Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: папярэднія высновы назірання за першымі  тыднямі выбарчай кампаніі

01.10.2010 Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: папярэднія высновы назірання за першымі тыднямі выбарчай кампаніі

У цэлым, з пункту глеждання арганізацыі выбарчага працэса, першыя два тыдні выбарчай кампаніі 2010 года амаль нічым не адрозніваюцца ад першых двух тыдняў кампаніі па выбарах Прэзідэнта 2006 года.

Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: папярэдняя справаздача па выніках назірання за фармаваннем тэрытарыяльных выбарчых камісій

01.10.2010 Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: папярэдняя справаздача па выніках назірання за фармаваннем тэрытарыяльных выбарчых камісій

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” прапануюць азнаёміцца з папярэдняй справаздачай па маніторынгу фармавання тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Барань: Збор подпісаў на прыпынках забаронены - па незразумелых прычынах

01.10.2010 Барань: Збор подпісаў на прыпынках забаронены - па незразумелых прычынах

Горад Барань адміністратыўна адносіцца да Аршанскага гарсавету. Асаблівае здзіўленне сябраў ініцыятыўных групаў выклікае тое, што ў горадзе Орша на прыпынках збіраць подпісы дазваляецца, а ў Барані, як цяпер высветлілася, нельга. Чым такім асаблівым адрозніваюцца бараньския прыпынкі, якое асаблівае стратэгічнае значэнне яны маюць - на гэта пытанне адказу ў рашэнні мясцовых чыноўнікаў не ўтрымліваецца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары": У фармаванні ТВК станоўчых зменаў не адбылося

01.10.2010 "Праваабаронцы за свабодныя выбары": У фармаванні ТВК станоўчых зменаў не адбылося

Прэс-канферэнцыя кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” па выніках першага этапа выбарчай кампаніі адбылася 1 кастрычніка ў Менску. Назіральнікі параўналі сітуацыю з выбарамі кіраўніка дзяржавы з той, што мела месца на папярэдніх выбарах. Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч і кіраўнік юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага камітэту Гары Паганяйла адзначылі некаторы прагрэс у плане дэмакратычнасці выбарчага працэсу, але ў цэлым – звыклую карціну парушэнняў з боку ўлады.

Бабруйск: У складзе раённых камісій - два дзеючых дэпутаты

01.10.2010 Бабруйск: У складзе раённых камісій - два дзеючых дэпутаты

У газеце гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” апублікаваны спіс людзей, якія ўвайшлі ў гарадскія камісіі Ленінскага і Першамайскага раёнаў. Пасады, якія займаюць сябры камісіі не пазначаныя. Але калі пацікавіцца гэтым, аказваецца, што большая частка з іх не толькі займаюць кіруючыя пасады, але і ўдзельнічалі ў мінулых выбарах.

01.10.2010 Рашэнні аб фармаванні Аршанскай гарадской і Аршанскай раённай камісій абскарджаны ў судзе

Крытэрыі адбору сяброў камісіі невядомы, прычыны, па якіх прадстаўнікі не ўключаны ў склад камісіі, не растлумачаны, акрамя таго, кандыдатуры, вылучаныя ў склад камісіі, не абмяркоўваліся наогул і не агучваліся. У сувязі з гэтым заяўнікі просяць рашэнні аб фармаванні камісій прызнаць незаконнымі.

Гарадзеншчына: Адных вучаць, іншых не інфармуюць

01.10.2010 Гарадзеншчына: Адных вучаць, іншых не інфармуюць

Сёння, 1 кастрычніка, у Гарадзенскім аблвыканкаме намеснік старшыні Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Мікалай Лазавік правёў навучальны семінар для старшыняў тэрытарыяльных выбарчых камісій з усёй вобласці. Невядома, пра што там ішла гутарка, але можна адзначыць, што інфармацыі, якая датычыць выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і адрасаваная грамадзянам, бракуе.

Гомельскі абласны суд палічыў правамоцным неўключэнне апазіцыянераў у склад камісіі

01.10.2010 Гомельскі абласны суд палічыў правамоцным неўключэнне апазіцыянераў у склад камісіі

Абласныя структуры партый «Справядлівы свет», АГП і БНФ спрабавалі праз суд аспрэчыць адмову прэзідыуму Гомельскага аблвыканкаму і Савета дэпутатаў уключыць у склад абласной выбарчай камісіі прадстаўнікоў партый.

Баранавічы: Паседжанне гарадской камісіі ў рангу “дзяржаўнай таямніцы”

01.10.2010 Баранавічы: Паседжанне гарадской камісіі ў рангу “дзяржаўнай таямніцы”

30 верасня адбылося першае паседжанне Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, якое, па-сутнасці, было тайным.

Раённыя камісіі Гомеля: чыноўнікі ўключаны ад грамадскіх аб'яднанняў

01.10.2010 Раённыя камісіі Гомеля: чыноўнікі ўключаны ад грамадскіх аб'яднанняў

Гаворачы пра чыноўнікаў, якія ў нас, калі Радзіма пакліча, робяцца грамадскасцю, нагадаем прымаўку: «Сам іграю, сам пяю, сам білеты раздаю». Цікава, якая роля адведзена насельніцтву — гледачоў ці статыстаў, калі прадстаўнікі ўлады лічаць галасы, аддадзеныя «за» ці «супраць» той самай улады?

У судзе абскарджваецца рашэнне аб стварэнні Бярозаўскай раённай камісіі

01.10.2010 У судзе абскарджваецца рашэнне аб стварэнні Бярозаўскай раённай камісіі

Жыхары Бярозы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі падалі скаргі ў суд Бярозаўскага раёна. Яны просяць прызнаць рашэнне па стварэнні Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі незаконным і ўключыць іх у склад камісіі.

Паведамленне для журналістаў

30.09.2010 Паведамленне для журналістаў

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць на прэс-канферэнцыю, прысвечаную вынікам фармавання тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прэс-канферэнцыя адбудзецца 1 кастрычніка ў офісе РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” у 12 гадзін.

Магілёў: У кіраўніцтве абласной выбарчай камісіі “правераныя кадры”

30.09.2010 Магілёў: У кіраўніцтве абласной выбарчай камісіі “правераныя кадры”

У Магілёве ўпершыню за апошнія 16 год праваабаронцаў пусцілі на першыя пасяджэнні раённых і Магілёўскай абласной выбарчай камісіі.

Маладэчна: Крытэры складу камісіі вытрыманыя – фармальна

30.09.2010 Маладэчна: Крытэры складу камісіі вытрыманыя – фармальна

Маладэчанскім праваабаронцам толькі з другой спробы ўдалося атрымаць спіс сябраў раённай выбарчай камісіі. Пры першым звароце ім чамусьці ў гэтым адмовілі - маўляў, інфармацыя хутка з’явіцца ў прэсе. Праз некаторы час, пры другім запыце, спіс усё ж быў прадастаўлены для азнаямлення.

Склад камісіі здзіўлення не выклікаў. Прадстаўнікі апазіцыі ў ім адсутнічаюць.

Бабруйск: На сайце гарвыканкамаўскай газеты пачалася крытыка апазіцыі

30.09.2010 Бабруйск: На сайце гарвыканкамаўскай газеты пачалася крытыка апазіцыі

На сайце газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” з’явілася публікацыя пад назвай “Кампания стартовала и обещает быть интересной”. Аўтар артыкула Аляксандр Цімафееў знаёмы чытачам “БЖ” як пастаянны крытык апазіцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства