Навіны на тэму: скаргі

Грамадскаму актывісту Сяргею Трафімчыку не вяртаюць забраны аўтамабіль

24.10.2011 Грамадскаму актывісту Сяргею Трафімчыку не вяртаюць забраны аўтамабіль

Ён быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ ў Мастах 7 кастрычніка. Міліцыянты правялі агляд машыны, з якой забралі на экспертызу стос газет “Новы час”, а таксама некаторыя рэкламныя матэрыялы іншых незалежных медый - Радыё Рацыя і Белсату. Машыну ў Трафімчыка таксама забралі, прычым на нявызначаны час і без усялякага тлумачэння прычынаў.

Гомельскія актывісты абскарджваюць адвольнае затрыманне

18.10.2011 Гомельскія актывісты абскарджваюць адвольнае затрыманне

Васіль Палякоў і Леанід Судаленка звярнуліся са скаргай на імя начальніка міліцыі Цэнтральнага раёна Гомеля Віктара Афанасенкі наконт іх адвольнага затрымання ў дзень правядзення ў абласным цэнтры Народнага сходу. Праваабаронцы просяць прызнаць іх затрыманне неправамерным, якое ўшчамляе права на свабоду, недатыкальнасць і годнасць асобы, паведамляе “Гомельская вясна”.

З пракуратуры Слонімскага раёна Іван Шэга атрымлівае адпіскі

18.10.2011 З пракуратуры Слонімскага раёна Іван Шэга атрымлівае адпіскі

Сябра слонімскай суполкі Партыі БНФ Іван Шэга атрымаў з пракуратуры Слонімскага раёна за подпісам пракурора Анатоля Яўлаша дзве адпіскі на свае скаргі. Адна са скаргаў датычылася беспадстаўнага затрымання 8 кастрычніка, а другая -- парушэння заканадаўства пры вынясенні рашэння аб адмове ў правядзенні пікета ў падтрымку А. Бяляцкага.

Гомель: пракуратура адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да суддзі

14.10.2011 Гомель: пракуратура адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да суддзі

Следчы Гомельскай абласной пракуратуры па Цэнтральнаму раёну Сяргей Кузьмянкоў адмовіў праваабаронцу Анатолю Паплаўнаму ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да суддзі суду Цэнтральнага раёна Гомеля Алены Цалковай. Малодшы дарадца юстыцыі палічыў, што суддзя, якая адмовілася даць яму тлумачэнні, не мела намеру, накіраванага на вынясенне заведама неправасуднага судовага акту.

Брэсцкія ўлады адмовілі ў правядзенні шэсця супраць незаконнага ўтрымання пад вартай Алеся Бяляцкага

12.10.2011 Брэсцкія ўлады адмовілі ў правядзенні шэсця супраць незаконнага ўтрымання пад вартай Алеся Бяляцкага

Адпаведную заяўку ў мясцовы гарвыканкам падаваў Раман Кісляк. Праваабаронца паведаміў, што мае намер правесці запланаваную акцыю.

У судзе актывіста Жукоўскага прыкавалі кайданкамі да батарэі

11.10.2011 У судзе актывіста Жукоўскага прыкавалі кайданкамі да батарэі

Непрыемным інцыдэнтам абярнулася спроба гомельскага дэмакратычнага актывіста Канстанціна Жукоўскага высветліць у судзе, калі будзе працягнуты разгляд справы яго паплечніка Валера Сляпухіна.

Следчую па справе Бяляцкага прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці?

11.10.2011 Следчую па справе Бяляцкага прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці?

Пракуратура горада Мінска прапанавала кіраўніку аддзела папярэдняга расследавання УДФР КДК па Мінскай вобласці разгледзець пытанне аб прыцягненні следчай Касынкінай да дысцыплінарнай адказнасці за адсутнасць тлумачэнняў парадку абскарджання вынесеных пастановаў.

Магілёўскую актывістку Крысціну Шацікаву дапыталі ў шпіталі

11.10.2011 Магілёўскую актывістку Крысціну Шацікаву дапыталі ў шпіталі

Нагодай для візіту ў шпіталь маёра Андрэя Цецярукова стала скарга актывісткі кампаніі “Наш дом” на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі падчас “маўклівай акцыі” 21 верасня.

Мінская пракуратура не задаволіла скаргу магілёўскага праваабронцы

10.10.2011 Мінская пракуратура не задаволіла скаргу магілёўскага праваабронцы

Барыс Бухель абскарджваў незадавальненне свайго паручальніцтва за праваабаронцу Алеся Бяляцкага, які з 4 жніўня знаходзіцца пад вартай. У паручальніцтве Барыс Бухель хадайнічаў аб змяненні яму меры стрымання.

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістраваны скаргі гомельскіх дэмакратычных актывістаў

07.10.2011 У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістраваны скаргі гомельскіх дэмакратычных актывістаў

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістраваны скаргі гомельскіх дэмакратычных актывістаў Васіля Палякова і Анатоля Паплаўнага. “Адпаведнае паведамленне яны атрымалі з Камітэта. У паведамленні гаворыцца пра рэгістрацыю скаргі і тое, што яна накіравана ўраду Беларусі для дачы каментарыя”, - паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагаў рыхтаваць заявы ў міжнародную структуру.

Міліцыянты, як заўжды, не білі, а былі "на падхваце"

06.10.2011 Міліцыянты, як заўжды, не білі, а былі "на падхваце"

Пракуратура Першамайскага раёна Менска адмовілася заводзіць крымінальную справу па факце збіцця пенсіянера Уладзіміра Марозава 6 ліпеня супрацоўнікмі міліцыі.

Таццяна Севярынец  другі месяц чакае адказу ад старшыні Віцебскага абласнога суду

05.10.2011 Таццяна Севярынец другі месяц чакае адказу ад старшыні Віцебскага абласнога суду

Адаслаўшы ліст 26 жніўня і марна прачакаўшы належныя па законе 30 дзён, актывістка прыйшла па адказ сама. Але ў судовай канцылярыі афіцыйную паперу атрымаць не ўдалося.

Гомельскі грамадскі актывіст Ігар Случак абскарджвае пастанову суда

05.10.2011 Гомельскі грамадскі актывіст Ігар Случак абскарджвае пастанову суда

Гомельскі грамадскі актывіст Ігар Случак абскарджвае пастанову суда аб прыцягненні яго да адміністратыўнай адказнасці за брудную лаянку ў грамадскім месцы і пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на трое сутак. Адпаведную скаргу ён накіраваў 5 кастрычніка старшыні Гомельскага абласнога суда Людміле Міхальковай.

Пракуратура лічыць законным збіццё вязняў у івацэвіцкай калоніі

05.10.2011 Пракуратура лічыць законным збіццё вязняў у івацэвіцкай калоніі

Пракуратура Брэсцкай вобласці не знайшла падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні да службовых асоб, вінаватых у збіцці зняволеных івацэвіцкай калоніі № 5. Праверка ўстанавіла, што “прымяненне фізічнай сілы і спецсродкаў супрацоўнікамі калоніі прызнана законным і абгрунтаваным”.

Віцебскі  ўдзельнік  акцыі маўклівага пратэсту дамогся адмены штрафу

04.10.2011 Віцебскі ўдзельнік акцыі маўклівага пратэсту дамогся адмены штрафу

Праз тры месяцы пасля затрымання і пакарання адбыўся паўторны працэс у Кастрычніцкім райсудзе Віцебску, дзе Аляксандра Бажкова прызналі невінаватым. Гэта адзіны выпадак, калі пратэстоўцу ўдалося абскардзіць рашэнне райсуду ў Віцебскім абласным судзе, бо скаргі астатніх былі адхіленыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства