Навіны на тэму: скаргі
12.04.2012 Скаргі “невыязнога” Стэфановіча працягваюць адфутбольваць ў Міністэрства абароны
Услед за Генеральнай пракуратурай, якая накіравала скаргу намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча на ўнясенне ягонага прозвішча ў базу дадзеных асоб, якім забаронены выезд з краіны, у Міністэрства абароны, гэтак жа зрабіла і Ўпраўленьне унутраных спраў Партызанскага раёна Менска.
11.04.2012 Мікалай Чарнавус падаў скаргу на суддзю
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус 11 красавіка накіраваў скаргу ў Брэсцкі абласны суд на суддзю Баранавіцкага раённага (гарадскога) суда Жукаву Т.Ю., якая 4 красавіка адмовілася разглядаць скаргу, датычную незаконных “выбараў” Рады кірмашу на Баранавіцкім каапрынку.
11.04.2012 Жыхары Барысаўскага прыгарада атрымліваюць адпіскі наконт будаўніцтва смеццеперапрацоўчага завода (відэа)
На саміх падпісантаў ўжо пачынаецца ціск з боку чыноўнікаў. Так да пенсіянера, які даў свой хатні тэлефон для адказаў з інстанцый, наведалася «дэлегацыя» з Мінаблвыканкама. Абласныя чыноўнікі спрабавалі высветліць, адкуль з'явілася інфармацыя пра будаўніцтва завода, хто прадставіў генплан, хто збіраў подпісы.
10.04.2012 Сяргея Каваленку накіроўваюць на экспертызу ў Навінкі
10-40. Судовая калегія вынесла вызначэньне аб прызначэньні Сяргею Каваленку комплекснай псіхіятрычнай экспертызы ва ўмовах стацыянару (Навінкі). Разгляд касацыйнай скаргі на прысуд Першамайскага суду Віцебска прыпынены да заключэньня псіхіятраў. У судзе было прадстаўленае папярэдняе заключэньне псіхіятраў аб тым, што у Каваленкі маецца псіхічнае растройства, якое выражаецца ў тым ліку і ў адмове ад ежы.
09.04.2012 Суды пацвярджаюць, што адмова ад дактыласкапіі на працоўным месцы – “непадпарадкаванне”
Гарадзенец Руслан Пяцько, якога аштрафавалі нібыта за непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы прайсці дактыласкапічную рэгістрацыю, атрымаў адказ на сваю скаргу ў Гарадзенскі абласны суд.
06.04.2012 Скарга Мікалая Чарнавуса перанакіравана ў Брэсцкі абласны гаспадарчы суд
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус 5 красавіка атрымаў з гарадскога суда вызначэнне аб адмове ва ўзбуджэнні справы. У суд ён звяртаўся з просьбай адмяніць вынікі “выбараў” Рады кірмашу на Баранавіцкім каапрынку, паколькі новая Рада прадпрымальнікаў была абрана з парушэннем дзеючага заканадаўства.
05.04.2012 Суд перанёс дасудовае паседжанне па скарзе Алега Гулака
4 красавіка з Алегам Гулаком зьвязалася сакратар суду Цэнральнага раёну Менска, дзе павінна разглядацца справа, і паведаміла, што прызначаная на гэтую справу суддзя ня зможа прысутнічаць на паседжаньні 6 красавіка з-за таго, што ёй трэба весьці прыём грамадзянаў.
04.04.2012 Брэст: пракуратура накіравала скаргу наконт забароненага пікета ва ўстанову, якая прыняла такое рашэнне
Сябры брэсцкай суполкі прафсаюза РЭП атрымалі з абласной пракуратуры адказ на сваю скаргу, якая тычацца забароны гарадскімі ўладамі Брэста правядзення пікета салідарнасці ў падтрымку актывістаў ствараемага незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах.
03.04.2012 Метамарфозы ў справе “дробнай хуліганкі” Святланы Вяргейчык
За час, што Святлана Вяргейчык дамагаецца пакарання для збіваўшых яе міліцыянтаў, адзін з іх “даслужыўся” да пасады начальніка райаддзела Следчага камітэта і “адфутбольвае” цяпер скаргі пацярпелай. Судовая выканаўца спаганяе з яе штраф – у той час як рашэнне суда не набыло сілы. А ўчастковага непакоіць, якія пытанні жанчына мае да Следчага камітэта.
02.04.2012 Генпракуратура ўхіляецца ад праверкі па скарзе “невыязнога” праваабаронцы
Генеральная пракуратура накіравала скаргу намесьніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча, якому быў абмежаваны выезд за межы Беларусі, у Міністэрства абароны. Пра гэта праваабаронца быў праінфармаваны лістом з Генпракуратуры 28 сакавіка.
30.03.2012 Умовы ўтрыманьня на Акрэсціна па-ранейшаму кепскія
Алена Дубовік, затрыманая 24 сакавіка падчас канцэрту ў ДК МТЗ і асуджаная да 3 сутак арышту, напісала скаргу ў пракуратуру на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманні і кепскія ўмовы ўтрыманьня ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.
29.03.2012 Дырэктар гандлёвага цэнтру западозрыў прадпрымальніцу ў арганізацыі палітычнага страйку
Магілёўская прадпрымальніца Людміла Крыловіч прасіла прыцягнуць да адказнасці дырэктара ГЦ “Прэстан” спадара Пашурына, які паведаміў у КДБ што яна рыхтуе палітычны страйк. Пасля гэтага выпадку да Людмілы патэлефанаваў чэкіст, які назваўся Андрэем Іванавічам і прапанаваў сустрэцца.
27.03.2012 Лябедзька аспрэчвае забарону выезду за мяжу ў судзе
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька звярнуўся ў суд з пазовам да Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства юстыцыі.
26.03.2012 Бабруйскі пракурор пакрывае дырэктара завода?
Міхаіл Кавалькоў, бабруйскі лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага і старшыня прафсаюзнай суполкі на “Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў", напісаў тры заявы на імя дырэктара Аляксандра Аграновіча, а пра існаванне “адказаў” ад яго даведаўся толькі праз пракуратуру.
26.03.2012 Касацыйная скарга Сяргея Каваленкі будзе разглядацца 10 красавіка
Віцебскі абласны суд мусіць даць адказ, наколькі законнае і справядлівае рашэнне вынесла суддзя Першамайскага райсуду Алена Жук, якая прысудзіла сябру КХП БНФ Сяргею Каваленку 2 гады 1 месяц зняволення ў калоніі.










