Навіны на тэму: скаргі
26.06.2012 Алена Дубовік просіць суд забараніць эксплуатацыю ЦІП на Акрэсціна
Апроч таго, дзяўчына патрабуе спагнаць з ГУУС Мінгарвыканкама кампенсацыю за маральную шкоду падчас яе знаходжання на Акрэсціна.
22.06.2012 У вывучэнні матэрыялаў крымінальных спраў Следчаму камітэту перашкаджае ... адсутнасць электрычнасці
У ходзе маніторынгу ўмоў утрымання ў турмах і калоніях Беларусі ў ПЦ "Вясна" трапіў цікавы дакумент.
22.06.2012 Год у пошуках праўды
Віктар Малочка, былы падпалкоўнік салігорскай міліцыі, у чэрвені 2011 года двойчы затрымліваўся без тлумачэння прычынаў. Пагадзіцца з незаконнымі затрыманнямі падпалкоўнік у адстаўцы не мог і пачаў барацьбу за свае правы.
18.06.2012 Святлана Вяргейчык настойвае на пераглядзе сваёй скаргі ў Следчым камітэце
Збітая падчас маўклівай акцыі пратэсту летам 2011 года пенсіянерка не задаволена, што скаргу на дзеянне міліцыянта ўзгаднілі з ім самім жа. За той час, што спадарыня Святлана змагаецца за свае правы, міліцыянт Пазняк пайшоў на павышэнне і цяпер займае кіраўнічую пасаду ў Следчым камітэце.
18.06.2012 Лепшая абарона – гэта нападзенне?
Менавіта такую стратэгію абралі праваахоўнікі Маладзечна, з якімі спрабуе судзіцца збітая маладая маці.
18.06.2012 Брэсцкі абласны гаспадарчы суд прапануе Мікалаю Чарнавусу міравое пагадненне
Амаль 7 месяцаў Мікалай Чарнавус імкнецца аспрэчыць вынікі “выбараў” Рады кірмашу на Цэнтральным каапрынку Баранавічаў. На думку Мікалая Чарнавуса, гэтыя выбары былі праведзены з парушэннем дзеючага заканадаўства. Новая Рада кааператыўнага кірмашу была не абранак, а прызначана адміністрацыяй горада і рынка.
15.06.2012 Уладзімір Малей будзе судзіцца з маларыцкімі ўладамі
Юрыст-праваабаронца Уладзімір Малей 15 чэрвеня падаў у суд Маларыцкага раёна скаргу на адмову райвыканкама ў правядзенні пікету “За свабодныя і сумленныя выбары”.
15.06.2012 Суд адмовіў эколягам у пазове супраць гатэлю «Пэкін»
Суд Фрунзенскага раёну Менску адмовіў групе беларускіх эколягаў у судовым пазове супраць замежнага таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Гатэль «Пэкін-Менск».
14.06.2012 Чыноўніку закон не пісаны?
“Прымаць вашу скаргу я не буду, усё роўна прышлю вам адпіску”, - так падчас прыёму грамадзянаў адказвае начальнік аддзелу па каардынацыі працы органаў выканаўчай улады Камітэту дзяржаўнага кантролю Гарадзенскай вобласці Іван Кашко.
13.06.2012 Васіль Парфянкоў накіраваў у суд касацыйную скаргу
Актывіст грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Васіль Парфянкоў накіраваў касацыйную скаргу на свой прысуд у Мінскі гарадскі суд. Як удзельніка падзеяў на плошчы 19 снежня 2010 года яго прысудзілі да 4 гадоў зняволення.
11.06.2012 Мікалай Карышаў з “Граніта” змагаецца за аднаўленне на працы
Намеснік старшыні "гранітаўскай" суполкі незалежнага прафсаюза Мікалай Карышаў абараняе сваё права на працу ў Лунінецкім раённым судзе. Ён змагаецца за зняццё дысцыплінарных спагнанняў па тэхніцы бяспекі, з-за якіх быў звольнены з працы, і лічыць, што насамрэч пакараны за актыўную грамадскую дзейнасць.
11.06.2012 Гародня: чарговыя суды супраць гарвыканкаму
Заўтра, 12 чэрвеня, у судзе Ленінскага раёну Гародні ў 15:30 пачнецца разгляд позвы актывіста Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Сяргея Ліса да гарвыканкаму на прадмет забароны пікету. Справу будзе разглядаць суддзя Ала Баўсук.
11.06.2012 Менскі гарадскі суд адмовіўся прыцягваць да адказнасьці суддзю Сямак
З такім патрабаваньнем зьвяртаўся намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч. У сакавіку ягонае прозвішча было ўнесена ў сьпісы невыязных грамадзян з Беларусі. Праваабаронца зьвярнуўся ў суд, аднак ужо больш за тры месяцы не прызначаюць дату разгляду ягонай скаргі.
31.05.2012 Магілёвец адмаўляецца праходзіцць дактыласкапію да прывядзення ў парадак адпаведнай заканадаўчай базы
Дасланую Уладзіміру Трызунову па пошце позву ён лічыць аформленай неналежным чынам, а само патрабаванне прайсці дакталаскапію – не адпавядаючым заканадаўству.
28.05.2012 Судовыя выканаўцы “прачнуліся”
Крысціна Шацікава просіць спыніць супраць яе выкананне двух пастановаў аб накладанні адміністрацыйных штрафаў у суме 651 тыс рублёў і 1 050 тыс рублёў адпаведна, якія былі вынесены Першамайскім судом Віцебска 15 чэрвеня 2007 года і Партызанскім судом Мінска 26 сакавіка 2008 года.










