Навіны на тэму: скаргі
28.01.2013 Праваабаронцы патрабуюць аб`ектыўнай і справядлівай ацэнкі справы аб збіванні Васіля Сарочыка
Прыватная культурна-асветніцкая ўстанова "Платформ інавейшн" звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем даць аб`ектыўную і справядлівую ацэнку справе аб збіванні вартаўніка мінскай аўтастаянкі Васіля Сарочыка. Ліст "Платформ інавейшн" накіравала 28 студзеня ў Адміністрацыю прэзідэнта, паведаміў БелаПАН кіраўнік праваабарончай структуры Андрэй Бандарэнка.
28.01.2013 Беларусь ігнаруе рашэньні КПЧ ААН (+відэа)
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь адмаўляецца прызнаваць рашэньні Камітэту па правох чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў. Пра гэта было паведамлена віцебскаму праваабаронцу Паўлу Левінаву.
25.01.2013 Кастусь Жукоўскі просіць разабрацца з “тэлефоннымі тэрарыстамі”
Гомельскі дэмакратычны актывіст Кастусь Жукоўскі звярнуўся да пракурора Гомельскай вобласці і начальніка Цэнтральнага РАУС у сувязі з тэлефоннымі пагрозамі, якія паступалі яму 23 студзеня.
23.01.2013 Гомель: па забароне акцыі у падтрымку Бяляцкага пададзена скарга у Вярхоўны суд
Анатоль Паплаўны, Леанід Судаленка і Святлана Гольдадэ падалі калектыўную скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукала, у якой просяць прызнаць незаконнай адмову гарвыканкаму ў правядзенні ў Гомелі 4 жніўня мінулага году пікету ў падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
21.01.2013 Гарадзенскія праваабаронцы абскардзяць абсурдныя прысуды
На 29-га студзеня ў Гарадзенскім абласным судзе прызначаны разгляд касацыйнай скаргі Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля. Пачатак ў 9.30.
11.01.2013 Мытнікі не адказалі на скаргу сябра “Справядлівага свету” Ілоны Ткачовай
Сябра партыі “Справядлівы свет” са Жлобіна Ілона Ткачова не атрымала адказу ад начальніка пункта пропуску «Новая Гута» наконт скаргі на незаконнае затрыманне на мяжы яе сям’і 6 снежня 2012 года і канфіскацыю ноўтбука і фотаапарата.
11.01.2013 Начальніка інтэрнатаў “Магілёўаблсельбуда” патрабуюць прыцягнуць да адказнасці за незаконнае выкарыстанне працы рабочых
Павел Шышоў у працоўны час незаконна выкарыстоўваў працу рабочых для рамонту ўласнай кватэры, што знаходзіцца ў доме №24 па праспекце Шмідта ў Магілёве. Спроба ўзбудзіць крымінальную справу праз міліцыю не дала вынікаў. Пасля гэтага скарга былога рабочага прадпрыемства накіравана ў Генпракуратуру.
11.01.2013 Магілёўскі КДБ не жадае разбірацца ў справе правядзення “Славянскага марша”
Рашэнне пра дазвол праводзіць “Славянскі марш” - не наша кампетэнцыя. Такі адказ атрымаў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў ад намесніка начальніка УКДБ па Магілёўскай вобласці спадара Савенкі.
01.01.2013 Майя Абромчык: “Буду выкарыстоўваць усе законныя метады, каб дамагчыся справядлівасьці”
Скарга студэнткі Майі Абромчык, якая пацярпела ад неправамерных дзеяньняў супрацоўнікаў АМАПу 19 сьнежня 2010 года падчас разгону мірнай акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці ў Мінску, зарэгістраваная ў Камітэце ААН па правах чалавека. Нумар рэгістрацыі - № 2228/2012.
11.12.2012 Аляксей Паўлоўскі абскарджвае рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва
Днямі ён падаў касацыйную скаргу ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда. Актывіст незалежнага прафсаюза РЭП незадаволены рашэннем суда першай інстанцыі і просіць адмяніць гэтае рашэнне, бо, паводле яго, яно вынесена з парушэннем норм матэрыяльнага і працэсуальнага права.
10.12.2012 Вярхоўны Суд не задаволіў скаргу слонімскай актывісткі БХД
Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь не задаволіў скаргу актывісткі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Вольгі Пансевіч, якую сёлета 12 чэрвеня суддзя суда Слонімскага раёна Іван Ластоўскі па двух адміністратыўных артыкулах – за непадпарадкаванне міліцыі і нецэнзурную лаянку - аштрафаваў на 2 мільёны 500 тысяч рублёў.
06.12.2012 Аляксей Паўлоўскі зняў копію матэрыялаў судовай справы толькі пасля запісу ў кнігу скаргаў
Дагэтуль суддзя Ленінскага раёна Магілёва Юлія Трапыніна не дазваляла яму гэта зрабіць. Актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП лічыць, што суддзя баіцца таго, што ў абласным суддзе прынятае ёй рашэнне можа быць адменена.
05.12.2012 Аляксею Паўлоўскаму не дазволілі зняць копію з матэрыялаў судовай справы
Суддзя Ленінскага раёна Магілёва Юлія Трапыніна не дазволіла сфатаграфаваць матэрыялы справы цяжбы актывіста незалежнага прафсаюза РЭП з Магілёўскім домабудаўнічым камбінатам. Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што суддзя Трапыніна парушыла тры артыкулы Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса.
04.12.2012 Пушкін абскарджвае свой арышт пэрформансам
Мастак Алесь Пушкін зьвярнуўся ў Вярхоўны суд з абскарджаньнем рашэньня суду Смаргонскага раёну. Ён просіць прызнаць рашэньне раённага суду аб сваім 10-суткавым арышце незаконным.
03.12.2012 Гомельскія экс-кандыдаты ў дэпутаты звяртаюцца ў ААН
Падставай паслужыла адмова судоў разгледзець скаргі cтаршыні абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Васіля Палякова і сябра партыі Уладзіміра Няпомняшчых па фактах увядзення на тэлерадыёкампаніі "Гомель" палітычнай цэнзуры падчас сёлетніх парламенцкіх выбараў.










