Навіны на тэму: скаргі
18.12.2009 Баранавіцкія праваабаронцы паскардзіліся ў пракуратуру
У Баранавічах заяўнікі пікету, прымеркаванага да гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, накіравалі скаргу ў пракуратуру на дзеянні Баранавіцкага гарвыканкама, які ў вызначаны законам тэрмін не даў адказу прадстаўнікам дэмакратычнага руху.
16.12.2009 Міхась Ільін атрымаў адказ з пракуратуры
Пракуратура Ленінскага раёна Берасця адмовіла маладафронтаўцу Міхасю Ільіну ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі і асобы ў цывільным, якія нанеслі яму цялесныя пашкоджанні. Адказ падпісаны следчым пракуратуры Аляксандрам Ярошыкам.
09.12.2009 Разгляд скаргі заснавальнікаў “Берасцейскай Вясны” перанесены
Сёньня ў Брэсцкім абласным судзе разглядалася скарга сузаснавальнікаў праваабарончага грамадскага аб’яднаньня “Берасцейская вясна” да галоўнага ўпраўленьня юстыцыі аблвыканкама, які ў пяты раз адмовіў праваабаронцам у рэгістрацыі аб’яднаньня.
08.12.2009 Праваабаронцы Гомеля судзяцца з гарвыканкамам
Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны зьвярнуліся ў суд Цэнтральнага раёну Гомеля з пазовам супраць гарадзкога выканаўчага камітэту.
03.12.2009 Ужо 2 месяцы шукаюць вынікі праверкі па фактах парушэння правоў журналістаў
Вынікі праведзенай ГУУС Мінгарвыканкама праверкі па фактах парушэння правоў журналістаў супрацоўнікамі правахоўных органаў не могуць знайсці ўжо амаль два месяцы
02.12.2009 БХД атрымала з пракуратуры адпіску ў адказ на скаргу на БТ
Беларуская хрысціянская дэмакратыя днямі атрымала адказ на сваю скаргу ў пракуратуру. Скарга тычылася з’яўлення на БТ абразлівага фільма, прысвечанага БХД.
25.11.2009 Жыхар Смаргоні скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН
Жыхар Смаргоні Віктар Іванавіч Кавалеўскі накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. У скарзе ён адзначыў, што гаражна-будаўнічы вытворчы кааператыў №3 горада Смургоні праз суд спагнаў з яго сяброўскія ўнёскі, хаця сябрам гэтага кааператыва ён не з’яўляецца, бо на ўстаноўчым сходзе не прысутнічаў і заяву аб прыняцці ў сябры кааператыва не падаваў.
23.11.2009 Берасцейскія актывісты паскардзіліся ў ААН
Актывісты паведамілі ў Камітэт пра тое, што былі парушаны іх правы на свабоднае выражэнне думак і правядзенне мірных сходаў, пра дыскрымінацыю па прызнаку перакананняў, а таксама пра тое, што ў ходзе судовага разбіральніцтва было парушана права на справядлівае судовае разбіральніцтва.
20.11.2009 За дапамогу суду пенсіянера з Берасця пазбавілі ліцэнзіі
Пенсіянер з Берасця Павел Казлоў накіраваў скаргу на імя генеральнага пракурора, у якой просіць абскардзіць дзеянні Савета міністраў.
11.11.2009 Наста Палажанка паскардзілася ў пракуратуру на міліцыянтаў
Намесьніца старшыні "Маладога Фронту" Наста Палажанка накіравала заяву ў пракуратуру Першамайскага раёну Менска з нагоды незаконнага затрыманьня й ўтрыманьня ў РАЎСе цягам 6 гадзін без падставаў на тое й незаконную канфіскацыю інфармацыйных матэрыялаў да кампаній "Маладога Фронту".
06.11.2009 Прысуд вілейскім актывістам пакінулі без зменаў
6 лістапада Мінскі абласны суд не задаволіў скаргі актывістаў дэмакратычнага руху з Вілейскага раёна Аляксея Сюдака, Уладзіміра Малерчука і Алеся Наркевіча.
04.11.2009 Алесь Мех скардзіца на дзеянні міліцыянтаў
Грамадскі і палітычны актывіст Алесь Мех звярнуўся ў суд Кобрынскага раёна са скаргай на дзеянні міліцыі пад час “Дажынак” у Кобрыне 19 верасня бягучага года. Мех просіць прызнаць незаконным затрыманне па ананімнаму званку і запатрабаваць з пракуратуры Кобрынскага раёна матэр’ялы праверкі па яго заяве.
04.11.2009 Сукала зноў адмовіўся абмяркоўваць праблему судовых адпісак з групай жанчын
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала 2 лістапада пяты раз адмовіўся абмяркоўваць праблему судовых адпісак з групай жанчын, якія пацярпелі ад асабліва цяжкіх злачынстваў, не згодных з рашэннямі судоў па сваіх грамадзянскіх справах і крымінальных справах сваіх блізкіх.
02.11.2009 Паведамленне беларускі зарэгістравана ў Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын ААН
Атрымана паведамленне з упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека аб рэгістрацыі паведамлення берасцейскай грамадскай актывісткі Інгі Абрамавай ў Камітэце па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын. Паведамленне зарэгістравана пад № 23 ад 2009 года.
30.10.2009 Камітэт па правах чалавека ААН адгукнуўся на просьбу маці Андрэя Жука
30 кастрычніка 2009 году Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў у неадкладным парадку пад нумарам 1910/2009 індывідуальны зварот маці Андрэя Жука, асуджанага да смяротнага пакарання Менскім абласным судом. Пра гэта паведаміў юрыст, праваабаронца з Берасця Раман Кісляк.










