Навіны на тэму: скаргі

У Магілёве актывіст БСДП (Г) абскарджвае сваё звальненне праз суд

09.10.2012 У Магілёве актывіст БСДП (Г) абскарджвае сваё звальненне праз суд

Адпаведны пазоў Мікалай Залозны падаў у суд Ленінскага раёна горада. Актывіст Грамады праз суд хоча аднавіцца на працы і спагнаць са свайго былога працадаўцы “Магілёўаблсельбуда” сярэдні заробак за час вымушанага прагулу.

Цэнтрвыбаркам не стаў разглядаць болей за 100 скаргаў магілёўскіх назіральнікаў

09.10.2012 Цэнтрвыбаркам не стаў разглядаць болей за 100 скаргаў магілёўскіх назіральнікаў

Пра гэта паведамляе магілёўскі каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары-2012” Юрый Новікаў, які днямі атрымаў пісьмовы адказ ад кіраўніцы Цэнтральнай камісіі па выбарах Лідзіі Ярмошынай.

Брэст: акруговая камісія не задаволіла скаргу экс-кандыдата

09.10.2012 Брэст: акруговая камісія не задаволіла скаргу экс-кандыдата

Старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, які балатаваўся па Брэсцкай-Цэнтральнай выбрачай акрузе №2, патрабаваў адмяніць вынікі выбараў у гэтай акрузе, бо, на яго думку, яны прайшлі з грубымі парушэннямі заканадаўства.

Неверагодныя “ўдакладненні” салігорскай акруговай камісіі

05.10.2012 Неверагодныя “ўдакладненні” салігорскай акруговай камісіі

Выбарчая камісія па Салігорскай сельскай выбарчай акрузе №69 патлумачыла прычыну знікнення 12% выбарцаў на ўчастку для галасавання №76. Адказ незалежнаму назіральніку Уладзіміру Шылу даслала старшыня акруговай камісіі Таццяна Ярота.

Баранавічы: ні пракурор, ні АВК не разглядаюць скаргу назіральніка па сутнасці

05.10.2012 Баранавічы: ні пракурор, ні АВК не разглядаюць скаргу назіральніка па сутнасці

Намесніца старшыні АВК №6 Ларыса Антонава замест аб’ектыўнага вывучэння заявы і акта парушэння выбарчага заканадаўства абвінаваціла назіральніка Віктара Мезяка ў тым, што гэта ён парушыў артыкул 13 Выбарчага кодэкса і ўмешваўся ў працу выбарчай камісіі.

Гомельская-Савецкая АВК адмаўляецца пераглядаць вынікі выбараў

05.10.2012 Гомельская-Савецкая АВК адмаўляецца пераглядаць вынікі выбараў

«Падстаў для прызнання выбараў па Гомельскай-Савецкай акрузе №34 несапраўднымі няма», - такі адказ атрымаў былы кандыдат у дэпутаты па дадзенай акругі Ігар Случак, які накіроўваў скаргу аб завышэнні яўкі ў АВК і ЦВК.

У Магілёве прызнаць выбары несапраўднымі не атрымалася

04.10.2012 У Магілёве прызнаць выбары несапраўднымі не атрымалася

Магілёўская-Цэнтральная акруговая выбарчая камісія №85 не задаволіла скаргу былой кандыдаткі ў дэпутаты Анастасіі Войтавай.

Скарга на начальніка міліцыі абярнулася абвінавачваннем у паклёпе

03.10.2012 Скарга на начальніка міліцыі абярнулася абвінавачваннем у паклёпе

У звароце салігорскага маладафронтаўца Івана Шылы па факце смерці грамадзяніна Трафімовіча А.А. у засценках салігорскага ІЧУ мясцовыя міліцыянты ўгледзелі паклёп.

ЦВК на ўсе скаргі гомельскіх назіральнікаў дасылае аднолькавыя адказы

03.10.2012 ЦВК на ўсе скаргі гомельскіх назіральнікаў дасылае аднолькавыя адказы

Скаргі назіральнікаў у асноўным тычыліся фальсіфікацый з яўкай выбарцаў, якая завышалася ў сярэднім у два разы. Яны прасілі правесці паўторны падлік галасоў на розных участках. Назіральнікі атрымалі аднолькавыя адказы з ЦВК, дзе напісана, што візуальны падлік галасоў не мае прававога значэння, паколькі такая працэдура не прадугледжана выбарчым заканадаўствам.

Брэст: экс-кандыдат падае ў суд на дзяржаўную газету

03.10.2012 Брэст: экс-кандыдат падае ў суд на дзяржаўную газету

Былы кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Памежнай выбарчай акрузе №4 Анатоль Новік, які вылучаўся ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, мае намер прыцягнуць да адказнасці раённую газету “Заря над Бугом” - за паклёп.

Слонімская актывістка БХД рыхтуе скаргу ў Вярхоўны Суд

02.10.2012 Слонімская актывістка БХД рыхтуе скаргу ў Вярхоўны Суд

Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Вольгі Пансевіч, якую сёлета 12 чэрвеня суддзя суда Слонімскага раёна Іван Ластоўскі па двух адміністратыўных артыкулах – за непадпарадкаванне міліцыі і нецэнзурную лаянку - аштрафаваў на 2 мільёны 500 тысяч рублёў.

Чарговы суд па справе назіральніка Гоўшы адбудзецца 4 кастрычніка

02.10.2012 Чарговы суд па справе назіральніка Гоўшы адбудзецца 4 кастрычніка

Праваабаронца не пагадзіўся з рашэннем cуддзі Баранавіцкага гарадскога суда Васіля Петрыва і напісаў скаргу ў Брэсцкі абласны суд на неаб’ектыўны разгляд яго адміністратыўнай справы.

 Барысаў: назіральнік прапанаваў пракурору завесці на яго крымінальную справу за ілжывы данос

02.10.2012 Барысаў: назіральнік прапанаваў пракурору завесці на яго крымінальную справу за ілжывы данос

Назіральнік ад кампаніі «За справядлівыя выбары» Васіль Лапацін, які прысутнічаў увесь дзень на ўчастку № 25 Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62, напісаў заяву ў пракуратуру Барысаўскага раёна.

02.10.2012 У судзе скаргу Алеся Пушкіна разгледзелі па-беларуску і не задаволілі

Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Алеся Пушкіна на тое, што падчас яго затрыманьня ў Смаргоні зь іншымі мастакамі міліцыянты адмовіліся зь ім размаўляць на беларускай мове, парушыўшы гэтым закон аб мовах, а таксама ў судзе не абвясьцілі рашэньня па-беларуску, хоць у залі ўвесь час прысутнічаў перакладчык.

Салігорская пракуратура не задаволіла скаргу кандыдата

02.10.2012 Салігорская пракуратура не задаволіла скаргу кандыдата

У пачатку мінулага тыдня экс-кандыдат у дэпутутаты па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №68 Віктар Малочка звярнуўся са скаргай у пракурартуру ды акруговую камісію. Палітык патрабаваў пераліку колькасці бюлетэняў па выбарчым ўчастку №15.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства