Навіны на тэму: скаргі

Гарадоцкі праўдашукальнік прайграў, але не здаецца

26.02.2009 Гарадоцкі праўдашукальнік прайграў, але не здаецца

Гарадоцкі раённы суд адмовіў актывісту руху “За свабоду” Леаніду Аўтухову, які патрабаваў прыцягнуць да адказнасьці намесьніцу старшыні райвыканкаму за парушэньне канстытуцыйнага права грамадзян на правядзеньне сходаў.

25.02.2009 Леанід Аўтухоў аспрэчвае ў судзе забарону на сход

У Гарадоцкім райсудзе пачаўся разгляд скаргі актывіста Руху "За Свабоду" Леаніда Аўтухова супраць Гарадоцкага райвыканкама, які не дазволіў правесьці сход грамадзян 9 студзеня гэтага году.

Жыхары Гомеля накіравалі скаргу ў парламент на адмову дэпутата азнаёміць выбаршчыкаў з законапраектам аб амністыі

19.02.2009 Жыхары Гомеля накіравалі скаргу ў парламент на адмову дэпутата азнаёміць выбаршчыкаў з законапраектам аб амністыі

18 лютага жыхары Гомеля накіравалі старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Мікалаю Самасейку скаргу на дэпутата Аляксандра Бяляева, які адмовіўся даць выбаршчыкам для азнаямлення тэкст законапраекта "Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў".

Міліцэйскае зьбіцьцё абскардзілі ў МУС і пракуратуры

17.02.2009 Міліцэйскае зьбіцьцё абскардзілі ў МУС і пракуратуры

Актывісты Маладога фронту абскардзілі ў МУС і ў пракуратуры неабгрунтаванае ўжываньне сілы менскім спэцназам пры разгоне акцыі 14 лютага.

13.02.2009 На бабруйскую раёнку просяць завесьці справу

Актывіст Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міхаіл Кавалькоў патрабуе ад генэральнай пракуратуры завесьці крымінальную справу супраць рэдакцыі афіцыйнай газэты “Бабруйскае жыцьцё”.

Малады Фронт падае ў суд на Менгарвыканкам

12.02.2009 Малады Фронт падае ў суд на Менгарвыканкам

Малады Фронт падае скаргу ў суд на Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт, якія пратэрмінаваў адказ на заяву аб правядзеньні сьвяточнага шэсьця і канцэрта 14 лютага.

11.02.2009 Калі метро не ў радасць…

Уласнікі сталічных дамоў, якія зносяць з-за будаўніцтва метро, будуць шукаць праўду ў Пракуратуры і Адміністрацыі прэзідэнта.

05.02.2009 Абласны суд адмяніў рашэнне раённага

5 лютага ў Берасці калегія па грамадзянскіх справах абласнога суда пад старшынствам Алены Хацько разгледзела скаргу актывісткі руху "За Свабоду" Жаны Абрамавай адносна высялення з кватэры яе сям’і. Суд адмяніў рашэнне Берасцейскага суда Маскоўскага раёна за 25 лістапада і накіраваў справу на новае даследванне.

03.02.2009 Берасцейскі абласны суд разгледзіць скаргу Жаны Абрамавай

5 лютага ў Берасцейскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі актывісткі руху “За Свабоду” Жаны Абрамавай і яе сям’і па пастанове, вынесенай 25 лістапада 2008 года судом Маскоўскага раёна Берасця, аб яе высяленні з кватэры па вуліцы Кірава 107.

02.02.2009 ААН суду не указ

Суддзя суда Ленінскага раёна г. Мінска Т.В. Жулкоўская адмовіла ўзбудзіць справу па скарзе Віктара Карняенкі супраць Міністэрства замежных спраў. Размова ідзе аб аднаўленні дзейнасьці Гомельскага абласнога грамадскага аб’яднання “Грамадзянскія ініцыятывы” у адпаведнасці з рашэннем Камітэта ААН па правах чалавека.

28.01.2009 Берасцейскія актывісты змагаюцца за правядзенне акцыяў у людных месцах

15 грамадскіх і палітычных актывістаў Берасцейшчыны падалі чарговую і апошнюю скаргу у Берасцейскі аблвыканкам на рашэнне Берасцейскага гарвыканкама ад 25 10. 2006 года “Аб выдзяленні адзінага месца для правядзення масавых мерапрыемстваў у Берасці”.

28.01.2009 Актывіст з Клецка дайшоў да Вярхоўнага Cуда

Актывіст Руху "За Свабоду" Сяргей Панамароў перадаў скаргу на пастанову Клецкага суда аб пакаранні яго буйным штрафам у Вярхоўны Cуд.

26.01.2009 Студэнт тэхнікума скардзіцца ў пракуратуру на дырэктара

Студэнт Салігорскага Эканамічнага Тэхнікума напісаў скаргу ў пракуратуру па факту супрацьпраўных дзеянняў дырэктара тэхнікума.

13.01.2009 Абласны суд не апраўдаў гарадзенскіх абаронцаў дрэваў

Суд Гарадзенскай вобласці не задаволіў касацыйную скаргу абаронцаў дрэваў, якія паводле рашэння суда былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і непадпарадкаванне міліцыянтам.

12.01.2009 Заўтра суд разгледзіць скаргу Аляксандра Баразенкі

Заўтра, 13 студзеня, а 10-ай гадзіне Менскі гарадскі суд разгледзіць касацыйную скаргу Аляксандра Баразенкі на рашэнне суда Цэнтральнага раёна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства