Навіны на тэму: скаргі

Жыхары Брэста скардзяцца на гарвыканкам за пагаршэнне экалагічнай сітуацыі

17.05.2012 Жыхары Брэста скардзяцца на гарвыканкам за пагаршэнне экалагічнай сітуацыі

Брэсцкія актывісты грамадскіх арганізацый 16 траўня накіравалі скаргу на мясцовыя ўлады ў Міністэрства прыродных рэсурасаў і аховы навакольнага ассяродзя. Як паведаміла адна з ініцыятараў звароту Ганна Канюс, ранейшая перапіска з гарвыканкамам наконт дрэнных пахаў, што адчуваюць жыхары раёнаў паблізу ракі Мухавец, не дала плёну.

Менгарсуд пакінуў у сіле прысуд за адмову ад дактыласкапіі

15.05.2012 Менгарсуд пакінуў у сіле прысуд за адмову ад дактыласкапіі

Менскі гарадскі суд пакінуў бяз зменаў прысуд суду Кастрычніцкага раёну па адміністратыўнай справе Руслана Невара, які адмовіўся праходзіць дактыласкапію па рэлігійных перакананнях. Справу разглядаў суддзя Сяргей Хрыпач.

15.05.2012 Суд адмовіў Лябедзьку ў зыску супраць КДБ

Мінскі суд адмовіў лідару Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў зыску супраць КДБ. Суддзя Алена Сямак адмовілася разглядаць справу, спаслаўшыся на тое, што Анатоль Лябедзька з’яўляецца “грамадзянінам з абмежаванымі правамі”.

Суддзі заблыталіся ў судах

15.05.2012 Суддзі заблыталіся ў судах

У абласным судзе незадавальненне іску растлумачылі тым, што справу Чарнавуса павінен разглядаць Брэсцкі гаспадарчы суд, пры тым, што двойчы ў гаспадарчым судзе ( суддзі Людміла Леванчук і Таццяна Людвіг) яму адказвалі, што яго справай павінен займацца агульны суд.

10.05.2012 Разгляд касацыйнай скаргі Сяргея Каваленкі адновіцца 18 траўня

18 траўня адновіцца разгляд касацыйнай скаргі актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленкі ў Віцебскім абласным судзе. Пра гэта паведаміла жонка палітвязьня Алена Каваленка.

Валянцін Стэфановіч дамагаецца пакарання суддзі Алены Сямак

07.05.2012 Валянцін Стэфановіч дамагаецца пакарання суддзі Алены Сямак

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч накіраваў на імя старшыні Менскага гарадскога суда заяву пра грубейшае парушэнне заканадаўства з боку суддзі Цэнтральнага раёна Алены Сямак, якая зацягвае разгляд скаргі невыязнога праваабаронцы.

Бабруйск: Анатоль Санаценка атрымаў адпіску на скаргу

07.05.2012 Бабруйск: Анатоль Санаценка атрымаў адпіску на скаргу

Рэдактар газеты “Бабруйскі кур’ер” Анатоль Санаценка атрымаў афіцыйны адказ на сваю скаргу за подпісам намесніка галоўнага гарадскога падаткавіка. Нагадаем, у пачатку красавіка журналіста выклікала падаткавы інспектар Галіна Танвірава, нібыта па справе. Але замест яе з Санаценкай размаўлялі супрацоўнікі КДБ.

Стэфановіч патрабуе ад следчага камітэта ўзбуджэння крымінальнай справы па факце абмежавання яму выезду з Беларусі

04.05.2012 Стэфановіч патрабуе ад следчага камітэта ўзбуджэння крымінальнай справы па факце абмежавання яму выезду з Беларусі

Паколькі шматлікія звароты праваабаронцы ў разнастайныя дзяржаўныя органы не далі ніякіх вынікаў і яго права на выезд з Беларусі па-ранейшаму абмежавана, ён мяркуе, што гэта робіцца наўмысна, злачынным чынам, і не выключае службовага падлогу - незаконнага ўнясення яго звестак у банк дадзеных грамадзянаў, якім часова абмежавана права выезду з краіны.

У калоніі Алесю Бяляцкаму абмяжоўваюць перапіску

04.05.2012 У калоніі Алесю Бяляцкаму абмяжоўваюць перапіску

У сярэдзіне красавіка праваабаронца Наста Лойка адправіла старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму два лісты фарматам А4. У капэртах змяшчаліся паштоўкі, чыстыя капэрты, маркі, а таксама крымінальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Пазней cтала вядома, што лісты Алесь Бяляцкі так і не атрымаў.

Атрымаць копіі дакументаў з гарвыканкама ўдалося толькі праз суд

26.04.2012 Атрымаць копіі дакументаў з гарвыканкама ўдалося толькі праз суд

26 красавіка прадстаўніца гарвыканкаму ў суддзе пагадзілася прадаставіць копіі двух раней непрадастаўленых дакументаў, аднак адмовілася іх заверыць. Суддзя адмовілася вынесці прыватнае вызначэнне на адрас гарвыканкаму, сказаўшы, што гэта права, а не абавязак суда.

Брэсцкі абласны суд ацэніць законнасць дзеянняў суддзі

26.04.2012 Брэсцкі абласны суд ацэніць законнасць дзеянняў суддзі

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус атрымаў судовую позву, у якой паведамляецца, што Брэсцкі абласны суд 15 мая разгледзіць яго скаргу на суддзю Баранавіцкага гарадскога суда Т.Ю.Жукаву, якая адмовілася разглядаць ягоную скаргу.

Сканфіскаваныя падчас вобшуку сцягі папсавалі ў аддзяленні міліцыі

25.04.2012 Сканфіскаваныя падчас вобшуку сцягі папсавалі ў аддзяленні міліцыі

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Аляксандр Вялітчанка паспрабаваў вярнуць сабе сцягі, улёткі і банеры, сканфіскаваныя ў яго падчас вобшуку. Калі сёння маладзён прыйшоў па сцяг, міліцыянт прапанаваў яму пашукаць у шафе, дзе складаюцца вынятыя падчас вобшукаў рэчы. Там было шмат сцягоў рознага памеру, але ўсе яны былі пашкоджаныя: парэзаныя нажом і аблітыя нейкім рэчывам.

З Бяляцкага дзяруць тры скуры, пазбаўляючы магчымасці вызвалення

19.04.2012 З Бяляцкага дзяруць тры скуры, пазбаўляючы магчымасці вызвалення

Суд Першамайскага раёна Менска па грамадзянскім іску падаткавай інспекцыі Першамайскага раёна спаганяе з Алеся Бяляцкага больш за 140 мільёнаў пені – за несвоечасовую ўплату сумы запазычанасці. Пры тым, што сплочаная ў студзені сума паводле прысуду ўжо была праіндэксаваная з улікам інфляцыі, пасля чаго павялічылася больш як удвая. Наяўнасць новых матэрыяльных прэтэнзій да праваабаронцы з’яўляецца фармальнай прычынай немагчымасці яго вызвалення.

Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскай актывісткі

17.04.2012 Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскай актывісткі

Грамадская актывістка Зінаіда Шуміліна атрымала з Жэневы паведамленне пра рэгістрацыю яе скаргі на забарону Гомельскім гарвыканкамам серыі пікетаў у падтрымку экс-кандыдатаў у прэзідэнты і членаў іх выбарчых штабоў, паведамляе сайт “Гомельскай Вясны”.

13.04.2012 Журналіст Радыё Рацыя абскарджвае сваё затрыманне

Скаргу журналіста Радыё Рацыя разгледзіць Мінскі гарадскі суд 17 красавіка. Аляксандр Ярашэвіч патрабуе прызнаць незаконным сваё затрыманне на канцэрце руху "Ежа замест бомб" ды адмяніць адміністратыўнае пакаранне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства