Навіны на тэму: скаргі
20.07.2012 Следчы камітэт пакрывае міліцыянтаў-катаў?
Бацькі затрыманага па падазрэнні ў крадзяжы Паўла Плаксы, які зараз знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА, атрымалі адказ на свае шматлікія скаргі па фактах катаванняў іх сына супрацоўнікамі Ленінскага РУУС Менска. Следчы камітэт адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.
20.07.2012 Беларускія праваабаронцы звярнуліся да спецдакладчыка ААН наконт затрыманняў калег
Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend) накіраваў 20 ліпеня 2012 года зварот спецдакладчыку ААН па праваабаронцах Маргарэт Секаджыя (Margaret Sekaggya).
20.07.2012 Салігорск: Забарона велапрабегу абскарджваецца ў Мінскім абласным судзе
Салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына накіраваў скаргу на забарону масавага мерапрыемства ў выглядзе велапрабегу ў Мінскі абласны суд. У сваёй скарзе ён звяртае ўвагу не толькі на відавочную неадпаведнасць вынесеных рашэнняў нацыянальнаму заканадаўству, але і спасылаецца на міжнародныя номы і дамовы ў галіне правоў чалавека.
17.07.2012 У Брэсце працягваецца змаганне за даступныя кошты на жыллё
Наступны крок сябра Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Аляксандра Дзенісенкі - зварот у Вярхоўны суд РБ. Ён намераны працягваць абскарджваць рашэнне пра забарону пікету, мэтай якога было прыцягнуць увагу грамадскасці да невыканання артыкула Канстытуцыі Беларусі, што гарантуе права на даступнае жыллё.
16.07.2012 Ці расставіць суддзя Сямак “кропкі” ў справах невыязных Стэфановіча, Гулака, Бандарэнкі? (дадаецца)
13-00. Разгляд скаргі Алега Гулака пачаўся са спазненьнем амаль на гадзіну: у судзе чакалі факсу з Міністэрства ўнутраных спраў. Нарэшчэ суддзя паведаміла, што прадстаўнікі адказчыка (МУС) не могуць прысутнічаць на судзе, паколькі знаходзяцца ў камандыроўцы і прыняла рашэньне аб пераносе судовага паседжаньня на 10 раніцы 20 ліпеня.
14.07.2012 Любоў Кавалёва працягвае пошукі турэмных запісаў сына
Маці Уладзіслава Кавалёва, расстралянага паводле абвінавачання ў тэрарызме, напісала паўторную скаргу старшыні КДБ. Яна скардзіцца на дзеянні супрацоўнікаў СІЗА КДБ, якія не вярнулі ёй турэмныя запісы сына.
12.07.2012 Партыя БНФ падае ў суд
Прычынай звароту ў суд сталі адмовы ва ўключэнні сябраў ПБНФ у акруговыя выбарчыя камісіі. Агулам падрыхтавана 30 скаргаў: па 9 кандыдатурах - у Магілёўскі абласны суд, 7 - у Мінскі гарадскі суд, 5 – у Мінскі абласны суд і 9 - у Гродзенскі абласны суд.
12.07.2012 Менгарсуд не задаволіў скаргу Алеся Бяляцкага на рашэнне суду аб спагнанні з яго пені
Скарга зняволенага старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага датычылася рашэння суду Першамайскага раёна Менска аб спагнанні з яго больш за 140 мільёнаў пені за несвоечасовую ўплату сумы запазычанасці.
12.07.2012 Магілёў: БНФ абскарджвае неўключэнне сваіх сябраў у акруговыя камісіі
Сябры БНФ просяць Магілёўскі абласны суд прыняць новае рашэнне аб утварэнні акруговых выбарчых камісій - з уключэннем у іх прадстаўнікоў БНФ.
12.07.2012 Маленькая перамога зьбітай міліцыянтамі пенсіянеркі
Амаль год Святлана Вяргейчык спрабуе ўзбудзіць крымінальную справу на міліцыянтаў, якія нанесьлі ёй цялесныя пашкоджаньні.
12.07.2012 Былы падпалкоўнік працягвае барацьбу з адвольнымі затрыманнямі
Падпалкоўнік салігорскай міліцыі ў адстаўцы Віктар Малочка працягвае пошукі праўды па справе пра яго адвольныя затрыманні на мінулагодніх акцыях “маўклівага” пратэсту ў сталіцы шахцёраў. Ён накіраваў новую заяву на імя Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь А. В. Канюка.
07.07.2012 Брэст: Дзяніс Турчаняк скардзіцца на чыноўніка ў Вярхоўны суд
Брэсцкі каардынатар Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк працягвае змагацца за тое, каб суд абавязаў намесніка старшыні мясцовага гарвыканкама Вячаслава Хафізава давесці да ведама грамадскасці рашэнне ўладаў адносна лёсу гістарычнага помніка.
07.07.2012 Алена Семенчукова скардзіцца на ўмовы ўтрымання ў віцебскім ІЧУ
Віцебская актывістка "Еўрапейскай Беларусі" накіравала скаргу ў абласную пракуратуру. На знак пратэсту супраць абвінавачання і несправядлівага, на ейны погляд, пакарання, Алена Семенчукова абвясціла галадоўку, якую трымае ў ІЧУ.
06.07.2012 За 15 сутак арышту дабіцца адмены прысуду немагчыма?
Паводле звестак праваабаронцаў, за пяць гадоў Мінгарсуд толькі аднойчы (!) задаволіў касацыйную скаргу асуджанага на 15 сутак.
05.07.2012 Суд па скарзе журналіста Еўрарадыё прызначаны на 6 ліпеня
Гарадскі суд Мінска разгледзіць касацыйную скаргу журналіста Еўрарадыё Паўла Свярдлова 6 ліпеня ў 15 гадзінаў. Яго скаргу суд атрымаў 29 чэрвеня ўвечары. Між тым, 15-сутачны арышт Паўла заканчваецца 7 ліпеня, таму, нягледзячы на рашэнне, Свярдлоў прабудзе на Акрэсціна, фактычна, увесь тэрмін.










