Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Онлайн-канферэнцыя з прадстаўнікамі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

28.09.2010 Онлайн-канферэнцыя з прадстаўнікамі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

28 верасня на сайце «Белорусских новостей» з 11.30 да 12.30 пройдзе онлайн-канферэнцыя з прадстаўнікамі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Гасцямі рэдакцыі стануць старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак і прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

28.09.2010 Сфармаваны выбарчыя камісіі Менска: у гарадской - тры прадстаўнікі ад апазіцыі

На сумесным паседжанні прэзідыума Менскага гарадскога Савета дэпутатаў і Менгарвыканкама сёння, 28 верасня, былі створаны Менская гарадская і раённыя гарадскія выбарчыя камісіі. У склад гарадской камісіі з 13 чалавек уключана 3 прадстаўнікі ад апазіцыі. У раённыя камісіі не ўвайшлі толькі пяцёра прэтэндэнтаў ад агульнай колькасці вылучаных.

Дзе забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў? Агляд па краіне (дадаецца)

28.09.2010 Дзе забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў? Агляд па краіне (дадаецца)

Па ўсёй краіне мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы вызначыліся з месцамі, дзе забаронена збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты. Інфармацыя, атрыманая з розных рэгіёнаў, сведчыць, што ў большасць населеных пунктаў цяжка знайсці прыдатныя для збору подпісаў людныя месцы, каб не патрапіць пад дзеянне забароны мясцовых ўладаў.

27.09.2010 Барысаў: Хто ўвайшоў у склад раённай выбарчай камісіі?

Раніцай 27 верасня адбылося сумеснае паседжанне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта па фарміраванні Барысаўскай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Аб персанальным складзе камісіі будзе вядома толькі ў сераду. На дадзены момант ёсць інфармацыя толькі аб тым, што з 19 прэтэндэнтаў адабраны 13. З вялікай цяжкасцю аднаму з прэтэндэнтаў на сяброўства ў камісіі, дэмакратычнаму актывісту Алегу Мацкевічу ўдалося даведацца, хто і якім шляхам вылучаўся ў склад камісіі.

Пінск: У гарадской камісіі прадстаўнікоў палітычных партый не будзе

27.09.2010 Пінск: У гарадской камісіі прадстаўнікоў палітычных партый не будзе

Варта адзначыць адсутнасць прадстаўнікоў палітычных партыяў у пінскай гарадской камісіі. Адмову ва ўключэнні ў склад камісіі атрымалі прадстаўнік апазіцыйнай партыі “Справядлівы свет” і праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі.

На прадпрыемствы Бярозаўшчыны зачасцілі інфармацыйна-прапагандысцкай групы

27.09.2010 На прадпрыемствы Бярозаўшчыны зачасцілі інфармацыйна-прапагандысцкай групы

У Бярозаўскім райвыканкаме вонкава (у выглядзе нагляднай інфармацыі) нічога пакуль не нагадвае пра будучыя выбары. Затое на прадпрыемствах часцейшымі сталі сустрэчы працоўных калектываў з “інфармацыйна-прапагандысцкімі групамі” “ў рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва”.

27.09.2010 Магілёў: Мясцовыя ўлады дэманструюць адкрытасць

“У Магілёўскім гарвыканкаме нам далі план, пазначылі месца і час, дзе і калі будуць праведзены сумесныя пасяджэнні кіраўніцтва Магілёўскага гарвыканкама і Прэзідыума гарадскога Савета дэпутатаў, а таксама кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама і Прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў па фарміраванні раённых камісій”, - гаворыць праваабраронца Барыс Бухель.

Слуцк: Сябра БХК будзе прысутнічаць на паседжанні па фармаванні раённай камісіі

27.09.2010 Слуцк: Сябра БХК будзе прысутнічаць на паседжанні па фармаванні раённай камісіі

Паседжанне адбудзецца 28 верасня ў Слуцкім райвыканкаме. Як паведаміў Віталь Амяльковіч, ліст за подпісам старшыні выканкаму Уладзіміра Даманеўскага ён атрымаў 25 верасня.

Гарадзеншчына: Грамадска-палітычныя актывісты ў чаканні фармавання тэрытарыяльных выбарчых камісій

27.09.2010 Гарадзеншчына: Грамадска-палітычныя актывісты ў чаканні фармавання тэрытарыяльных выбарчых камісій

Гарадзенскія грамадска-палітычныя актывісты чакаюць інфармацыі пра дзень і час правядзення пасяджэнняў выканкамаў па фармаванні тэрытарыяльных выбарчых камісій. Колькасць вылучэнцаў у іх ад дэмакратычных партый параўнальна невялікая.

Мазыр: Праваабаронца наракае на абмежаванасць інфармацыі пра выбарчы працэс

27.09.2010 Мазыр: Праваабаронца наракае на абмежаванасць інфармацыі пра выбарчы працэс

27 верасня мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун, удзельнік кампаніі “Праваабаронцы за справедлівыя выбары”, меў сустрэчу з кіраўніком справамі Мазырскага райвыканкаму М. Пашынскім. Нагодай для візіта праваабаронцы з’явілася немагчымасць яго прысутнасці на сумесным паседжанні членаў райвыканкама і Прэзідыума райсавета па ўтварэнні Мазырскай раёнай выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта - з-за абмежавай інфармаванасці грамадства аб месцы і часе паседжання.

Салігорск: Дэмсілы не вылучалі сваіх прадстаўнікоў у тэрытарыяльную камісію

27.09.2010 Салігорск: Дэмсілы не вылучалі сваіх прадстаўнікоў у тэрытарыяльную камісію

Па папярэдняй інфармацыі, прадстаўнікоў сваёй ініцыятыўнай групы ў Салігорску маюць Сяргей Гайдукевіч, Юры Глушакоў, Рыгор Кастусёў, Аляксандр Лукашэнка, Алесь Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў. Але ніводны з штабоў патэнцыйных кандыдатаў у рэгіёне не паклапаціўся пра тое, каб мець сваіх прадстаўнікоў у складзе Салігорскай тэрытарыяльнай камісіі.

Мазыр: У грамадзянаў не прынялі заяву на вылучэнне свайго прадстаўніка ў склад выбаркаму

27.09.2010 Мазыр: У грамадзянаў не прынялі заяву на вылучэнне свайго прадстаўніка ў склад выбаркаму

25 верасня, каля 9.30 – 10.00 раніцы, адзін з групы грамадзянаў Рыгор Крывіцкі прынёс у райвыканкам рэгістраваць заяву, але яна не была прынятая. У кабінеце №101, які працуе па прынцыпу “адно вакно”, яму адказалі, што такія заявы там не рэгіструюцца і не прымаюцца. Супрацоўніца райвыканкаму нават не патлумачыла пенсіянеру, куды яму неабходна звярнуцца. Супрацоўніца службы аховы не прапусціла Р. Крывіцкага ў прыёмную райвыканкама, патлумачыўшы, што субота і нядзеля выходныя дні і там нікога няма, а кіраўнік справамі райвыканкама быў, але ўжо сыйшоў.

27.09.2010 Бабруйск: Алена Мядзведзева праходзіць у якасці сведкі па крымінальнай справе Някляева

Сёння, 27 верасня, адбыўся допыт Алены Мядзведзевай. З бабруйскай актывісткай кампаніі “Гавары праўду!” размаўляў старэйшы следчы следчага ўпраўлення папярэдняга даследчага аддзела ГУУС Мінскага гарвыканкама Дзяніс Дышчанка.

Прадстаўнікоў АГП не ўключылі ў склад раённых выбаркамаў у Добрушы, Калінкавічах і Буда-Кашалёве

27.09.2010 Прадстаўнікоў АГП не ўключылі ў склад раённых выбаркамаў у Добрушы, Калінкавічах і Буда-Кашалёве

У Буда-Кашалёве сябра АГП Уладзімір Цітуленка вылучаўся як па партыйнаму пратаколу ад зарэгістраванай раённай структуры, так і шляхам заяваў грамадзян. Але ў склад камісіі ён уключаны не быў. Таксама ўлады не ўключылі ў раённыя камісіі сяброў АГП Дзяніса Рабянка (Калінкавічы) і Адама Варанца (Добруш).

Гомель: Апазіцыя не трапіла ў абласны выбаркам

27.09.2010 Гомель: Апазіцыя не трапіла ў абласны выбаркам

Улады выканалі і перавыканалі квоту: прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў у сфармаванай камісіі склалі нават 2/3. Яе сябрамі сталі тыя ж людзі, што працавалі там і на выбарах у мясцовыя Саветы 26 склікання. Цікава, што працуючы на кіруючых пасадах, яны прайшлі ў камісію як прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства