Навіны на тэму: скаргі

Андрусь Цянюта абскардзіў арышт

03.10.2011 Андрусь Цянюта абскардзіў арышт

За распаўсюд сярод жыхароў Гомеля ўлётак з запрашэннем прыйсці на мясцовы сход (Народны Сход), які адбудзецца ў абласным цэнтры 8 кастрычніка, прадстаўніка аргкамітэта Андрэя Цянюту пасадзілі на 10 сутак. Сёння прававы інспектар прафсаюза РЭП па Гомельскай вобласці Леанід Судаленка дапамог актывісту скласці скаргу ў абласны суд на пастанову раённага суда аб прыцягненні да адміністрацыйнага арышту.

Газета Брэсцкага гарвыканкама называе ААН “смешнай” установай

03.10.2011 Газета Брэсцкага гарвыканкама называе ААН “смешнай” установай

У апошнім нумары дзяржаўнай газеты “Брестский вестник”(№39) надрукаваны артыкул Валерыя Дзеркача “Много шума из ничего”, прысвечаны таму, як недзяржаўныя выданні рэгіёна (“Брестский курьер“ і “Брестская газета”) праінфармавалі сваіх чытачоў пра рашэнне Камітэта ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын, якое тычыцца жыхаркі Брэста Інгі Абрамавай.

29.09.2011 Брэсцкі суд адмяніў апраўдальны прыгавор Змітру Шурхаю

Брэсцкі абласны суд адмяніў апраўдальны прыгавор каардынатару аргкамітэта па Брэсцкай вобласці па стварэнні партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Змітру Шурхаю.

29.09.2011 Гомельскі абласны суд адхіліў скаргу Ігара Случака

28 верасьня судзьдзя Гомельскага абласнога суду Аляксандар Сужаеў адхіліў касацыйную скаргу грамадзкага актывіста, студэнта юрфаку Тартускага ўнівэрсытэту Ігара Случака на пакараньне трыма суткамі арышту.

Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў брэсцкай актывісткі Інгі Абрамавай

26.09.2011 Камітэт ААН прызнаў парушэнне правоў брэсцкай актывісткі Інгі Абрамавай

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын прызнаў парушэнні, якія былі дапушчаны ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС горада Брэста ў адносінах да грамадскай актывісткі Інгі Абрамавай.

21.09.2011 Анатолю Паплаўнаму вярнулі 15 сутак арышту

19 верасьня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка асудзіла праваабаронцу Анатоля Паплаўнага на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за лаянку. Такім чынам пацьверджана аналягічнае пакараньне, вынесенае спадару Паплаўнаму 4 ліпеня судзьдзёй Цалковай, але адмененае абласным судом. Паўмесяца ён адседзеў за кратамі.

“Вясна” прапануе абскарджваць адмовы па хадайніцтвах за Алеся Бяляцкага

20.09.2011 “Вясна” прапануе абскарджваць адмовы па хадайніцтвах за Алеся Бяляцкага

У адказ на хадайніцтвы аб змене меры стрымання ў дачыненні старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага шматлікім заяўляльнікам прыходзілі фармальныя адпіскі. Такія адмовы, на думку юрыстаў Праваабарончага цэнтру “Вясна”, абавязкова трэба абскарджваць.

20.09.2011 Гродзенскі абласны суд пакінуў у сіле прыгавор журналісту Андрэю Пачобуту

20 верасня Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу мясцовага журналіста Андрэя Пачобута на прыгавор Ленінскага суда горада.

Гомель: раённы пракурор не зразумеў праваабаронцу

19.09.2011 Гомель: раённы пракурор не зразумеў праваабаронцу

Праваабаронца Анатоль Паплаўны працягвае патрабаваць прыцягнення да крымінальнай адказнасці суддзі Цэнтральнага раёна Гомеля Алену Цалкову, якая асудзіла яго да 15 сутак арышту. Заяву, накіраваную праваабаронцам Генеральнаму пракурору разгледзеў пракурор Цэнтральнага раёна Гомеля Ігар Купчын.

19.09.2011 Андрэй Пачобут падае касацыйную скаргу на свой прысуд

Разгляд скаргі адбудзецца 20 верасня а 9.30 у Гродзенскім абласным судзе.

16.09.2011 Абласны суд не задаволіў скаргу аштрафаванага за запіс на старонцы "УКантакце"

16 верасьня Гомельскі абласны суд адхіліў касацыйную скаргу кіроўцы з Мазыра Міхася Караткевіча на пакараньне 105-тысячным штрафам за запіс на сваёй старонцы "УКантакце" пра маўклівыя акцыі пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку".

Гомельскія дэмакратычныя актывісты паскардзіліся ў Камітэт ААН

14.09.2011 Гомельскія дэмакратычныя актывісты паскардзіліся ў Камітэт ААН

Гомельскія дэмакратычныя актывісты Васіль Палякоў і Анатоль Паплаўны паскардзіліся ў Камітэт ААН па правах чалавека на мясцовыя ўлады. 26 ліпеня мінулага года гамяльчукі былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці за тое, што павіншавалі жыхароў абласнога цэнтра са святам незалежнасці Беларусі, паведамляе “Гомельская вясна”.

14.09.2011 Змітра Шурхая завочна асудзілі на 10 сутак

Актывіст з Берасця атрымаў пастанову суда па пошце.

Гомель: Праваабаронца настойвае на крымінальным пераследзе суддзі

13.09.2011 Гомель: Праваабаронца настойвае на крымінальным пераследзе суддзі

13 верасня праваабаронца Анатоль Паплаўны быў выкліканы ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Гомеля з нагоды заявы аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да суддзі. Старэйшы следчы пракуратуры Сяргей Кузьмянкоў узяў пісьмовыя тлумачэнні адносна вынясення ў дачыненні да яго суддзёй Аленай Цалковай загадзя неправасуднай пастановы, - паведамляе “Гомельская вясна”.

Ці дапаможа суд адстаяць свае правы віцебскаму праваабаронцу?

12.09.2011 Ці дапаможа суд адстаяць свае правы віцебскаму праваабаронцу?

Атрымаўшы ад чыноўнікаў Чыгуначнага райвыканкаму Віцебску адмову на сваю заяўку аб правядзеньні пікету, праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся са скаргай у суд. Пікет з мэтай прыцягненьня ўвагі грамадзкасьці да праблемаў забесьпячэньня правоў чалавека, што існуюць у краіне, плянавалася зладзіць 22 жніўня. Таксама празь пікет праваабаронца спадзяваўся падзяліцца з жыхарамі гораду інфармацыяй пра арышт кіраўніка праваабарочага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства