Навіны на тэму: скаргі
30.10.2012 Вадзім Кузьмін: Нікому няма справы, што ўвесь мікрараён размаляваны свастыкамі"
Віцебскі актывіст 9 разоў звяртаўся ў міліцыю, каб супрацоўнікі заняліся пошукам тых, хто размаляваў свастыкамі жылы мікрараён "Білева".
30.10.2012 Студэнтаў хочуць пакараць за скаргу на дрэннае ацяпленне, якую яны накіравалі на TUT.by
Навучэнцы Салігорскага дзяржаўнага горна-хімічнага каледжу могуць быць пакараныя за свой ліст на гарачую лінію самага папулярнага беларускага інтэрнэт-партала.
24.10.2012 Брэст: жыхары шматпавярховіка судзяцца з камунальнымі службамі, каб дамагчыся рамонту дома
Ужо некалькі месяцаў цягнецца гісторыя ў абласным цэнтры, дзе жыхары дому №54 па праспекце Машэрава спрабуюць адстойваць свае правы на пражыванне ў прыстойных і годных ўмовах.
24.10.2012 Аляксей Паўлоўскі скардзіцца на парушэнне працэдуры вядзення судовага працэсу
У пададзенай сёння, 24 кастрычніка, скарзе на імя начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама сп.Маймусава ён просіць правесці службовае раследванне і прыцягнуць старшыню суда Ленінскага раёна Галіну Кужалеву да адказнасці за парушэнне працэдуры вядзення судовага пасяджэння.
24.10.2012 Барысаў: акруговая камісія не будзе праводзіць праверку спісаў выбаршчыкаў
Назіральнік ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Васіль Лапацін атрымаў адказ з акруговай камісіі Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62 на сваю просьбу праверыць спісы тых, хто прагаласаваў на ўчастку № 25.
24.10.2012 Гамяльчанін адсудзіў 50 млн. рублёў кампенсацыі за незаконнае асуджэнне і адбыццё пакарання
23 кастрычніка суд Чыгуначнага раёна Гомеля вынес рашэнне па грамадзянскай справе былога ўрача-псіхіятра, жыхара Гомеля Яўгена Дзедушкіна. Па рашэнню суда, дзяржава павінна выплаціць яму 50 мільёнаў рублёў.
24.10.2012 Грамадскі актывіст Мікола Уласевіч звярнуўся ў суд
23 кастрычніка грамадска-палітычны актывіст з мястэчка Варняны Мікола Уласевіч падаў у Астравецкі раённы суд скаргу на дзеянні службовых асобаў, якія вядуць у дачыненні да яго адміністрацыйны працэс.
23.10.2012 Горкі: не дамогшыся адказу ад чыноўнікаў, людзі скардзяцца ў незалежную газету
Стаміўшыся дабівацца справядлівасці, жыхары Горак звяртаюцца за дапамогай у якасці апошняй інстанцыі ў незалежную газету “Узгорак”.
23.10.2012 Віцебск: экс-кандыдат у дэпутаты спрабуе атрымаць копіі сваіх выступаў і дэбатаў
Тэлерадыёкампанія "Віцебск" адмовіла Аляксандру Мікуліну ў атрыманні копій сваіх тэле- і радыё выступаў, а таксама тэле- і радыёдэбатаў. У адказе за подпісам дырэктара тэлерадыёкампаніі напісана, што гэтыя запісы – уласнасць ЦВК.
22.10.2012 Магілёў: каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары” Юрый Новікаў рыхтуе скаргу ў Вярхоўны суд
Нагодай для гэтага з’яўляецца рашэнне Магілёўскага абласнога суда, які 18 кастрычніка не задаволіў скаргу актывіста і не адмяніў штраф у памеры чатырох мільёнаў рублёў, які быў вынесены Ленінскім раённым судом горада.
22.10.2012 Жлобін: сябры “Справядлівага свету” атрымалі адпіскі з ЦВК і раённай пракуратуры
Сябры жлобінскай раённай партыі левых “Справядлівы свет” атрымалі адпіскі з мясцовай пракуратуры і ЦВК па фактах парушэнняў падчас выбарчай кампаніі-2012.
10.10.2012 У ЦВК не зразумелі назіральніка?
Яшчэ падчас выбараў бабруйскі назіральнік Аляксандр Леаненка, які працаваў на выбарчых участках № 22 і 23 Сельскай акругі, падаў скаргі ў АВК і ЦВК. Ён указаў на парушэнні ў размяшчэнні агітацыйных матэрыялаў, якія знаходзіліся ў памяшканні для галасавання.
10.10.2012 Цэнтрвыбаркам не задаволіў скаргу магілёўскай назіральніцы
Аліна Скрэбунова прасіла Цэнтральную камісію па выбарах не прызнаваць вынікі галасавання на ўчастку №48, які ўваходзіць у склад Шклоўскай выбарчай акругі №90. Паводле назіральніцы віртуальны падлік выбаршчыкаў, якія прыйшлі галасаваць, не адпавядаў іх колькасці, пазначанай у пратаколе.
09.10.2012 Слонімcкія дэпутаты супраць абароны навакольнага асяроддзя
Група жыхароў Слоніма звярнулася ў Слонімскі раённы Савет дэпутатаў з прапановай на чарговай сесіі разгледзець пытанне наконт забароны ўезду прыватнага аўтатранспарту ў прыгарадны лес уздоўж шашы Слонім- Баранавічы, а таксама наконт увядзення мясцовых штрафаў за вываз смецця ў слонімскія лясы.
09.10.2012 Пракуратура не задаволіла скаргу салігорскага назіральніка за выбарамі
Пракуратурай Салігорскага раёна была разгледжана скарга назіральніка ад Беларускага Хельсінкскага камітэту Уладзіміра Шылы, у якой ён звяртаў увагу на шэраг парушэнняў Выбарчага кодэксу падчас выбараў 23 верасня.










