Навіны на тэму: скаргі
23.08.2012 Судовая калегія не задаволіла скаргу Гары Паганяйлы
Праваабаронца абскарджваў рашэнне суда Маскоўскага раёна. Ён прасіў прызнаць незаконнымі дзеянні Мінюста і МУС, якія прывялі да неабгрунтаванага ўключэння яго ў банк дадзеных аб “невыяздных”.
23.08.2012 Брэст: кандыдат скардзіцца на абмежаванасць месцаў для агітацыі
Кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №2 Ігар Маслоўскі накіраваў скаргу ў Брэсцкі аблвыканкам наконт вызначаных у абласным цэнтры месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў падчас агітацыйнай кампаніі.
22.08.2012 Канфіскаваныя рэчы не вярнулі, у разглядзе скаргі адмовілі
У Ашмянах прайшоў суд па разглядзе скаргі грамадскага актывіста і праваабаронца Міколы Уласевіча з Астравеччыны. Скарга была пададзена на неправамерныя дзеянні Ашмянскай рэгіянальнай мытні. Разгляд скаргі быў настолькі фармальным, што заняў усяго 15 хвілінаў.
22.08.2012 Алена Каваленка паскардзілася на турэмшчыкаў у пракуратуру
Алена Каваленка дамагаецца, каб пракуратура праверыла законнасьць дзеяньняў турэмшчыкаў, якія ў ліпені пакаралі яе мужа Сяргея карцарам.
17.08.2012 Дзмітрый Ус зноў абскардзіў прысуд за Плошчу
Экс-кандыдат у прэзідэнты накіраваў на імя старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы наглядную скаргу.
03.08.2012 Справа Мажальскага адпраўлена на дапрацоўку
Сёння ў гарадскім судзе Мінску разглядалася касацыйная скарга на рашэнне, вынесенае судом Першамайскага раёну 18 ліпеня. Суддзя накіравала справу на дапрацоўку ў гэты ж суд, паколькі выявіла працэсуальныя недахопы, якія павінны быць выпраўленыя.
01.08.2012 “Грамадзяне Беларусі пазбаўлены права мець правы”
Да такой высновы прыйшоў праваабаронца з Мазыра Уладзімір Целяпун у выніку сваёй судовай эпапеі. Ужо год як ён абскарджвае адмовы ў правядзенні пікетаў у падтрымку кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных вязняў Беларусі.
01.08.2012 Скаргу Сяргея Каваленкі разгледзяць у ААН
Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу палітзняволенага Сяргея Каваленкі на яго першы прысуд. 7-га студзеня 2010 года ён узняў нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй елцы ў Віцебску.
01.08.2012 Жодзіна: праваабаронцы нагадалі ўладам пра Канстытуцыю й зьвярнуліся ў суд са скаргаю
Праваабаронца Аляксей Лапіцкі 30 ліпеня зарэгістраваў у Жодзінскім гарвыканкаме новую заяву, у якой пастаўлены пытаньні да кіраўніцтва города, якое чарговы раз прадказальна забараніла замоўленае на 4 жніўня пікетаваньне ў падтрымку палітвязняў і пазбаўленага свабоды праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
31.07.2012 Мазыр: Уладзімір Целяпун падаў заяву ў міжраённую пракуратуру
Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун падаў заяву ў міжраённую пракуратуру Мазырскага раёна з просьбай аб вызначэнні законнасці рашэння райвыканкама № 1202, якім вызначаны месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў. Паводле праваабаронцы, гэтае рашэнне не ў поўнай меры адпавядае Закону “Аб масавых мерапрыемствах” і не дае грамадзянам скарыстацца гарантаванымі Канстытуцыяй правамі і свабодамі, мець магчымасць публічна выказаць сваё меркаванне.
25.07.2012 Рука руку мые?
Некалькі гвалтоўна затрыманых пад час сустрэчы з экспертам па праблемах атамнай энергетыкі Георгіем Лепіным у Менску маладых людзей паскардзіліся ў пракуратуру на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі. Праверку ж па скаргах праводзіць Завадскі раённы аддзел Следчага камітэта.
24.07.2012 Жыхарка Маладзечна патрабуе прыцягнуць да адказнасці суддзю
Ужо паўгады Алеся Садоўская адстойвае свае правы, звяртаючыся ў мясцовыя і рэспубліканскія органы ўлады. Гэтым разам яна падала скаргу ў Маладзечанскую пракуратуру на незаконныя дзеянні суддзі Інэсы Южык.
24.07.2012 Слуцк: Абласны суд разгледзіць скаргу па скандальнай справе пра рыдлёўкі
На 6 жніўня ў Менскім абласным судзе прызначаны разгляд касацыйнай скаргі грамадскай актывісткі Зінаіды Цімошак, якую суд Слуцкага раёна абавязаў сплаціць дэпутатам 2 мільёны 800 тысяч рублёў за маральны ўрон.
23.07.2012 Заўтра Менгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу Васіля Парфянкова
24 ліпеня а 10-й гадзіне раніцы ў Менскім гарадскім судзе пачнецца разгляд касацыйнай скаргі грамадскага актывіста Васіля Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананне ўмоваў прэвентыўнага нагляду, устаноўленага судом (артыкул 421 КК РБ).
20.07.2012 З базы дадзеных невыязных праваабаронцаў прыбралі, скаргі – не задаволілі
Суд Цэнтральнага раёна Менска 20 ліпеня разгледзеў скаргі дырэктара інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» Андрэя Бандарэнкі і намесьніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча на дзеянні Міністэрства абароны і Міністрэства унутраных спраў на ўнясеньне іх прозвішчаў па надуманых падставах у банк дадзеных аб грамадзянах РБ, права якіх на выезд з Рэспублікі Беларусь часова абмежавана.










