Навіны на тэму: скаргі
15.03.2012 На гітары Сімбірова граюць у КДБ?
Прайшло ўжо год і тры месяцы пасля падзей 19 снежня 2010 года на Плошчы ў Мінску, а супрацоўнікі КДБ дагэтуль не вярнулі гітару Ігару Сімбірову. Апошнім часам супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці нават не адказваюць на пісьмовыя звароты музыкі з Асіповічаў.
11.03.2012 Баранавічы: скарга пракурору на парушэнне дэмакратычных працэдур
Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус накіраваў пракурору Брэсцкай вобласці Хмаруку С.К. скаргу на дзеянні намесніка пракурора А.Т. Точкі, у якой ён сцвярджае, што той груба парушыў закон “Аб зваротах грамадзян”.
10.03.2012 Цэнтр стратэгічнай цяжбы - ў дзеянні (відэа)
Супрацоўнікі цэнтру, праваабаронцы з Гомеля Васіль Палякоў і Леанід Судаленка заклікаюць больш актыўна бараніць свае правы.
09.03.2012 Беларускі ўрад аспрэчвае скаргі сваіх грамадзян у ААН
Кіраўніцтва краіне не пагаджаецца з тым, што Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў 56 скаргаў беларусаў.
06.03.2012 Уладзімір Кацора абскарджвае ў Камітэце ААН па правах чалавека штраф за Народны сход
5 сакавіка гомельскі апазіцыянер Уладзімір Кацора звярнуўся са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека.
05.03.2012 Віцебскія актывісты абскарджваюць у судзе адмову на правядзенне Дня Волі
Гарвыканкам забараніў правядзенне шэсця і сходу на Дзень Волі. Заяўнікі акцый лічаць адмову незаконнай і хочуць дамагчыся яе адмены. Таксама яны просяць суд абавязаць ЖКГ, міліцыю і медычных работнікаў заключыць дамовы на абслугоўванне мерапрыемстваў, бо дагэтуль іхнія звароты неаднаразова ігнараваліся.
28.02.2012 БХК атрымаў скаргу на катаванні на Валадарцы
Беларускі Хельсінскі камітэт просіць Генпракуратуру праверыць інфармацыю аб прымяненні катаванняў у СІЗА № 1 Мінска на вуліцы Валадарскага.
28.02.2012 Ігар Случак просіць старшыню Вярхоўнага суда яшчэ раз і справядліва разгледзець яго скаргу
Гамяльчук ужо звяртаўся да старшыні ВС, але атрымаў адказ ад яго намесніка, таму яшчэ раз напісаў непасрэдна Валянціну Сукалу. Грамадскі актывіст ужо на працягу шасці месяцаў абскарджвае ў судах адміністрацыйны арышт, які атрымаў нібыта за здзяйсненне дробнага хуліганства (брудная лаянка).
27.02.2012 Рэха суду над Каваленкам у Першамайскім райсудзе Віцебску
Партыйцы, журналісты, сваякі падсуднага і шараговыя грамадзяне напісалі паўсотні скаргаў на тое, што іх не пусцілі на суд над віцебскім актывістам, які праходзіў з 21 па 24 лютага. “Кніга скаргаў і прапановаў" цяпер запоўненая, трэба заводзіць новую і пісьмова адказваць кожнаму, хто запісаў свае прэтэнзіі.
24.02.2012 Магілёўскі вернік скардзіцца ў пракуратуру
Пакуль Ленінскі РАУС па ініцыятыве суддзі Станіслава Шандаровіча дапрацоўвае матэрыялы справы, праваслаўны вернік Максім Алямоўскі скардзіцца ў пракуратуру з нагоды сфабрыкаванай супраць яго адміністрацыйнай справы за адмову ад дакталаскапіі. Сваю адмову ад дакталаскапіі ён тлумачыць рэлігійнымі перакананнямі.
23.02.2012 Суд не задаволіў скаргу арганізатараў гей-прайду
Мінскі гарадскі суд не задаволіў скаргу арганізатараў гей-прайду. Заяўнікі шэсця збіраюцца дайсці да Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
20.02.2012 Гарадзенец Руслан Пяцько абскарджвае штраф за адмову ад дактыласкапіі
Руслан Пяцько быў аштрафаваны за тое, што адмовіўся прайсці дактыласкапію, якую яго супрацоўнікі міліцыі хацелі прымусіць зрабіць проста на яго працоўным месцы яшчэ 27-га снежня 2011 года, што для Руслана было нечаканасцю.
20.02.2012 Скаргу на забарону шэсця Мінскага гей-прайда 2011 разгледзяць 23 лютага
Разгляд касацыйнай скаргі Андросенкі Сяргея і Манькоўскай Наталлі супраць Менгарваканкама прызначаны ў Мінскім гарадскім судзе на 23 лютага. Нагадаем, улады горада забаранілі праводзіць 22 кастрычніка шэсце Мінскага гей-прайда 2011 у мікрараёне Сосны.
16.02.2012 Маладафронтаўца адлічылі з вучобы
Міхась Мускі быў студэнтам 3 курсу БНТУ механіка-тэхналягічнага факультэта. Сёньня хлопец падаў скаргу на імя міністра адукацыі Сяргея Маскевіча.
15.02.2012 Больш за год Наталля Ладуцька дамагалася, каб КДБ вярнуў ёй сканфіскаваныя грошы
Наталлі Ладуцька, маці былога каардынатара выбарчага штабу Някляева Алега Ладуцькі, прыйшоў пісьмовы адказ з упраўленьня Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Менску і Менскай вобласці, у якім паведамляецца, што жанчына можа забраць грошы і рэчы, сканфіскаваныя ў сям’і пад час ператрусу.










