Навіны на тэму: скаргі
05.04.2011 Менгарсуд пакінуў без зменаў прысуд Атрошчанкаву, Новіку і Малчанаву
Сёння, 5 красавіка, у Менскім гарадскім судзе адбыўся касацыйны разгляд скаргі на прысуд абвінавачаным па арт.293 КК РБ (“масавыя беспарадкі”) Аляксандру Атрошчанкаву, Дзмітрыю Новіку і Аляксандру Малчанаву.
04.04.2011 Журналіст Лапцэвіч і актывіст Салаўёў абскарджваюць адміністратыўныя арышты
Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў і журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч абскардзілі ў Магілёўскім абласным судзе пастанову суда Ленінскага раёна аб адміністратыўным спагнанні ў выглядзе адміністратыўнага арышту.
01.04.2011 Раман Кісляк накіраваў скаргу генпракурору
Брэсцкі юрыст-праваабаронца Раман Кісляк просіць генпракурора Рыгора Васілевіча прыцягнуць да адказнасці дзяжурнага Ленінскага РАУС г. Брэста Івана Каліту, які з прымяненнем фізічнай сілы 28 сакавіка спрабаваў узяць адбіткі пальцаў у праваабаронцы.
31.03.2011 Зміцер Салаўёў працягвае дамагацца зняцця з уліку КДБ
Лідэр Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў падаў касацыйную скаргу на рашэнне суда Ленінскага раёна г.Магілёва па скарзе на дзеянні УКДБ па Магілёўскай вобласці.
29.03.2011 Праваабаронца скардзіцца ў гарадскі суд на КДБ
Сяргей Гоўша просіць суд прызнаць дзеянні ўпаўнаважаных асоб Баранавіцкага гарадскога аддзела УКДБ неправамернымі, парушаючымі яго канстытуцыйнае права на юрыдычную дапамогу. Падчас допыту ў якасці сведкі па падзеях 19 снежня оперупаўнаважаныя Цімафееў В.А. і Галубкоў В.Г. адмовілі праваабаронцу у задавальненні хадайніцтва аб допуску да ўдзелу ў працэсуальным дзеянні ў якасці яго прадстаўніка кваліфікаванага юрыста Пятровіча К. І., чым парушылі арт. 62 Канстытуцыі.
25.03.2011 Прысуд Парфянкову пакінуты без зменаў
25 сакавіка Менскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу асуджанага па справе аб масавых беспарадках Васіля Парфянкова, які пакараны чатырма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Прысуд пакінуты без зменаў.
21.03.2011 Зварот Алеся Бяляцкага Генпракуратура далучыла да матэрыялаў праверкі па скарзе А Міхалевіча
Адказ Генеральнай пракуратуры на зварот праваабаронцы Алеся Бяляцкага наконт фактаў прымяненьня катаваньняў да былога кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусі Аляксея Міхалевіча выклікаў вялікі грамадскі рэзананс.
16.03.2011 Ваенная пракуратура мусіць праверыць факты катаваньняў ў дачыненьні да Аляксея Міхалевіча
Генеральная пракуратура Беларусі перанакіравала зварот праваабаронцы Алеся Бяляцкага наконт фактаў прымяненьня катаваньняў да былога кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусі Аляксея Міхалевіча ў Беларускую ваенную пракуратуру. Тым самым орган, які закліканы сачыць за захваньнем законнасьці ў краіне, зьняў з сябе непасрэдную адказнасьць за праверку выкладзеных у скарзе фактаў.
16.03.2011 Валянцін Стэфановіч дамагаецца вяртаньня ўласнай маёмасьці, сканфіскаванай пад час ператрусу
Праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч атрымалі адказы за свае скаргі наконт сканфіскаваных пад час ператрусу ўначы 20 сьнежня на кватэры Алеся Бяляцкага асабістых рэчаў, у тым ліку і кампутарнай тэхнікі. Прычым адказы прыйшлі не з пракуратуры Першамайскага раёна Менска, куды звярталіся праваабаронцы, а Першамайскага РУУСа сталіцы, менавіта таго органа, дзеяньні якога і абскарджваліся.
15.03.2011 Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргу Някляева
Як паведаміла жонка палітыка Вольга Някляева Мінскі гарадскі суд будзе разглядаць скаргу на прадаўжэнне тэрміну следства і стрымання пад вартай.
14.03.2011 Суд не задаволіў скаргу БХК
Вярхоўны суд адхіліў скаргу Беларускага Хэльсынскага камітэту да Міністэрства юстыцыі. Праваабаронцы абскарджвалі папярэджаньне Мін'юста, вынесенае на адрас БХК 12 студзеня.
28.02.2011 Рэдакцыя «Барысаўскіх навінаў» працягвае абскарджваць ператрус
Па факце ператрусу ў рэдакцыі "Барысаўскіх навінаў", які адбыўся 10 студзеня гэтага году, у пракуратуру Менскай вобласьці была пададзена скарга.
23.02.2011 Валянцін Стэфановіч патрабуе адказу па сутнасці на сваю скаргу
Праваабаронца працягвае абскарджваць незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі Першамайскага РУУС Менска, якія ўноч з 19 на 20 снежня незаконна затрымалі яго, забраўшы пры гэтым асабістую маёмасць падчас ператрусу. На гэты раз ён звярнуўся ў Пракуратуру Менска, паколькі Пракуратура Першамайскага раёна перанакіравала скаргу начальніку Першамайскага РУУС. То бок, скарга В.Стэфановіча паступіла ў орган, дзеянні якога ён абскарджвае.
23.02.2011 Уладзімір Тоўсцік падаў у суд скаргу на Мінюст
Адвакат Уладзімір Тоўсцік, што абараняў журналістку Ірыну Халіп, падаў скаргу ў суд Маскоўскага раёну Мінска на дзеянні Міністэрства юстыцыі.
23.02.2011 У Магілёве прадстаўнікі апазіцыі скардзяцца ў суд на КДБ
Актывісты Салаўёў і Шамбалова просяць, каб суд адмяніў вынесеныя ім папярэджанні, пастаноўку на прафілактычны ўлік, абавязаў супрацоўнікаў КДБ прынесці ім выбачэнні.










