ініцыятыўных групаў па збору подпісаў за магчымых кандыдатаў на пасаду прэзідэнта, сам дзейсны кіраўнік дзяржавы нават афіцыйна не абвяшчаў пра свой удзел у выбарчай кампаніі, а раённыя газеты тым часам пачалі PR-кампанію ў яго падтрымку.

Слуцк: Сфармаваны пяць камандаў прэтэндэнтаў у кандыдаты

24.09.2010 Слуцк: Сфармаваны пяць камандаў прэтэндэнтаў у кандыдаты

Па інфармацыі на 24 верасня ў Слуцку налічваецца пяць будучых ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта.

24.09.2010 Магілёўшчына: На поўначы ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісій прадстаўнікі дэмакратычных сіл плануюць вылучацца толькі ў Круглянскім раёне

Дэмакратычная актывістка з гарадскога пасёлка Круглае, сябар партыі “Справядлівы Свет”, Зінаіда Мілешчэнка плануе вылучыцца ў склад Круглянскай раённай выбарчай камісіі шляхам збора подпісаў:

Маладэчаншчына: Прадстаўнікі апазіцыі хочуць працаваць у выбарчых камісіях

24.09.2010 Маладэчаншчына: Прадстаўнікі апазіцыі хочуць працаваць у выбарчых камісіях

У Маладэчне і Вілейцы апазіцыйныя актывісты сабралі подпісы выбаршчыкаў для вылучэння прадстаўнікоў у склад камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта даволі аўтарытэтныя і вядомыя ў сваіх рэгіёнах людзі, якія маюць багаты досвед удзелу ў палітычных кампаніях.

Салігорск: Выканкам стварыў прэс-штаб для асвятлення выбараў

24.09.2010 Салігорск: Выканкам стварыў прэс-штаб для асвятлення выбараў

Абвяшчэнне афіцыйнай даты правядзення прэзідэнцкіх выбараў практычна ніяк не паўплывала на кантэнт мясцовых сродкаў масавай інфармацыі.

Віцебшчына: На афіцыйных сайтах з’яўляецца інфармацыя пра фармаванне камісій

24.09.2010 Віцебшчына: На афіцыйных сайтах з’яўляецца інфармацыя пра фармаванне камісій

На сайце Ушацкага райвыканкама з’явілася афіцыйнае распараджэнне “Аб парадку прыёма дакументаў па высоўванні прадстаўнікоў у склад Ушацкай раённай камісіі і ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, дзе да ўсяго астатняга, аддзелу арганізацыйна-кадравай работы даручаецца “аказанне кансультацыйна-метадычнай дапамогі суб’ектам, якія згодна з Выбарчым кодэксам РБ маюць права высоўвання прадстаўнікоў у адпаведныя камісіі”.

Салігорцы падтрымалі Гары Паганяйла

24.09.2010 Салігорцы падтрымалі Гары Паганяйла

Жыхары Салігорска звяртаюцца ў ЦВК з патрабаваннем аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы выбаршчыкаў Аляксандра Лукашэнкі. Раней аналагічны зварот накіраваў у ЦВК вядомы беларускі юрыст Гары Паганяйла.

Бабруйск:  У будучай ініцыятыўнай групе Раманчука амаль 90 чалавек

24.09.2010 Бабруйск: У будучай ініцыятыўнай групе Раманчука амаль 90 чалавек

Сябра АГП Віктар Бузінаеў, які падтрымлівае вылучэнне Яраслава Раманчука, адзначае, што жадаючыя далучыцца да ініцыятыўнай групы з’яўляюцца і дасюль, хаця спісы па Бабруйску ўжо закрылі.

24.09.2010 Барысаў: Выбаршчыкі дэлегавалі прадстаўніка ў тэрытарыяльную выбарчую камісію

Больш за дзесятак жыхароў Барысава паставілі свае подпісы пад заявай аб вылучэнні юрыста унітарнага прадпрыемства «Букас медыя-цэнтр» Алега Мацкевіча ў склад Барысаўскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

Брэстчына: Cлед ініцыятыўнай групы згубіўся

24.09.2010 Брэстчына: Cлед ініцыятыўнай групы згубіўся

23 верасня сябра партыі БНФ з мястэчка Малеч Бярозаўскага раёна Анатоль Сахаруша звярнуўся ў ідэалагічны аддзел Брэсцкага аблвыканкама, каб здзейсніць сваё жаданне наконт сяброўства ў ініцыятыўнай групе Аляксандра Лукашэнка.

Беларускія праваабаронцы абвясцілі ў Бруселі пра кампанію па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі

23.09.2010 Беларускія праваабаронцы абвясцілі ў Бруселі пра кампанію па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі

З 20 па 22 верасня старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і старшыня “Беларускага Хельсінкскага Камітэта” Алег Гулак знаходзіліся з візітам у Бруселі, дзе правялі шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі Еўрапейскага Саюза. Адна з асноўных тэмаў, што абмяркоўвалася падчас гэтых сустрэчаў - незалежнае назіранне і кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Кіраўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый спадзяюцца, што гэты візіт дапаможа прадухіліць магчымыя масавыя рэпрэсіі супраць удзельнікаў выбарчай кампаніі і незалежных назіральнікаў.

Гарадзеншчына: Актыўнасць штабоў патэнцыйных кандыдатаў розная

23.09.2010 Гарадзеншчына: Актыўнасць штабоў патэнцыйных кандыдатаў розная

На Гарадзеншчыне завяршаецца фармаванне будучых ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў, якія будуць спрабаваць зарэгістравацца кандыдатамі ў прэзідэнты. Найбольшую актыўнасць праяўляюць штабы Яраслава Раманчука, Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага і Рыгора Кастусёва.

Віцебшчына: У Паставах забаронена збіраць подпісы на плошчы Леніна, а ва Ушачах - у сталовых

23.09.2010 Віцебшчына: У Паставах забаронена збіраць подпісы на плошчы Леніна, а ва Ушачах - у сталовых

Рэгіянальныя ўлады вызначаюць месцы, забароненыя для пікетавання з мэтай збору подпісаў сябрамі ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. За аснову выканаўчыя камітэты бяруць Закон «Аб масавых мерапрыемствах», дапаўняючы яго ў адпаведнасці з уласнымі ўяўленнямі.

Гомельшчына: Наталля Старыкава намагаецца сабраць ініцыятыўную групу

23.09.2010 Гомельшчына: Наталля Старыкава намагаецца сабраць ініцыятыўную групу

Наталля Старыкава з Гомельскага раёна пажадала балатавацца на пасаду прэзідэнта, але ў яе ініцыятыўнай групе ўсяго 30 чалавек замест неабходнага мінімуму – 100. Вядома, што ў склад ініцыятыўнай групы жанчыны ўвайшлі яе знаёмыя і жыхары пасёлка Чонкі. Ёсць магчымасць, што да вечара 24 верасня жанчына зможа запісаць у сваю ініцыятыўную групу неабходны мінімум 70 чалавек.

Гомельшчына: Моладзевыя арганізацыі аб'ядноўваюцца ў кааліцыю

23.09.2010 Гомельшчына: Моладзевыя арганізацыі аб'ядноўваюцца ў кааліцыю

Моладзевыя недзяржаўныя арганізацыі і асобныя лідэры Гомельскай вобласці вырашылі аб'яднацца ў кааліцыю для правядзення грамадска-мабілізацыйных дзеянняў у перыяд прэзідэнцкіх выбараў. Ініцыятарам кансалідацыі выступіла ініцыятыва “Гомельскі дэмакратычны форум”, адзін з напрамкаў дзейнасці якой — моладзевы рух. Ідэю падтрымалі таксама гомельскія актывісты ініцыятывы “Маладая Беларусь”, экс-кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў Петр Філон і Аляксей Змушко, а таксама грамадская актывістка, эколаг Галіна Краўчанка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства