Навіны на тэму: скаргі
05.03.2010 Вернікі “Новага жыцьця” зьвяртаюцца ў Вярхоўны суд
Вернікі менскай пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” абскарджваюць рашэньне Маскоўскага райсуду сталіцы ў Вярхоўным судзе Беларусі. Царква аспрэчвае рашэньне суду, паводле якога яна мусіць заплаціць больш за 100 000 даляраў штрафу за нанясеньне ўрону навакольнаму асяродзьдзю – у глебе каля будынку нібыта знайшлі нафтапрадукты.
03.03.2010 Журналістка накіравала скаргу на дзеянні міліцыянтаў
1 сакавіка шэф-рэдактарка «Народнай волі» Святлана Калінкіна склала скаргу на дзеянні міліцыянтаў, якія 26 лютага правялі ператрус у яе прыватнай кватэры. 2 сакавіка скаргу накіравалі ў пракуратуру Савецкага раёна Мінска. І сама журналістка, і юрысты, з якімі яна раілася, мяркуюць, што ператрус быў здзейснены з шэрагам парушэнняў: візіцёры не назвалі сябе, ператрус праводзілі адразу некалькі асобаў, журналістцы не далі патэлефанаваць і загадалі адразу ж адключыць усе тэлефоны...
02.03.2010 Пракуратура растлумачыла Данілевіч, чаму нельга чапаць настаўнікаў
Выконваючы абавязкі пракурора Мінскай вобласці М. Пілінкевіч адказаў на скаргу настаўніцы з Талькаўскай школы Наталлі Ільініч наконт яе пераследу з боку начальніцы ўпраўлення адукацыі Мінскай вобласці Т. Данілевіч за палітычныя перакананні.
18.02.2010 Вярхоўны суд адхіліў скаргу на нерэгістрацыю “Брэсцкай вясны”
Сёння ў Вярхоўным судзе Беларусі разглядалася касацыйная скарга заснавальнікаў праваабарончага грамадскага аб’яднання “Брэсцкая вясна”. Скарга датычылася адмовы ў рэгістрацыі аб’яднання галоўным ўпраўленнем юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, якое было пакінута бяз зменаў рашэннем Брэсцкага абласнога суда ад 29 снежня 2009 года.
17.02.2010 Літсаюз "Полоцкая ветвь" падаў скаргу ў пракуратуру
Кіраўніцтва Беларускага літаратурнага саюза "Полоцкая ветвь" паскардзілася ў Генпракуратуру ў сувязі з "неаднаразовымі фактамі шельмавання арганізацыі, шантажу і пагроз у адрас яе чальцоў па месцы іх асноўнай працы".
11.02.2010 Актывіст судзіцца з газэтай гарвыканкаму
Суд Бабруйску й Бабруйскага раёну прыняў да разгляду скаргу актывіста незарэгістраванай Партыі свабоды й прагрэсу Сяргея Еўдакімовіча на газэту гарвыканкаму «Бабруйскае жыцьцё».
10.02.2010 Суды адмаўляюць у задавальненні скаргаў на неўключэнне ў склад камісій
Паколькі Выбарчы кодэкс не вызначае, што ў выбарчую камісію трэба ўключаць прадстаўнікоў менавіта апазіцыйных партый, то ўлады паступілі законна, вырашыла суддзя.
03.02.2010 Менск: Першыя суды па неўключэнні ў выбаркамы
Сёння, 3 лютага, у Менскім гарадскім судзе Партыя БНФ і ГА БНФ “Адраджэнне” абскарджваюць неўключэнне сваіх вылучэнцаў у Менскую гарадскую выбарчую камісію. Пачатак судовых паседжанняў – у 14.30 і 16.00.
27.01.2010 Дапаможнік «Абскарджанне парушэнняў выбарчых правоў»
Дапаможнік на гэтую тэму напярэдадні выбарчай кампаніі падрыхтавалі юрысты грамадскіх арганізацыяў краіны.
27.01.2010 Праваабаронцы адстойваюць права на пікеты
25 студзеня смаргонскі правабаронца Алесь Дзергачоў падаў касацыйную скаргу на рашэнне суда Смаргонскага раёна. Паводле гэтага рашэння заяўніку было адмоўлена ў задавальненні скаргі на дзеянні намесніка старшыні Смаргонскага райвыканкама Аляксадра Вярсоцкага. Гэта службовая асоба забараніла правядзенне пікета, прысвечанага 61-й гадавіне з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
22.01.2010 Брэсцкі суд адхіліў скаргу заяўніка пікета на гарвыканкам
Суд Ленінскага раёна горада Брэста 22 студзеня пакінуў без задавальнення скаргу Сяргея Вакуленкі на рашэнне гарадскога выканаўчага камітэта не дазволіць яму пікет.
20.01.2010 Суд у Брэсце не задаволіў скаргу заяўніка дэманстрацыі на гарвыканкам
Суд Ленінскага раёна Брэста адхіліў скаргу Ўладзіміра Андрашчука на чыноўніка мясцовага гарвыканкама Вячаслава Хафізава. Чыноўнік адмовіў Андрашчуку ў правядзенні дэманстрацыі з нагоды Міжнароднага Дня правоў чалавека 10 снежня 2009 года.
28.12.2009 Шапуцька: адлічэньне - праява дыскрымінацыі па палітычных поглядах
Прэс-сакратар "Маладога Фронту" Тацьцяна Шапуцька, адлічаная зь юрыдычнага факультэту БДУ за ад'езд на Форум грамадзянскай супольнасьці "Усходняе Партнэрства", падала скаргу міністру адукацыі й хадайніцтва ў рэктарат.
24.12.2009 У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістраваная скарга гомельскіх актывістаў апазіцыі
У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана скарга гомельскіх актывістаў апазіцыі Аляксандра Процкі і Андрэя Толчына.
23.12.2009 Астравецкі актывіст Руху падаў скаргу ў Вярхоўны суд
Іван Крук просіць адмяніць буйны штраф, якім яго пакаралі за распаўсюд выданняў без выходных дадзеных.










