Навіны на тэму: скаргі
07.08.2009 Скаргу Дубскага разгледзяць 20 жніўня
20 жніўня ў Магілёўскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Арцёму Дубскаму. Днямі Арцём пагражаў новай галадоўкай. Адміністрацыя калёніі прымушала яго расьпісацца ў тым, што ён азнаёміўся з пратаколамі судовай справы. Аднак дакумэнтаў яму не паказвалі.
07.08.2009 Максім Вінярскі аспрэчвае прысуд за расцяжку «Свабоду Аўтуховічу!»
7 жніўня адбудзецца судовае паседжанне па разглядзе скаргі, пададзенай актывістам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максімам Вінярскім.
31.07.2009 Іван Крук патрабуе ад абласной пракуратуры аб’ектыўнай праверкі акалічнасцяў яго справы (+ тэкст скаргі)
Грамадскі актывіст з Астраўца, адзін з ініцыятараў кампаніі “Астравецкая атамная – гэта злачынства”, Іван Крук паўторна накіраваў скаргу пракурору Гродзенскай вобласці. Актывіст патрабуе ад пракуратуры правесці паўторную, поўную і аб’ектыўную, праверку па яго скарзе, паколькі на свой папярэдні зварот ён атрымаў толькі фармальныя адпіскі.
28.07.2009 Алесю Стральцову суд змякчыў пакаранне, ад якога ён ужо павінен быў быць вызвалены
Фігурант “справы 14-ці” Алесь Стральцоў накіраваў у Менскі гарадскі суд скаргу на пастанову суду Цэнтральнага раёну ад 15 чэрвеня 2009 году пра замену неадбытай часткі пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову на больш мяккае. Дадзеная судовая пастанова замяняе пакаранне, ад якога малады чалавек ужо павінен быў быць вызвалены ў адпаведнасці з законам “Аб амністыі”.
23.07.2009 Рэлігійны стэнд зламалі, стваральніка - аштрафавалі
Горацкі раённы суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне адміністрацыйнай камісіі райвыканкаму ў адносінах да ініцыятара збору подпісаў супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі, верніка незарэгістраванай пратэстанцкай суполкі “Свабода ў Госпаду” Пятра Маланачкіна.
23.07.2009 Гомельскія судзьдзі выправілі “памылку” старшыні Вярхоўнага суду
22 ліпеня Гомельскі абласны суд адхіліў касацыйныя скаргі пяці дэмакратычных актывістаў, пакараных 25 чэрвеня штрафамі й арыштам за акцыю памяці гвалтоўна зьніклага генэрала Захаранкі.
23.07.2009 Украінскія эколагі падалі скаргу на Беларусь за меркаванае будаўніцтва АЭС
Украінская экалагічная грамадская арганізацыя "Экаклуб" падала скаргу на Беларусь. Нашую краіну вінавацяць у невыкананні Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансмежным кантэксце (ЭСПО) з нагоды запланаванага будаўніцтва АЭС.
14.07.2009 Справу актывістаў АГП перагледзяць
Гарадзенскі абласны суд вярнуў на пераразгляд справу ў дачыненні да актывістаў партыі АГП, якія былі пакараныя судом Ваўкавыскага раёну штрафамі за арганізацыю акцыі салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам.
10.07.2009 Генпракурор выйшаў да жанчын
На сустрэчы з прадстаўнікамі групы жанчын 9 ліпеня ў Мінску генеральны пракурор Рыгор Васілевіч заявіў, што справы прасіцелек і іх блізкіх будуць перагледжаны. Аб гэтым паведаміла БелаПАН праваабаронца Галіна Юбко.
09.07.2009 Актывіст Іван Крук абскарджвае рашэньне суду Астравецкага раёна
Астравецкі актывіст Іван Крук, якога абвінавацілі ў здзяйсненьні правапарушэньня па арт. 22.9 (частка 2) КаАП РБ і пакаралі штрафам у памеры 700 тысяч рублёў, падаў скаргу на рашэньне суду Астравецкага раёна ў Гродзенскі абласны суд, а таксама заяву ў абласную пракуратуру.
07.07.2009 Алесь Зарэмбюк - супраць супрацоўнікаў памежнай і мытнай службы
Законнасць дзеянняў супрацоўнікаў памежнай і мытнай службы ў дачыненні да рэгіянальнага каардынатара руха “За свабоду” па Гарадзенскай вобласці Алеся Зарэмбюка разгледзіць вайсковая пракуратура.
06.07.2009 Фінкевіч скардзіцца ў Міністэрства абароны
Лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Маладая Беларусь” Артур Фінкевіч падае скаргу на дзеянні падпалкоўніка Аляксея Аляксандрава, намесніка кіраўніка 29-ай ракетнай часткі, дзе служыць Іван Шыла. Актывіст кажа, што вайсковец абразіў яго нацыянальную годнасць і безпадстаўна адмовіў у сустрэчы з Іванам Шылам.
30.06.2009 Антону Ясіновічу ў кампенсацыі маральнага ўрону адмоўлена
23 чэрвеня 2009 года пасля запыту ў Віцебскую абласную пракуратуру аб накіраванні ў суд матэрыялаў праверкі па справе наваполацкага актывіста Антона Ясіновіча адбылося паседжанне суда па справе. Нагадаем, што ён быз затрыманы ў Наваполацку 14 верасня 2007 года разам з іншымі ўдзельнікамі велапрабегу “Свабоду Казуліну!” У пастарунку яны адбылі больш 3 гадзін, потым начальнік ГАУС вынес афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
26.06.2009 За лёс бяздомных жывёл таксама даводзіцца змагацца
Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска даслала адказы грамадзянам, якія прасілі правесці праверку прадпрыемства “Фаўна горада” ў сувязі з негуманным стаўленнем да бяздомных жывёл, якія ўтрымліваліся на гэтым прадпрыемстве. (Падрабязней - тут). Пры гэтым, работнікі юстыцыі не прыдумалі нічога лепшага, акрамя таго, што безпадстаўна пераадрасавала скаргі кіраўніцтву аб’яднання “Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка”. Як кажуць: “на каго скардзіліся – тыя і меры прымаць будуць”.
18.06.2009 Баранавічы: мітынгі – без папярэдняй аплаты
Баранавіцкі гарвыканкам ня будзе больш патрабаваць ад арганізатараў вулічных мерапрыемстваў папярэдне аплачваць працу міліцыі, хуткай дапамогі й пажарнікаў. Гэтае рашэньне мясцовай улады было агучана сёньня на паседжаньні калегіі абласнога суду Берасьцейскай вобласьці.










