Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
30.09.2010 Жыхары Бярозы паскардзіліся ў ЦВК на непразрыстасць фармавання раённай камісіі
Жыхары Бярозы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі, якія не былі запрошаны на паседжанне прэзідыуму Бярозаўскага райвыканкама і Бярозаўскага райсавета па фармаванню раённай выбарчай камісіі, накіравалі скаргу ў ЦВК.
30.09.2010 Аляксей Марачкін. Як суадносіцца душа мастака з выбарчай працай?
Сёння адбылося першае паседжанне Мінскай абласной выбарчай камісіі, у склад якой увайшоў вядомы мастак Аляксей Марачкін. Ён дзеліцца сваімі ўражаннямі ад уключэння ў склад камісіі і прайшоўшага мерапрыемства.
30.09.2010 Баранавіцкая раённая камісія: Колькі дзяржслужачых – вызначыць немагчыма
Інфармацыя аб сябрах камісіі не ўтрымлівае звестак пра іх месца працы, таму немагчыма падлічыць колькасць дзяржаўных чыноўнікаў, якія трапілі ў яе склад.
30.09.2010 У Мінскую абласную камісію не ўзялі ветэрана 1920 года нараджэння
Як адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Мінаблвыканкама Уладзімір Гурыновіч, пры фармаванні камісіі была выканана пераемнасць - гэта азначае, што большасць яе членаў у свой час ужо працавалі ў камісіях.
30.09.2010 Салігорск: Выбары ўзяты пад кантроль ідэолагаў
Штодзённа ідэолагі райвыканкаму мусяць вывучаць "грамадска-палітычную сітуацыю ў раёне і маральна-псіхалагічны клімат у працоўных калектывах". Ідэалагічны аддзел цягам перадвыбарчай кампаніі абавязаны "прыцягваць дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў да ўдзелу ў працы інфармацыйна-прапагандысцкіх групаў."
30.09.2010 Баранавічы: Якія арганізацыі ўваходзяць у лік “забяспечваючых жыццядзейнасць насельніцтва”?
28 верасня баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў заяву намесніку старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дзмітрыю Касцюкевічу, які ажыццяўляе кантроль за выкананнем рашэння гарвыканкама ад 24 верасня № 2976 аб вызначэнні месцаў, дзе забароны збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.
30.09.2010 У Светлагорскай раённай выбарчай камісіі - адзін «новы» чалавек
Светлагорская раённая камісія створана з 13 чалавек, усе — правераныя часам і працай у камісіях людзі. 12 з іх працавалі ў камісіях на мінулых выбарах у мясцовыя саветы. Не працаваў толькі ў камісіях першы сакратар раённага камітэта БРСМ Уладзімір Калінчанка. Не быў уключаны ў раённую выбарчую камісію прадстаўнік партыі «Справядлівы свет» Генадзь Жулега.
30.09.2010 Бялынічы: у складзе камісіі – знаёмыя ўсе твары
Абсалютная большасць сяброў новастворанай камісіі ўжо былі ў складзе адпаведнай раённай камісіі падчас выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў вясной гэтага года. На здзіўленне, выбаршчыкі вылучалі толькі працаўнікоў розных аддзелаў райвыканкама і супрацоўнікаў ідэалагічнай сферы.
29.09.2010 Прадстаўнікі БДІПЧ/АБСЕ сустрэліся з кіраўніцтвам кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Праваабаронцы адказалі на шматлікія пытанні прадстаўнікоў АБСЕ, азнаёмілі іх з прынцыпамі працы беларускіх незалежных назіральнікаў падчас выбарчай кампаніі. Вялікую цікавасць еўрапейцаў выклікалі таксама змены ў выбарчым заканаўстве Беларусі і аналіз правабаронцамі розных сітуацый, у якіх робяцца магчымымі фальсіфікацыі пры падліку галасоў.
29.09.2010 Полацк: гарадская камісія без дэмакратаў
У Полацкую гарадскую камісію па выбарах Прэзідэнта Беларусі не быў уключаны прадстаўнік беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Мікалай Шарсцюк.
29.09.2010 У Магілёўскую абласную выбарчую камісію патрапіў прадстаўнік АГП
“Ад апазіцыі было пададзена тры кандыдатуры, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель, - ад ГА БНФ “Адраджэнне” Сяргей Фамін, ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Анатоль Заўялаў, ад АГП – Уладзімір Парфёнаў. Апошні з іх стаў членам абласной выбарчай камісіі”.
29.09.2010 Магілёў: Праваабаронца Аляксей Колчын таксама патрапіў на паседжанне райвыбаркама
Намесніца старшыні камісіі адзначыла, што камісія будзе працаваць адкрыта і празрыста, пасля чаго праваабаронцу папрасілі пакінуць паседжанне, паколькі пачаліся "рабочыя моманты".
29.09.2010 Аршанскі гарвыканкам апублікаваў два ўзаемавыключаючыя тэксты пастановы аб месцах, дзе забаронены збор подпісаў
Аршанскі гарвыканкам не перастае здзіўляць грамадскасць сваімі рашэннямі. Ім апублікаваны два ўзаемавыключаючыя тэксты пастановы аб месцах, дзе забаронена пікетаванне з мэтай збору подпісаў. Вось і гадайце, шаноўныя выбаршчыкі, якому з варыянтаў пастановы можна верыць.
29.09.2010 Віцебская абласная выбарчая камісія: конкурс 2,5 чалавекі на месца
У склад камісіі ўвайшлі 13 з 29 прэтэндэнтаў. Дэмакратычныя сілы ў абласной выбарчай камісіі будзе прадстаўляць Мікалай Селівашка (Беларуская партыя левых «Справядлівы свет»).
29.09.2010 Барысаў: Дэмакратычны актывіст прабіваецца ў назіральнікі
Дэмакратычны актывіст Алег Мацкевіч падаў заяву аб рэгістрацыі яго ў якасці назіральніка на паседжаннях Барысаўскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах прэзідэнта. Алег Мацкевіч - адзін з шасці чалавек, якія не ўвайшлі ў склад Барысаўскай тэрытарыяльнай камісіі. Цяпер ён спадзяецца ўдзельнічаць у паседжаннях хоць бы ў якасці назіральніка.










