Навіны на тэму: скаргі
28.08.2013 Гомель: cуд палічыў, што актывісты АГП не маюць права нагадваць аб выкрадзеным экс-міністры МУС
Суддзя суду Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка прыняла рашэнне па скарзе актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) на адмову Гомельскага гарвыканкама ў правядзеньні 20 пікетаў, якія планавалася правесці 7 мая ў розных месцах абласнога цэнтра ў дзень выкрадання экс-міністра МУС Юрыя Захаранкі.
27.08.2013 Паскардзілася ў Міністэрства адукацыі — страціла працу
Настаўніца з Горацкага раёну Жана Шчарбініна, якая паскардзілася ў Міністэрства адукацыі на адміністрацыю Аўсянкаўскай сярэдняй школы, напісала заяву на звальненне.
27.08.2013 Вярхоўны суд адхіліў касацыйную скаргу Андрэя Гайдукова
Сёння Вярхоўны суд разглядаў касацыйную скаргу Гайдукова і пакінуў прысуд бяз зменаў. 1 ліпеня на закрытым судовым паседжанні актывіста з Наваполацка прызналі вінаватым у замаху на ўстанаўленне кантактаў з супрацоўнікам замежнай спецслужбы без прыкметаў здрады дзяржаве.
26.08.2013 Заўтра - разгляд касацыйнай скаргі Андрэя Гайдукова
Касацыйная скарга асуджанага за спробу ўсталяваць кантакты з прадстаўнікамі замежнай спецслужбы Андрэя Гайдукова будзе разгледжаная ў Вярхоўным судзе заўтра, 27 жніўня. Пачатак суду – у 9.30.
23.08.2013 Віцебчук Пётр Іваноў звярнуўся па абарону да спецдакладчыка ААН
Віцебчук Пётр Іваноў накіраваў скаргу на дзеянні службовых асоб дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь на адрас спадарыні Маргарэт Сэкаг’і, спэцдакладчыка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытанні аб сітуацыі з праваабаронцамі.
22.08.2013 Прызначаныя даты разгляду касацыйных скаргаў праваабаронцаў “Вясны” ў Менгарсудзе
Прызначаныя даты разгляду касацыйных скаргаў праваабаронцаў ПЦ “Вясна” Тацяны Рэвякі і Уладзіміра Лабковіча на рашэнне суда Савецкага раёна Менска, паводле якога іх прызналі вінаватымі ў парушэнні арт.23.34 КаАП і пакаралі штрафам у памеры 3 млн. рублёў кожнага. Учора яны атрымалі па пошце адпаведныя паведамленні.
19.08.2013 Сакратароў судовых пасяджэнняў навучаць правільна афармляць інфармацыйныя стэнды
Праваабаронца Міхаіл Мацкевіч накіраваў скаргу ў суд Цэнтральнага раёна г. Мінска ў сувязі з тым, што не знайшоў на інфармацыйным стэндзе інфармацыю аб адкрытым судовым пасяджэнні.
15.08.2013 Скарга Уладзіміра Целяпуна будзе разгледжана ў прэзідыуме Гомельскага абласнога суда
Праваабаронца абскарджвае забарону на правядзення пікетаў у знак салідарнасці са зняволеным калегам Алесем Бяляцкім.
15.08.2013 Вярхоўны суд разгледзіць скаргу Андрэя Гайдукова 27 жніўня
Касацыйная скарга асуджанага за спробу ўсталяваць кантакты з прадстаўнікамі замежнай спецслужбы Андрэя Гайдукова будзе разгледжаная ў Вярхоўным судзе 27 жніўня. Пачатак суду – у 9-30.
14.08.2013 Судовая калегія Гомельскага аблсуда сумняваецца ў канстытуцыйных правах грамадзян
Суддзі Гомельскага абласнога суда Леанора Буянкова, Алена Краўчанка і Аляксандр Хоміч паставілі кропку ў спрэчцы паміж старшынём Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Уладзімірам Сякерка і памежнікамі, якія знялі яго з цягніка з фармулёўкай «выяўлены грамадзянін, які праходзіць па спісах па даручэнні праваахоўных органаў».
12.08.2013 Таццяна Рэвяка і Уладзь Лабковіч падалі скаргі ў Мінгарсуд
Праваабаронцы абскарджваюць рашэнне суда Савецкага раёна, паводле якога іх прызналі вінаватымі ў парушэнні арт.23.34 КаАПП і пакаралі штрафам у памеры 3 млн. рублёў.
12.08.2013 Маладзечна: супрацоўніка суда прыцягнуць да адказнасці за тое, што ён не падрыхтаваў адказ на запыт грамадзяніна
Зварот накіроўвала жыхарка Маладзечна Алеся Садоўская, якая другі год спрабуе праз суд і праваабарочыя органы даказаць, што яе беспадстаўна спрабавалі прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці.
07.08.2013 «Гавары праўду!» не ўдалося абскардзіць адмову Мінюста ў рэгістрацыі
Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу прадстаўнікоў кампаніі «Гавары праўду!» на адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання. Адпаведнае рашэнне агучыла 7 жніўня суддзя Валянціна Кулік.
30.07.2013 Суд адхіліў скаргу Тамары Сяргей на Генпракуратуру
Суд Цэнтральнага раёна Мінска не задаволіў скаргі праваабаронцы Тамары Сяргей на неправамерныя дзеянні Генеральнай пракуратуры.
29.07.2013 Тамара Сяргей абскарджвае рашэнне Генпракуратуры ў судзе
Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Менска адбудзецца разгляд скаргі юрыста і грамадскай актывісткі Тамары Сяргей на неправамоцныя дзеянні Генеральнай пракуратуры, якая вынесла ёй афіцыйнае папярэджанне аб крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраванай грамадскай арганізацыі.










