Навіны на тэму: скаргі
16.09.2013 Перагляд справы Уладзіміра Лабковіча прызначаны на 18 верасня
18 верасня ў судзе Савецкага раёна Мінска аб 11-й гадзіне распачнецца перагляд адміністратыўнай справы сябра Рады ПЦ “Вясна” Уладзіміра Лабковіча, які абскарджваў штраф за акцыю з нагоды другой гадавіны зняволення Алеся Бяляцкага.
16.09.2013 Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу актывіста БСДП Мікалая Залознага
16 верасня Магілёўскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і яе актывіста Мікалая Залознага на рашэнне суда Ленінскага раёна Магілёва ад 31 траўня 2013 года з нагоды выказвання начальніка магілёўскіх інтэрнатаў Паўла Шышова пра БСДП і Залознага.
13.09.2013 Улады "ацанілі" "Асьвечаных Беларушчынай" (копіі дакументаў)
Кніга Алеся Бяляцкага “можа нанесці ўрон іміджу Рэспублікі Беларусь”. Да такой высновы прыйшла “экспертная камісія” пасля разгляду зборніка літаратуразнаўчых эсэ і нарысаў “Асьвечаныя Беларушчынай”, што выйшаў у свет за час зняволення аўтара. Ашмянская мытня прапаноўвае Таццяне Рэвяка, у якой на беларуска-літоўскай мяжы былі канфіскаваныя 40 асобнікаў выдання, вывезці іх назад у Літву. Праваабаронца ставіць пад сумнеў праведзеную экспертызу.
09.09.2013 Гомельскія праваабаронцы скардзяцца пракурору на невыкананне закону аб масавых мерапрыемствах
Нагодай для звароту стала прыняцце Гомельскім гарвыканкамам новага рашэння «Аб масавых мерапрыемствах», якое ўступіла ў сілу 5 верасня. Праваабаронцы лічаць гэтае рашэнне незаконным, якое супярэчыць закону «Аб масавых мерапрыемствах».
06.09.2013 Штраф за ўтрыманне свінней у пяцікіламетровай зоне абскарджаны ў судзе
Святлана Ліпецкая абскардзіла ў судзе Магілёўскага раёна пастанову адміністрацыйнай камісіі Магілёўскага райвыканкаму ад 30 жніўня 2013 года, паводле якой жанчыну аштрафавалі на 1,5 мільёны рублёў.
05.09.2013 Светлагорскі СК не жадае прызнаваць віну супрацоўнікаў міліцыі ў смерці Аляксандра Акуліча
Замест своечасовага аказання належнай медыцынскай дапамогі чалавеку, які знаходзіўся ў хваравітым стане, дзяжурныя ІЧУ Светлагорскага РАУС яшчэ паўгадзіны збівалі яго . Але следчы Вячаслаў Петачэнка, адмаўляючы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі па факце смерці Аляксандра Акуліча, абмінае гэтую важную акалічнасць.
05.09.2013 Бярозаўскія праваабаронцы будуць судзіцца з райвыканкамам
Адмову ў пікеце, які заяўляўся на 4 жніўня бягучага году ў падтрымку палітзняволенага старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна”Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў, праваабаронцы лічаць неабаснаванай і неправамернай.
02.09.2013 Дзмітрый Яўстратаў дамагаецца вяртання зямлі, незаконна перададзенай фермеру
Гэтым разам жыхар вёскі Нядашава-2 Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці падаў наглядную скаргу ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.
02.09.2013 Брэст: на гарвыканкам пададзена скарга ў суд
Мясцовы каардынатар Руху “За Свабоду!” Дзяніс Турчаняк спрабуе дамагчыся прызнання незаконнымі дзеянні брэсцкіх уладаў, якія тычацца будаўніцтва на тэрыторыі, што ахоўваецца дзяржавай.
02.09.2013 Стала вядома дата касацыі па смяротнаму прысуду жыхару Гомеля
Разгляд касацыйнай скаргі асуджанага да вышэйшай меры пакарання Аляксандра Грунова і яго адваката Сяргея Краснова прызначаны на раніцу 18 кастрычніка бягучага года ў судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда.
02.09.2013 Суд не задаволіў касацыйную скаргу Уладзіміра Лабковіча
Мінскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргі правабаронцы Уладзіміра Лабковіча на вынесены яму прысуд судом Савецкага раёну Мінска 3 мільёны рублёў штрафу.
02.09.2013 Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Віктара Сырыцы
Суддзя Брэсцкага абласнога суда Наталля Сурма не задаволіла касацыйную скаргу грамадскага актывіста Віктара Сырыцы на пастанову суддзі суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы па справе Мілавідскага фэсту.
02.09.2013 Гарадзенскія праваабаронцы абскарджваюць рашэнне гарвыканкама
Гарадзенскія грамадскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч, Раман Юргель падалі ў суд Ленінскага раёна Гародні скаргу на рашэнне Гарадзенскага гарвыканкаму ад 1 жніўня, якім было забаронена правядзенне інфармацыйнага пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага.
30.08.2013 Гомельскі каардынатар «Гавары праўду!» просіць пракуратуру пакараць міліцыянераў, якія яго затрымлівалі
Гомельскі каардынатар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Валерый Сляпухін накіраваў скаргу пракурору Кастрычніцкага раёна Мінску з нагоды затрымання 24 жніўня.
29.08.2013 Судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага аблсуда адмовіла ў задавальненні скаргі выдаўца газеты “Вольны горад”
28 жніўня судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда разгледзела прыватную скаргу выдаўца крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава на адмову суда Крычаўскага раёна ў аднаўленні тэрмінаў падачы касацыйнай скаргі ў Магілёўскі абласны суд.










