Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Раённыя выбарчыя камісіі сталіцы: у “лідэрах” усе тыя ж

29.09.2010 Раённыя выбарчыя камісіі сталіцы: у “лідэрах” усе тыя ж

Найбольш распаўсюджанымі арганізацыямі (увайшлі ва ўсе дзевяць камісій) сталі прадстаўнікі БРСМ, “Белай Русі”, Чырвонага крыжа, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Саюза жанчын, Фонда міра і КПБ. Гэта сем аб’яднанняў, якія атрымалі безумоўнае лідэрства ў складзе камісій.

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: тыднёвы аналітычны агляд (20-26 верасня)

28.09.2010 Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: тыднёвы аналітычны агляд (20-26 верасня)

Старшыня Цэнтрвыбаркама Л. Ярмошына заявіла, што верыць у перамогу А.Лукашэнкі на будучых выбарах . Заява старшыні Цэнтрвыбаркама не адпавядае прынцыпам незаангажаванасці і бесстароннасці, якімі павінны кіравацца выбарчыя адміністрацыі, а таксама з’яўляюцца сродкам агітацыі на карысць адной з асобаў, якія маюць намер стаць кандыдатам у Прэзідэнты.

Мазыр: Склад раённага выбаркаму – амаль нязменны

28.09.2010 Мазыр: Склад раённага выбаркаму – амаль нязменны

Амаль нязменнай засталася Мазырская раёная выбарчая камісія з 13 чалавек - як з апошняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы, так і папярэдніх, пачынаючы з 2004 года. І нават не чакаючы першага паседжання, можна дакладна назваць яе кіруючы склад - ён звычайна таксама нязменны і цалкам падкантрольны мясцовай адміністрацыі. Адзіны дэмакратычны прадстаўнік - ад апазіцыйнай партыі “Справедлівы свет” - юрыст Бокава Е.Ю. аказалася непажаданай для працы ў камісіі і ў яе склад не ўвайшла.

Кіраўніку ініцыятыўнай групы Някляева на Случчыне пагражае звальненне

28.09.2010 Кіраўніку ініцыятыўнай групы Някляева на Случчыне пагражае звальненне

На сайце rabota.by 21 верасня з'явілася абвестка пра вакансію старэйшага майстра ў Слуцкім будаўнічым участку філіяла "Мінскэнэергаспецрамонт" РУП "Мінскэнэрга". На гэтай пасадзе на дадзены момант працуе Анатоль Юрэвіч, кіраўнік ініцыятыўнай групы Ўладзіміра Някляева па Слуцку і Слуцкім раёне.

Барысаў: У камісіі толькі кіраўнікі і «няпростая» пенсіянерка

28.09.2010 Барысаў: У камісіі толькі кіраўнікі і «няпростая» пенсіянерка

28 верасня на сайце газеты «Адзiнства», якая належыць Барысаўскаму раённаму выканкаму, апублікавана рашэнне ад 27 верасня 2010 г. № 1205 / 8 "Аб адукацыі Барысаўскай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Дэмакраты не патрапілі ў склад Магілёўскіх раённых выбарчых камісій

28.09.2010 Дэмакраты не патрапілі ў склад Магілёўскіх раённых выбарчых камісій

У склад раённых выбарчых камісій вылучалася два актывісты ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” і грамадская актывістка Ларыса Шукайла, якая вылучалася шляхам збору подпісаў.

У Жодзінскую гарадскую выбарчую камісію трапіў прадстаўнік АГП

28.09.2010 У Жодзінскую гарадскую выбарчую камісію трапіў прадстаўнік АГП

- Гэта, канешне, добра, што ў склад камісіі ўвайшоў адзін з прадстаўнікоў АГП у рэгіёне. Добра таксама, што мне было дадзены дазвол выкарыстаць сваё права як грамадзяніна Беларусі назіраць за дадзеным працэсам. Аднак так і засталося незразумелым, хто ды з якіх меркаванняў фармаваў канчатковы, прапанаваны для галасавання спіс?

Барысаў: АГП аспрэчвае ў судзе неўключэнне ў камісію свайго прадстаўніка

28.09.2010 Барысаў: АГП аспрэчвае ў судзе неўключэнне ў камісію свайго прадстаўніка

Сёння Савет Барысаўскай раённай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі падаў у Барысаўскі раённы суд скаргу на неўключэнне ў склад Барысаўскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі свайго прадстаўніка Рэгіны Вільтоўскай. Прычынай для скаргі стала не толькі неўключэнне ў склад камісіі прадстаўніка партыі, але і той факт, што на паседжанне органа па фарміраванні камісіі не была запрошана другі прадстаўнік партыі - Марына Статкевіч. Апавяшчэнне яе аб часе і месцы правядзення паседжання спецыяльна агаворвалася ў заяве Барысаўскай раённай арганізацыі АГП.

«Людзі проста забыліся, якімі павінны быць свабодныя выбары ...»

28.09.2010 «Людзі проста забыліся, якімі павінны быць свабодныя выбары ...»

28 верасня на сайце «Белорусских новостей» прайшла онлайн-канферэнцыя з прадстаўнікамі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Гасцямі рэдакцыі былі старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак і прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

Бабруйск: Прысутнасць назіральнікаў на паседжаннях – “неправамоцная”

28.09.2010 Бабруйск: Прысутнасць назіральнікаў на паседжаннях – “неправамоцная”

28 верасня, у цэнтральны офіс БХК па факсу прыйшоў адказ ад бабруйскіх чыноўнікаў, у якім яны адмовілі назіральнікам у магчымасці прысутнічаць на паседжаннях, бо гэта “неправамоцна”.

Бяроза: Пра паседжанне па фармаванні камісіі вылучэнцам паведамілі пасля яго правядзення

28.09.2010 Бяроза: Пра паседжанне па фармаванні камісіі вылучэнцам паведамілі пасля яго правядзення

Бярозаўскія актывісты Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі ў 14 гадзін 28-га верасня атрымалі пісьмовае паведамленне пра тое, каб глядзелі на сайце райвыканкама аб часе і месцы правядзення паседжання па стварэнні раённай выбарчай камісіі. Гэта пры тым, што паседжанне адбылося ў гэты дзень у палове дзевятай раніцы.

Маладэчанскія ўлады ўпотай правялі паседжанне па фармаванні выбарчых камісій

28.09.2010 Маладэчанскія ўлады ўпотай правялі паседжанне па фармаванні выбарчых камісій

Праваабаронцы Эдуард Баланчук і Алесь Капуцкі дарэмна планавалі на яго патрапіць. Беларускі Хельсінскі Камітэт адправіў у Маладэчанскі райвыканкам ліст з просьбай запрасіць на паседжанне па фармаванні выбарчых камісій Эдуарда Баланчука, пазначыўшы яго нумар тэлефона.

Бабруйск: Улады выкарыстоўваюць адміністратыўны рэсурс

28.09.2010 Бабруйск: Улады выкарыстоўваюць адміністратыўны рэсурс

Бабруйскім праваабаронцам стала вядома, што ўчора, 27 верасня, дырэктараў сярэднеадукацыйных школ збіралі ў адміністрацыях Ленінскага і Першамайскага раёнаў горада. На сходах дырэктарам далі загад, каб яны ў бліжэйшы час запрасілі бацькоў у школы. Вядома, што на гэтых бацькоўскіх сходах будуць прысутнічаць сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Таксама дырэктары САШ атрымалі даручэнне стварыць на гэтых сходах макісмальна добрыя ўмовы для іх правядзення.

28.09.2010 Гарадзеншчына: Звычайных грамадзян на сумесныя паседжанні прэзідыумаў выканкамаў і райсаветаў не пускаюць

Сёння, 28 верасня, на Гарадзеншчыне сфармаваныя некаторыя тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. На паседжанне ў Ваўкавыску не пусцілі грамадска-палітычнага актывіста Лявона Карповіча, які хацеў там прысутнічаць як звычайны грамадзянін і падаў адпаведную пісьмовую заяву.

Слуцк: У складзе раённай выбарчай камісіі - ні аднаго прадстаўніка апазіцыі

28.09.2010 Слуцк: У складзе раённай выбарчай камісіі - ні аднаго прадстаўніка апазіцыі

Прадстаўнікі дэмакратычных партый не вылучылі ні аднаго свайго прадстаўніка ў Слуцкую раённую выбарчую камісію па выбарах прэзідэнта Беларусі. Пра гэта стала вядома на сумесным паседжанні прэзідыума Слуцкага раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама, якое адбылося 28 верасня. Па словах Віталя Амяльковіча, прадстаўніка Беларускага Хельсінскага Камітэта, які прысутнічаў на паседжанні, раённая выбарчая камісія была ўтворана за 16 хвілін. Столькі па часе доўжылася паседжанне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства