Навіны на тэму: скаргі
02.10.2012 Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Алеся Пушкіна
Гарадзенскі абласны суд 2 кастрычніка разгледзеў скаргу асуджанага Смаргонскім раённым судом мастака Алеся Пушкіна. Паводле рашэння Смаргонскага суду Пушкін за ўдзел у мастацкім перфомансе ў гонар забітага энкавэдыстамі беларускага патрыёта Расціслава Лапіцкага быў засуджаны да 10 сутак адміністратыўнага арышту.
02.10.2012 Барысаў: праверыць парушэнні «не ўяўляецца магчымым»
Праваабаронца Алег Мацкевіч па заканчэнні амаль тыдня з дня выбараў атрымаў адказ на сваю скаргу на парушэнні пры галасаванні на даму на ўчастку № 9 Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62, дзе ён быў акрэдытаваны назіральнікам. Адказ падпісаў старшыня акруговай выбарчай камісіі Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62 Васіль Бараннік.
01.10.2012 ЦВК лічыць, што перашкодаў для агітацыі ў Брэсце не было
Экс-кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе №2 Ігар Маслоўскі атрымаў з Цэнтрвыбаркаму адказ на сваю скаргу, якая тычылася вызначаных гарадскімі ўладамі месцаў, дзе можна было ладзіць пікеты і сустрэчы з выбаршчыкамі.
01.10.2012 Адміністрацыя прэзідэнта запалохвае грамадзян, якія звярнуліся за дапамогай
Удзельнікі Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры спадзяваліся, што новы кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў дапаможа вырашыць праблему адпісак з органаў суду і пракуратуры на нашыя скаргі.
28.09.2012 Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва падала наглядную скаргу ў Вярхоўны суд
"У скарзе пералічваюцца парушэнні, з якімі вялося следства і судовы працэс, і я лічу неабходным, каб адбыўся новы, справядлівы разгляд гэтай справы. Я разумею, што пасля смяротнай кары можна толькі адстаяць чэснае імя сына. Але памятаю і пра тое, што неабходна знайсці сапраўдных вінаватых арганізатараў выбуху", - кажа Любоў Кавалёва.
28.09.2012 Мазыр: пасля выбараў Уладзімір Целяпун напісаў адкрыты зварот да мясцовых уладаў
Праваабаронца, які ўдзельнічае ў выбарчых кампаніях з 1989 года, кажа, што сёлета ён упершыню не складаў актаў і не пісаў скаргаў пра дапушчаныя парушэнні падчас галасавання і падліку галасоў: “Не хацелася марнаваць на гэта свой час і энэргію”.
28.09.2012 Баранавічы: ЦВК не хоча разглядаць скаргу назіральніка Сяргея Гоўшы
У сваёй заяве ў ЦВК Сяргей Гоўша даводзіў, што па інфармацыі незалежных назіральнікаў, яшчэ да абеду 21 верасня на выбарчым участку № 21 (4-я гімназія) прагаласавала 40,3% ад спісачнага складу выбаршчыкаў. Аб прымусовым галасаванні заявілі студэнты 4-га курса педагагічнага і інжынернага факультэтаў.
28.09.2012 Аршанская пракуратура адфутбольвае скаргі на парушэнні на выбарах
Скаргі гарадская пракуратура перанакіроўвае для разгляду ... у акруговую выбарчую камісію, гэта значыць у той самы орган, на які скардзяцца.
27.09.2012 Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва падала наглядную скаргу
Любоў Кавалёва падала наглядную скаргу ў Вярхоўны суд 27 верасня.
27.09.2012 Мінск: камісія зацвердзіла вынікі выбараў, нягледзячы на паступіўшыя скаргі
Акруговая камісія 98-ай Грушэўскага акругі Мінска зацвердзіла вынікі парламенцкіх выбараў, не разгледзеўшы 2 паступіўшыя скаргі. Пра гэта паведаміла назіральнік Наталля Манькоўская.
24.09.2012 Дэпутата Савановіча вылучылі ад калектыва ЖЭС-48 фіктыўна
Супрацоўнікі камунальнага прадпрыемства склалі скаргу ў Мінскую гарадскую пракуратуру. Яны просяць прыцягнуць да адказнасці старшыню ЖРЭА-1 Фрунзенскага раёна Васіля Шашка. Менавіта ён адказваў за фіктыўнае фармаванне спісу дэлегатаў, якія нібыта падтрымлівалі кандыдатуру Міхаіла Савановіча на вылучэнне ў дэпутаты. Насамрэч жа супрацоўнікі ЖЭС-48 з Савановічам ніколі не былі знаёмыя, пра ягоную дзейнасць на пасадзе старшыні Мінгарсавета нічога не ведаюць.
23.09.2012 Брэст: кандыдат просіць ануляваць вынікі выбараў у лякарні
Падлік галасоў непасрэдна на ўчастку быў спынены і перанесены ў кабінет галоўнага лекара. Пасля абвесцілі, што з 337-мі выбаршчыкаў за Аляксандра Мельніка аддалі галасы 40 чалавек, а за дырэктара Брэсцкага ЦУМа Віктара Валюшыцкага – 219.
23.09.2012 Жлобін: назіральніка абвінавацілі ва ўзломе сейфа
Кароткатэрміновага назіральніка ад партыі “Справялівы свет” Алега Кастусёва выдалілі з участка для галасавання №14 Жлобінскай выбарчай акругі, абвінаваціўшы ва ўмяшанні ў працу камісіі і ўзломе сейфа, у якім знаходзіліся бюлетэні з датэрміновага галасавання.
22.09.2012 Віцебск: праваабаронца патрабуе ануляваць датэрміновае галасаванне на адным з участкаў
Праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў ЦВК са скаргай на дзейнасць участковай камісіі №52, сфармаванай Першамайскай раённай адміністрацыяй. Паводле звестак Левінава, стыршыню, намесніка і сакратара камісіі выбіралі ў прысутнасці 9-ці сябраў камісіі, і а гэта меньш за 2/3 ад агульнага складу.
21.09.2012 Праваабаронца Алесь Бяляцкі вычарпаў усе магчымасьці для абскарджваньня прысуду на нацыянальным узроўні
Зьняволены старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі атрымаў рашэньне Вярхоўнага Суду па нагляднай скарзе на прысуд, вынесены яму судом Першамайскага раёна Менска 24 лістапада 2011 года. Пра гэта стала вядома з ліста палітвязьня намесьніку старшыні ПЦ “Вясна” Валянціну Стэфановічу.










