Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Бяроза: Райвыканкам усё паведаміў, але нічога не патлумачыў

04.10.2010 Бяроза: Райвыканкам усё паведаміў, але нічога не патлумачыў

Жыхары Бярозы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі атрымалі з райвыканкама паведамленні за подпісам намесніка старшыні Яўгена Тарасюка пра тое, што іх не ўключылі ў склад Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі.

Гародня: Першыя факты прымусовага падпісання за Аляксандра Лукашэнку

04.10.2010 Гародня: Першыя факты прымусовага падпісання за Аляксандра Лукашэнку

У дзіцячым садку №73, які знаходзіцца па вуліцы Дзяржынскага-133, тых супрацоўнікаў дашкольнай установы, якія не хочуць падпісвацца ў падтрымку цяперашняга кіраўніка дзяржавы, прымушаюць пісаць пісьмовыя тлумачэнні. А ў дамах на вуліцы Церашковай (№38, 40, 42) сябры ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі хадзілі з ужо запоўненымі друкаванымі падпіснымі лістамі. Прычым, калі жыхары, унесеныя ў спісы, адмаўляліся падпісвацца за Аляксандра Лукашэнку, зборшчык подпісаў ставіў насупраць іх прозвішча пазнаку “отказ”.

Лібералізацыя па-рэчыцку: Рашэнне аб вызначэнні месцаў, забароненых для збору подпісаў, змянілі

04.10.2010 Лібералізацыя па-рэчыцку: Рашэнне аб вызначэнні месцаў, забароненых для збору подпісаў, змянілі

Здавалася б – рашэнне ліберальнае і пашырае магчымасці пікетоўшчыкаў. Але ў новым рашэнні райвыканкам дадаў пункт, які дае шырокія паўнамоцтвы тым асобам, якія захочуць стварыць перашкоды пікетоўшчыкам. Бо зразумела, што ў горадзе пікет тэарэтычна можа перашкаджаць некаму ўсюды, у любым месцы.

Збор подпісаў у сталіцы. Фотафакт

04.10.2010 Збор подпісаў у сталіцы. Фотафакт

З 30 верасня распачаты збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў ў прэзідэнты. Падчас прагулкі па Менску гараджане могуць сустрэць сяброў ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду ў розных месцах, не забароненых для пікетавання мясцовымі ўладамі.

04.10.2010 Брэст: Сябра абласной камісіі выйшаў са складу ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука

Сябра АГП Сяргей Магонаў выступіў з заявай, у якой паведаміў пра рашэнне спыніць сваё сяброўства ў ініцыятыўнай групе па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты РБ Яраслава Раманчука. Сваё рашэнне юрыст Сяргей Магонаў матываваў уключэннем у склад Брэсцкай абласной тэрытарыяльнай камісіі.

Брэст: Старшыня аблвыканкама фактычна прызнаў фальсіфікацыю вынікаў папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў

04.10.2010 Брэст: Старшыня аблвыканкама фактычна прызнаў фальсіфікацыю вынікаў папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў

Канстанцін Сумар узгадаў прэзідэнцкія выбары 2006-га года і сказаў, што тады Аляксандра Лукашэнку на Брэстчыне падтрымала так шмат людзей, “што нам прыйшлося на 16 тысячаў зменьшыць колькасць тых, хто за яго прагаласаваў”.

У Мазырскім раёне “забылі” надрукаваць поўны склад выбарчай камісіі

03.10.2010 У Мазырскім раёне “забылі” надрукаваць поўны склад выбарчай камісіі

У Мазырскім раёне ў мясцовым друку так і не з’явіўся ў семідзённы тэрмін поўны спіс раённай выбарчай камісіі, як тое патрабуе заканадаўства.

Баранавічы: Назіральнік шукае выбарчую камісію

03.10.2010 Баранавічы: Назіральнік шукае выбарчую камісію

Прадстаўнік Таварыства беларускай мовы Сяргей Гоўша на працягу 2-х дзён не змог зарэгістравацца ў якасці назіральніка ў гарадской выбарчай камісіі.

У Брэсце і Пінску ўлады змянілі свае рашэнні аб месцах, забароненых для збору подпісаў

03.10.2010 У Брэсце і Пінску ўлады змянілі свае рашэнні аб месцах, забароненых для збору подпісаў

Брэсцкі гарвыканкам значна пашырыў магчымасці для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў за прэтэндэнтаў, якія вылучаюцца ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты РБ.

Гомельская вобласць: На некаторых сайтах выканкамаў адсутнічае нават дата выбараў прэзідэнта

03.10.2010 Гомельская вобласць: На некаторых сайтах выканкамаў адсутнічае нават дата выбараў прэзідэнта

На афіцыйных сайтах Мазырскага , Калінкавіцкага і Лельчыцкага райвыканкамаў на 1 кастрычніка была размешчана інфармацыя аб маючых адбыцца быць выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аднак даведацца, калі менавіта яны павінны адбыцца - немагчыма.

Суды не задавальняюць скаргаў на рашэнні аб утварэнні тэрытарыяльных камісій

03.10.2010 Суды не задавальняюць скаргаў на рашэнні аб утварэнні тэрытарыяльных камісій

Нельга ж усерьёз успрымаць у якасці адказу спасылку на старшыню ЦВК РБ Лідзію Ярмошыну, якая неяк заявіла, што ва ўсіх прадстаўнікоў апазіцыі кепскія характары.

Сябра АГП? Такіх не бяруць у старшыні…

03.10.2010 Сябра АГП? Такіх не бяруць у старшыні…

Каб не Уладзімір Малярчук, выбары кіраўніцтва камісіі адбыліся б на безальтэрнатыўнай аснове. Але ён, па словах іншых сябраў камісіі, “нясціпла” прапанаваў сваю кандыдатуру. Адкрытым галасаваннем быў выбраны “правільны” старшыня.

Бялынічы: Старшынёй раённай камісіі абрана галоўны ідэолаг раёна

03.10.2010 Бялынічы: Старшынёй раённай камісіі абрана галоўны ідэолаг раёна

Узнікае пытанне, ці можа аб’ектыўна працаваць раённая камісія па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, калі ўсё яе кіраўніцтва складаюць два супрацоўнікі райвыканкама і кіраўнік бюджэтнай установы, пры тым, што дзеючы прэзідэнт таксама з’яўляецца прэтэндэнтам на вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты?

Аналіз складу ТВК пацвярджае: паўсюль “правераныя” на папярэдніх выбарах кадры

03.10.2010 Аналіз складу ТВК пацвярджае: паўсюль “правераныя” на папярэдніх выбарах кадры

“Тое, што ў камісіі асобы, якія раней былі ў складзе камісій розных узроўняў, сведчыць пра тое, што гэтыя людзі ўжо правераныя кадры, якія выканаюць любы загад. Тое, што камісіі складаюцца з асоб, якія знаходзяцца на дзяржаўнай службе кажа пра тое, што ўлада цалкам кантралюе камісіі".

02.10.2010 Магілёў: Дэмакраты ў судзе абскарджваюць рашэнне аб ўтварэнні абласной камісіі

“Мы лічым несправядлівым, што з выбарчай камісіі зрабілі яшчэ адзін орган кіравання пры аблвыканкаме. У камісіі павінны быць прадстаўлены ўсе бакі, які ўдзельнічаюць у палітычным працэсе”, - гаворыць кіраўнік абласной арганізацыі ГА БНФ “Адраджэнне” Зміцер Салаўёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства