Навіны на тэму: скаргі
27.11.2012 Жыхары Брэсту дамагліся ад ўладаў экспертызы ў справе незаконнай будоўлі аптэкі
Ужо некалькі месяцаў жыхары дома №32 па вуліцы Набярэжнай спрабуюць давесці, што пры будаўніцтве прыватнай аптэкі ў міжкалоннай прасторы іх 12-павярховага будынку парушаны нормы закону.
21.11.2012 Быхаўчанін працягвае змаганне з недобрасумленнымі міліцыянтамі
Жыхар вёскі Дабужа Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Аляксандр Шачанок працягвае змаганне з супрацоўнікамі міліцыі, якія безадказна ставяцца да выканання сваіх службовых абавязкаў. З траўня гэтага году вясковец дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы па факце наўмыснага, на яго думку, забруджвання пітной вады ў студні.
20.11.2012 Баранавічы: два месяцы чыноўнікі “правяралі” факты парушэнняў выбарчага заканадаўства
Яшчэ 19 верасня “Праваабаронцы за свабодныя выбары” паведамлялі, што студэнтаў БарДУ прымушаюць датэрмінова прагаласаваць пад пагрозай адлічэння. Адказ на заяву паводле гэтых фактаў праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў толькі 19 лістапада: аб’ектыўных дадзеных аб прымусе студэнтаў да датэрміновага галасавання атрымана не было.
20.11.2012 Суд над Міколам Уласевічам працягнецца заўтра
На 21 лістапада, на 15-ю гадзіну дня, прызначана чарговае, ужо трэцяе, паседжанне Астравецкага раённага суду. Падчас яго мусяць быць разгледжаны аб’яднаныя ў адну вытворчасць скарга Мікалая Уласевіча на дзеянні органу, які вядзе ў дачыненні да яго адміністратыўны працэс, і яшчэ адна адміністратыўная справа супраць грамадска-палітычнага актывіста.
15.11.2012 Праваабаронца просіць Вярхоўны Суд пакараць баранавіцкіх суддзяў
Сяргей Гоўша 15 лістапада накіраваў старшыні Вярхоўнага Суда заяву, у якой ставіць пытанне аб узбуджэнні дысцыплінарнай вытворчасці ў дачыненні да суддзяў суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы. Праваабаронца чацверты месяц дамагаецца судаводства і справаводства па сваім адміністратыўным працэсе па-беларуску.
13.11.2012 Вышэйшы гаспадарчы суд не задаволіў скаргу Мікалая Чарнавуса
13 лістапада ў Вышэйшым гаспадарчым судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі баранавіцкага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса на дзеянні адміністрацыі прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Баранавіцкі каапрынак”. Суддзя А.Б. Кіенка разгледзеў справу за пяць хвілін і пакінуў скаргу без задавальнення.
13.11.2012 Дзяржава не хоча кампенсаваць нявінна асуджанаму гамяльчаніну маральную шкоду
На рашэнне суда Чыгуначнага раёну Гомеля аб кампенсацыі Яўгену Дзедушкіну маральнай шкоды ў памеры 50 мільёнаў рублёў пададзены тры касацыйныя скаргі.
12.11.2012 Раман Кісляк падаў скаргу на незаконнае ўключэнне яго ў базу дадзеных правапарушальнікаў
Менавіта гэтае ўключэнне сталася падставай для затрымання брэсцкага праваабаронцы 8 лістапада, пасля чаго ён быў дастаўлены ў Ленінскі РАУС абласнога цэнтру, дзе яго прымусілі прайсці дактыласкапію.
09.11.2012 Любоў Кавалёва патрабуе, каб Генеральная пракуратура праверыла працу Вярхоўнага суду
Маці Уладзіслава Кавалёва, расстралянага за тэрарызм, лічыць, што Вярхоўны Суд парушыў тэрміны адказу на наглядную скаргу, складзеную адвакатам сына. Таксама яна просіць ініцыяваць праверку па фактах фальсіфікацый у справе выбуху ў менскім метро і парушэнняў Крымінальна-працэсуальнага кодэксу падчас следства і суду, які прыгаварыў Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава да смяротнага пакарання.
09.11.2012 Скаргу Любові Кавалёвай за месяц разгледзець не змаглі
Вярхоўны суд паведаміў маці Ўладзіслава Кавалёва, пакаранага сьмерцю па справе аб выбуху ў менскім мэтро, што наглядная скарга на сьмяротны прысуд знаходзіцца на разглядзе.
08.11.2012 Брэст: суд адхіліў скаргу грамадзянаў аб незаконным будаўніцтве аптэкі
У Брэсце жыхары дома №32 па вуліцы Набярэжнай спрабавалі давесці, што пры будаўніцтве прыватнай аптэкі ў межкалоннай прасторы іхняга 12-павярховіка парушаны нормы закону, а сапраўдных грамадскіх слуханняў наконт гэтай будоўлі не адбылося.
07.11.2012 Хочаш судовае справаводства па-беларуску – плаці за перакладчыка
Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша накіроўваў скаргу ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама, дзе прасіў абавязаць суд Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы і Брэсцкі аблсуд выслаць усе судовыя дакументы па яго адміністратыўнай справе ў перакладзе на беларускую мову.
07.11.2012 Скарга брэсцкіх мытнікаў зарэгістравана ў Камітэце ААН па правах чалавека
22 былыя інспектары брэсцкай мытні “Заходні Буг” і 7 былых механікаў тэрмінала прадпрыемства “Вестаўта” накіравалі індывідуальныя звароты ў гэтую міжнародную структуру яшчэ ў сакавіку мінулага году. Яны звярталі ўвагу на парушэнне прынцыпаў справядлівага судовага разбіральніцтва.
05.11.2012 Васіль Палякоў звярнуўся ў пракуратуру з нагоды беспадстаўнага затрымання міліцыяй
Ён просіць даць прававую ацэнку дзеянням камандзіра аддзялення АМАП Сяргея Астапенкі, які ажыццяўляў незаконнае затрыманне палітыка, а таксама намесніка начальніка крымінальнага вышуку РАУС Савецкага раёна Аляксея Скрабука, які парушыў нормы крымінальна-працэсуальнага і адміністрацыйна-працэсуальнага права.
04.11.2012 Міліцыя адмаўляецца прызнаць, што двойчы парушыла заканадаўства
Аляксей Гаўруцікаў атрымаў адмову на сваё патрабаванне пакараць супрацоўнікаў ДАІ і Першамайскага РАУС за незаконныя дзеянні і ўнясенне ў пратакол непраўдзівай інфармацыі. Раённы следчы камітэт стаў на бок міліцыянтаў, якія сваіх парушэнняў не прызналі.










