Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
27.09.2010 Ініцыятыўная група Лукашэнкі ў Маладэчне была сфармавана прымусова
Маладэчанскіх настаўнікаў прымусова запісвалі ў ініцыятыўную групу кандыдата Лукашэнкі. Па школах, як заўсёды, зверху была спушчана разнарадка, колькі настаўнікаў трэба вылучыць для збору подпісаў за патрэбнага кандыдата. Па словах намесніцы дырэктара адной з маладэчанскіх школаў, сёлета гэта было як ніколі складана.
27.09.2010 Баранавічы: Толькі “Справядлівы свет” вылучыў прадстаўніка ў склад гарадской выбарчай камісіі
Нягледзячы на тое, што ў Баранавічах дзейнічаюць мясцовыя суполкі Партыі БНФ, дзвюх сацыял-дэмакратычных партыяў, АГП, ініцыятыўная група БХД, але толькі ад партыі левых “Справядлівы свет” вылучаны прадстаўнік у склад гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Ім стаў актыўны партыец Віктар Цяпін, які неаднаразова балатаваўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, а таксама гарадскога Cавета дэпутатаў.
27.09.2010 Орша: Прадстаўнікі апазіцыі вылучаныя ў тэрытарыяльныя камісіі
На Аршаншчыне скончыўся працэс вылучэння прадстаўнікоў партый, арганізацый, працоўных калектываў і грамадзян у тэрытарыяльныя камісіі.
27.09.2010 Бабруйск: Алену Мядзведзеву будзе дапытваць мінскі міліцыянт
Бабруйскую актывістку, якая падтрымлівае Уладзіміра Някляева, па тэлефоне выклікалі на допыт 27 верасня ў якасці сведкі. Пры гэтым Алену Мядзведзеву папрасілі перадаць аналагічныя запрашэнні мужу Сяргею Сініцкаму, дачцэ Вераніке Папко і суседцы Алене Чарновай.
27.09.2010 Магілёў: Агучаны планы збору подпісаў за кандыдатаў
План, які стаіць перад ініцыятыўнай групай кандыдата ў кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Някляева, паведаміў каардынатар кампаніі “Гавары праўду!” у Магілёве і кіраўнік яго выбарчага штаба Сяргей Лапуцін.
27.09.2010 Гомельшчына: «Калектыўны партрэт» каманды Кастусёва
Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў – адзін з прэтэндэнтаў у кандыдаты ў Прэзідэнты Беларусі. Як выглядае «калектыўны партрэт» каманды, якая будзе збіраць подпісы за яго ў Гомельскай вобласці?
27.09.2010 Гомельшчына: «Калектыўны партрэт» каманды Рымашэўскага
Сярод тых, хто плануе вылучацца кандыдатам у Прэзідэнты – Віталь Рымашэўскі, сустаршыня арганізацыйнага камітэта партыі «Беларуская Хрысціянская дэмакратыя» (БХД). На Гомельшчыне каардынатарам будучай ініцыятыўнай групы В. Рымашэўскага з’яўляецца адзін з сябраў БХД Юрый Клімовіч.
27.09.2010 Астравец: Іван Крук не здолеў патрапіць у будучую ініцыятыўную групу Лукашэнкі
Спроба грамадска-палітычнага актывіста Івана Крука адшукаць сляды будучай ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку скончылася нічым.
24.09.2010 Жлобін, Рагачоў і Светлагорск: «Kалектыўны партрэт» каманды Раманчука
Сярод грамадзян, якія ў Жлобінскім, Рагачоўскім і Светлагорскім раёнах запісаліся ў будучыя ініцыятыўныя групы па вылучэнню розных кандыдатаў у Прэзідэнты, ёсць прыхільнікі намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Яраслава Раманчука.
24.09.2010 Ворша: СМІ ігнаруюць тэму выбараў
Нягледзячы на разгорнутую працу па фармаванні будучых ініцыятыўных групаў, у аршанскіх СМІ тэма маючых адбыцца выбараў пакуль не з'яўляецца актуальнай.
24.09.2010 Бабруйск: Дэмакраты вылучаюцца ў тэрытарыяльныя камісіі
Самая вялікая колькасць вылучэнцаў, 12 чалавек, – ад каманды, якая падтрымлівае Яраслава Раманчука. Іншыя палітычныя суполкі горада вылучаюць па два чалавекі, гэта сябры БНФ, БХД і “Справядлівы свет”. Адзін чалавек будзе падаваць заяву ад БСДП “Грамада”.
24.09.2010 Баранавічы: Толькі адна НДА вылучыла свайго прадстаўніка ў склад гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.
Пакуль толькі адна недзяржаўная грамадская арганізацыя вылучыла свайго прадстаўніка ў склад гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Гэта мясцовая філія ТБМ.
24.09.2010 Барысаў: У будучай ініцыятыўнай групе Міхалевіча - 70 чалавек
Колькасць жадаючых працаваць у ініцыятыўнай групе Алеся Міхалевіча ў Барысаве за некалькі дзён павялічылася больш чым у два разы.
24.09.2010 Зэльва: Палітычная актыўнасць знікла
У г.п. Зэльва Гродзенскай вобласці створана толькі адна ініцыятыўная група, якая будзе збіраць подпісы за Алеся Міхалевіча і Рыгора Кастусёва. Аб гэтым паведаміў зэльвенскі грамадскі актывіст Яўген Скрабутан.
24.09.2010 Гомельшчына: «Калектыўны партрэт» каманды Някляева
У Гомельскай вобласці, як і па ўсёй краіне, завяршылася фарміраванне будучых ініцыятыўных груп па вылучэнню кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. «Калектыўны партрэт» будучай ініцыятыўнай групы Уладзіміра Някляева даволі адрозніваецца па раёнах.










