Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Збор подпісаў на пікетах ў Оршы пакуль малаэфектыўны

05.10.2010 Збор подпісаў на пікетах ў Оршы пакуль малаэфектыўны

Мінулыя выходныя ў Оршы былі адзначаны першымі пікетамі па зборы подпісаў. Разам з тым іх вынікі пакуль вельмі сціплыя. Нягледзячы на тое, што многія аршанцы жыва цікавіліся будучымі кандыдатамі - за 2 гадзіны было сабрана каля 15 подпісаў.

Маладэчна: Блытаніна з месцамі для пікетавання – наўмысная?

05.10.2010 Маладэчна: Блытаніна з месцамі для пікетавання – наўмысная?

Маладэчанскі райвыканкам 4 кастрычніка на афіцыйным сайце змясціў рашэнне аб вызначэнні забароненых для пікетавання месцаў. Гэты дакумент значна адрозніваецца ад таго, што раней быў надрукаваны ў мясцовай газеце, але мае той самы нумар і дату прыняцця. Мясцовыя актывісты спрабуюць высветліць, які дакумент сапраўдны.

Барысаў. "Людзі скрайне запалоханыя"

05.10.2010 Барысаў. "Людзі скрайне запалоханыя"

"Барысаўскія зборшчыкі подпісаў даволі часта сутыкаюцца з тым, што гараджане баяцца падпісвацца за Раманчука з-за таго, што па месцы працы ім за гэта пагражаюць непрыемнасцямі аж да звальнення ..."

За Аляксандра Лукашэнку подпісы збіраюць у будынках гомельскіх ВНУ

05.10.2010 За Аляксандра Лукашэнку подпісы збіраюць у будынках гомельскіх ВНУ

Пікет па зборы подпісаў за А.Лукашэнку праходзіць 5 кастрычніка на другім паверсе галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (БелДУТ). Подпісы збірае прарэктар па выхаваўчай працы, кавалер ордэна Францыска Скарыны (2003 г.) Галіна Чаянкова, яна ж – старшыня Чыгуначнай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь», яна ж – кіраўнік ініцыятыўнай групы па Чыгуначным раёне Гомеля. Зразумела, што наўрад ці асмеляцца студэнты адмовіцца падпісацца за кіраўніка дзяржавы, калі подпісы збірае прарэктар па выхаваўчай працы і па месцы вучобы.

Бабруйск: Члену ініцыятыўнай групы Рымашэўскага пагражаюць звальненнем з працы

05.10.2010 Бабруйск: Члену ініцыятыўнай групы Рымашэўскага пагражаюць звальненнем з працы

Таісія Кабанчук, кіраўнік бабруйскага аддзялення БХД, распавяла аб ціску, які аказвае на Святлану Чылянкову кіраўніцтва завода “Бабруйскаграмаш”, на якім жанчына працуе кладаўшчыцай.

Сакратар Цэнтрвыбаркама разлічвае на «спакойныя» выбары

05.10.2010 Сакратар Цэнтрвыбаркама разлічвае на «спакойныя» выбары

4 кастрычніка ў Брэсце прайшоў семінар-нарада па пытанні арганізацыі і правядзення выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у ходзе якога сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік сустрэўся з прадстаўнікамі выканаўчай улады і старшынямі і сакратарамі тэрытарыяльных камісій вобласці. На яго думку, «галоўнай асаблівасцю цяперашняй выбарчай кампаніі з'яўляецца тое, што яна праходзіць у вельмі спакойнай грамадска-палітычнай абстаноўцы».

05.10.2010 Пінск: У цэнтральнай паліклініцы збіралі подпісы за Лукашэнку - з парушэннямі

4 кастрычніка ў Пінскай цэнтральнай паліклініцы падчас абедзеннага перапынку адбыўся сход калектыву гэтай аздараўляльнай установы. Усім прысутным прапанавалі падпісацца за дзеючага кіраўніка дзяржавы. Прычым патрэбны быў толькі подпіс, пашпартныя дадзеныя былі ўзятыя з аддзелу кадраў установы.

«Голас Веткаўшчыны» піша пра «нечаканых кандыдатаў» і «нікому невядомых людзей»

05.10.2010 «Голас Веткаўшчыны» піша пра «нечаканых кандыдатаў» і «нікому невядомых людзей»

У апошнім нумары газеты выйшаў артыкул «Нечаканыя кандыдатуры», аўтар якога ўспомніў пра «кожную кухарку, якая можа кіраваць дзяржавай», і заўважыў, што пасля рэгістрацыі ініцыятыўных груп «у гэтым ёсць сур'ёзныя сумненні».

Віцебск: Праваабаронца Левінаў не трапіў у выбаркамы нават пасля двух судоў

05.10.2010 Віцебск: Праваабаронца Левінаў не трапіў у выбаркамы нават пасля двух судоў

Ні абласны суд, ні Кастрычніцкі раённы суд Віцебска не задаволілі скаргі грамадзянаў, якія вылучалі Паўла Левінава ў склад абласной выбарчай камісіі і ў склад выбарчай камісіі Першамайскага раёну. Абедзьве групы грамадзянаў, не знайшоўшы падтрымкі ў судах, збіраюцца падаваць заявы ў пракуратуру.

Супрацоўнікі райвыканкамаў займаюць вядучае месца ў выбарчых камісіях Брэстчыны

05.10.2010 Супрацоўнікі райвыканкамаў займаюць вядучае месца ў выбарчых камісіях Брэстчыны

На кіруючых пасадах практычна ўсіх сфармаваных у Брэсцкай вобласці тэрытарыяльных камісій па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у абавязковым парадку прысутнічаюць супрацоўнікі мясцовых органаў выканаўчай улады.

У рэгіёнах розная актыўнасць ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за розных прэтэндэнтаў (дадаліся фотаздымкі)

05.10.2010 У рэгіёнах розная актыўнасць ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за розных прэтэндэнтаў (дадаліся фотаздымкі)

У Гомелі праводзяцца пікеты пакуль толькі за Лукашэнку і Міхалевіча, у Брэсце на пікетах подпісы збіраюць за Някляева, Саннікава і Рымашэўскага, у Мазыры ў выглядзе пікета збіралі подпісы толькі за Андрэя Саннікава.

Брэст: УУС аблвыканкаму інфармуе  пра парадак збору подпісаў выбаршчыкаў

05.10.2010 Брэст: УУС аблвыканкаму інфармуе пра парадак збору подпісаў выбаршчыкаў

Ад гэтага моманту зборшчыкі подпісаў пры ўзнікненні праблем з праваахоўнікамі могуць спасылацца на афіцыйны сайт міліцыі Брэсцай вобласці.

Наваполацк: Подпісы за Лукашэнку збіраюць на прадпрыемствах у працоўны час

05.10.2010 Наваполацк: Подпісы за Лукашэнку збіраюць на прадпрыемствах у працоўны час

На наваполацкім прадпрыемстве “Палімір” намеснік начальніка аддзела сацыяльнага развіцця Міхаіл Касцюк збіраў подпісы падчас працоўнага дня. Адпаведную сітуацыю можна было назіраць і ў будаўнічай арганізацыі “Трэст № 16”.

Магілёў: Дзяржаўныя СМІ – ні слова аб апанентах дзеючага прэзідэнта

05.10.2010 Магілёў: Дзяржаўныя СМІ – ні слова аб апанентах дзеючага прэзідэнта

Магілёўскія газеты “Веснік Магілёва”, “Магілёўская праўда”, “Днепровская неделя” і “Магілёўскія ведамасці” дагэтуль ні разу ў сваіх публікацыях не ўзгадалі пра апанентаў Лукашэнку. Маўчанне не толькі на паперы, але і віртуальнай прасторы.

Суд вырашыў: Жлобінская выбарчая камісія застанецца без прадстаўнікоў апазіцыі

05.10.2010 Суд вырашыў: Жлобінская выбарчая камісія застанецца без прадстаўнікоў апазіцыі

У судзе Жлобінскага раёна разгледжана скарга на неўключэнне ў раённую выбарчую камісію прадстаўніка апазіцыі В. Яўзрэзава. У якасці сведкі быў выкліканы намеснік старшыні райвыканкама В. Касцяйкоў, які распавёў цікавыя звесткі аб працэсе фарміравання камісіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства