Навіны на тэму: скаргі
29.09.2008 Дзяніс Садоўскі паскардзіўся ў Цэнтарвыбаркам і пракуратуру
Былы кандыдат у дэпутаты па Мінскай-Масюкоўшчынскай выбарчай акрузе №103 Дзяніс Садоўскі перадаў у Цэнтарвыбаркам і пракуратуру горада дакументы аб фальсіфікацыі вынікаў выбараў на сваёй акрузе.
27.09.2008 На Віцебшчыне працягваюцца парушэнні правоў непраўладных кандыдатаў
Кандыдатка са спісу АДС старшыня незарэгістраванага прафсаюзу прадпрымальнікаў “Разам” Ірына Яскевіч вымушаная падаць скаргу на тое, што акруговая камісія заплюшчвае вочы на парушэнні Выбарчага кодэксу з боку кандыдата ад улады.
16.09.2008 На недзяржаўную прэсу «пасыпаліся» скаргі, зыскі і папярэджанні
Зыск да недзяржаўнага рэгіянальнага выдання «Газета Слонімская» накіравала ў суд старшыня мясцовай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» Алена Новікава. Зыскоўца, пакрыўджаная на публікацыю ў жнівеньскім нумары «ГС», патрабуе ад газеты грашовай кампенсацыі за маральны ўрон у памеры 5 мільёнаў 800 тысяч рублёў. Акрамя гэтага, жанчына напісала скаргі ў Слонімскую пракуратуру і Міністэрства інфармацыі.
08.09.2008 Кандыдат падае скаргу на Радыё «Сталіца»
¬Кандыдат у дэпутаты, адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў сёння плануе падаць скаргу ў Цэнтрвыбаркам на радыёстанцыю «Сталіца».
27.08.2008 Ярмошына адказала на скаргу Паўла Наздры
Мазырскі назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэту і сябра аргкамітэту БХД Павал Наздра атрымаў адказ старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, у якім яна падцвердзіла правамернасць дзеянняў акруговай выбарчай камісіі.
26.08.2008 Скаргу ў ЦВК напісаў Іван Шэга
Слонімскі прэтэндэнт на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў здзіўлены трактоўкай сваіх паводзін з выбаршчыкамі.
25.08.2008 Брэсцкія "дробныя хуліганы" падалі ў суд скаргу на гарвыканкам
19 актывістаў дэмакратычных сілаў з розных гарадоў Брэсцкай вобласці падалі ў суд скаргу на рашэнне брэсцкага гарвыканкама, які забараніў правядзенне "Марша "дробных хуліганаў".
29.07.2008 Скарга на АМАП
Маладыя людзі, затрыманыя падчас правядзеньня летніку пад Барысавам, ды іх бацькі зьбіраюцца падаваць скаргі ў пракуратуру на дзеяньні міліцыі.
23.07.2008 Магілёўскія праваабаронцы падалі скаргі ў Пракуратуру і Цэнтральную выбарчую камісію ў сувязі з парушэньнямі падчас фармаваньня акруговых выбарчых камісій
ГА «Магілёўскі праваабарончы цэнтр» накіравала скаргі ў пракуратуру і Цэнтральную выбарчую камісю па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў аб парушэньнях заканадаўства Рэспублікі Беларусь пры фармаваньні акруговых выбарчых камісій у Магілёўскай вобласьці.
17.07.2008 Аргкамітэт БХД судзіцца з Мінюстам
16 ліпеня сябрамі аргкамітэта па стварэньні "Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі" у Вярхоўны Суд была пададзена скарга на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднання. Падчас другой спробы рэгістрацыі БХД чыноўнікі Мін'юста беспадстаўна спасылаліся на тое, што ім застаюцца незразумелымі "мэты, задачы, прадмет і метады дзейнасці", а таксама не быў прадстаўлены дакумент, які пацвярджае ўплату дзяржаўнай пошліны і спіс заснавальнікаў, падпісаны трыма членамі кіруючага органа.
15.07.2008 Брэстчанка звярнулася ў ААН
14 ліпеня актывистка Руху "ЗаСвабоду" з Брэста Інга Абрамава накіравала адозву ў Камітэт ААН па правах чалавека.
10.07.2008 Брэсцкі актывіст Юры Бакур накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека
Падставай для звароту стала беспасьпяховае абскарджаньне ў вышэйстаячых інстанцыях пастановы суду Маскоўскага раёну Брэста. У мінулую восень суд прызнаў Бакура віноўным у правядзеньні несанкцыянаванага мерапрыемства і аштрафаваў яго на тры базавыя велічыні (93 тыс. рублёў).
03.07.2008 Яшчэ адна скарга ў Камітэт ААН па правах чалавек
1 ліпеня група членаў ліквідаванага ў Брэсце гарадскога культурна-асветнага грамадскага аб'яднання (ГА) "Стары горад" накіравала скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека.
02.07.2008 Аўтухоў падаў у абласны суд
Старшыня Гарадоцкай арганізацыі Партыі БНФ, актывіст Руху "За Свабоду" працаўнік ГРУП ЖКГ “Гарадок” Леанід Аўтухоў працягвае абскарджваць незаконнае звальненне.
23.06.2008 Суд і Пракуратура Баранавіч не жадаюць абараняць канстытуцыйныя правы грамадзян
У панядзелак суддзя Баранавічаў і Баранавічскага раёну Сельмановіч адмовіў мясцовым праваабаронцам Сяргею Гоўшу і Карнею Пятровічу ў задавальненьні скаргі на рашэньне пракуратуры аб абмове ў правядзеньні праверкі законнасьці падпісаньня “Обязательств по соблюдению ограничений, установленных законом Республики Беаларусь “О борьбе с коррупцией”.










