Навіны на тэму: скаргі
15.02.2012 Участковы інспектар: “З’язджайце ў сваю Расію”
Марына Дукмасава – адна з тых, хто быў затрыманы ў Менску пад час “маўклівай” акцыі 6 ліпеня 2011 года. На другі дзень суд Маскоўскага раёна абвінаваціў яе ў дробным хуліганстве і пакараў грашовым штрафам. Марына абскардзіла свой прысуд ў Менскім гарадскім судзе, а затым і ў Вярхоўным судзе. Як і ў многіх іншых падобных выпадках, прысуд быў пакінуты без зменаў.
13.02.2012 Рух “За Свабоду” змагаецца за права на доступ да інфармацыі
Брэсцкая арганізацыя Руха “За Свабоду” змагаецца за свае правы на доступ да інфармацыі. Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт адмовіў кіраўніку дадзенай праваабарончай арганізацыі Дзянісу Турчаняку ў прадастаўленні інфармацыі адносна будынкаў па адрасу вуліца Савецкая 43 і 45.
13.02.2012 Сёньня ў Менгарсудзе - разгляд скаргі Валянціна Стэфановіча
Разгляд касацыйнай скаргі намесьніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча на судовую пастанову аб спагнаньні падаткаў адбудзецца ў Менскім гарадскім судзе ў 15-00.
11.02.2012 У магілёўскім гарвыканкаме не дазваляюць рабіць копіі дакументаў для абскарджання
Пра гэта паведаміла прадпрымальніца Людміла Крыловіч, якая сутыкнулася з дадзенай праблемай. Жанчына пісала скаргі ў гарвыканкам і аблвыканкам з нагоды непрацягнення з ёй дамовы арэнды ў гандлёвым цэнтры “Прэстан”.
10.02.2012 Экс-палітвязень Мірзаянаў падае скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека
Фёдар Мірзаянаў будзе абскарджваць свой арышт па "справе 19 снежня".
09.02.2012 Следчы камітэт праверыць правамернасць дзеянняў міліцыянтаў па скарзе Святланы Вяргейчык
Ці панясуць крымінальную адказнасць за перавышэнне службовых паўнамоцтваў супрацоўнікі Кастрычніцкага УУС Менску? Пенсіянерка Святлана Дзмітрыеўна неадступна патрабуе пакарання для міліцыянтаў, ад рук якіх яна пацярпела – не толькі маральна, але і фізічна.
07.02.2012 З МДЛУ адлічылі трох удзельнікаў акцый салідарнасьці
6 лютага з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (МДЛУ) адлічылі актывістаў “Еўрапейскай Беларусі” Аляксандра Салдаценку, Аляксандра Вялітчанку і Мікіту Каваленку, якія раней былі асуджаныя да адміністратыўных арыштаў за ўдзел у акцыях салідарнасьці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі.
07.02.2012 Актывіст абскарджвае рашэнне раённага суда
Брэсцкі каардынатар Руху «За Свабоду» Дзяніс Турчаняк падаў касацыйную скаргу на рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста, які раней адмовіў у задавальненні скаргі Дзяніса Турчаняка на незаконныя дзеянні намесніка старшыні гарвыканкама.
06.02.2012 Абласны суд пакінуў штраф за свечкі ў сіле
6 лютага Арцём Мархасёў, адзін з чацвярых аштрафаваных “за парушэнне Закона аб масавых мерапрыемствах” – менавіта так было расцэнена запальванне свечак на Дзяды, атрымаў рашэнне з абласнога суда па сваёй скарзе.
06.02.2012 Воўчак абскардзіў свой арышт
У скарзе праваабаронца Алег Воўчак піша, што сваёй віны не прызнае, а пастанову судзьдзі Аляксандра Якунчыхіна лічыць «незаконнай і неабгрунтаванай».
06.02.2012 Разгляд касацыйнай скаргі па справе Крутога адбудзецца 10 лютага
На 10 лютага прызначаны разгляд касацыйнай скаргі ў Менгарсудзе па справе Аляксандра Крутога. 6 сьнежня суддзя суду Маскоўскага раёну Менска Аляксандар Кострыкаў у закрытым паседжаньні прызнаў Аляксандра Крутога псіхічна неўраўнаважаным і прызначыў яму прымусовае лячэнне.
03.02.2012 Магілёўскія актывісты ставяць пад сумнеў правядзенне ўладамі сустрэчаў з насельніцтвам
Актывіст незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці падаў скаргу ў Пракуратуру Ленінскага раёна Магілёва. Аляксей Паўлоўскі патрабуе пракурорскай праверкі па фактах правядзення гарвыканкамам сустрэч з грамадзянамі ў кастрычніку-лістападзе 2011 года. Ён просіць абавязаць чыноўнікаў прадаставіць поўную дакументальна пацверджаную інфармацыю пра правядзенне сустрэч у гэты перыяд і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у імітацыі дзейнасці чыноўнікаў.
03.02.2012 Былы міліцыянт Казлоў судзіцца, каб ягонае затрыманьне прызналі незаконным
3 лютага ў Менскім гарадзкім судзе павінен адбыцца разгляд касацыйнай скаргі падпалкоўніка міліцыі ў запасе Мікалая Казлова.
03.02.2012 Вярхоўны суд пакінуў вырак Саньнікаву бязь зьменаў
Вярхоўны суд не задаволіў скаргу адвакатаў на вырак былому кандыдату на прэзыдэнта Андрэю Саньнікаву.
03.02.2012 Менгарсуд прызначыў дату разгляду скаргі Стэфановіча
Разгладя касацыйнай скаргі намесніка кіраўніка ПЦ “Вясна” Валянціна Стэфановіча на судовую пастанову пра спагнанне падаткаў адбудзецца ў Менскім гарадскім судзе 13 лютага і пачнецца а 15-ай гадзіне.










