Навіны на тэму: скаргі
08.10.2013 Актывіста АГП Дзяніса Рабянка суд прызнаў вінаватым, але… не пакараў
7 кастрычніка ў Калінкавічах завяршыўся суд над актывістам АГП Дзянісам Рабянком. Згодна з пастановай суду, ён прызнаны вінаватым у парушэнні артыкула 9.1 КаАП. Тым не менш, адміністрацыйны працэс у адносінах да яго быў спынены ў сувязі са сканчэннем тэрміну прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.
08.10.2013 Аршанскі актывіст Мікалай Дзямідаў рыхтуе скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН
Праблема, з якой сябар партыі левых "Справядлівы свет" вырашыў звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека, паўстала пасля мінулагодніх выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. З тае пары ён спрабуе прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэнні выбарчага заканадаўства.
08.10.2013 Праваабаронцу Уладзіміра Лабковіча пакаралі штрафам. З чацвертай спробы
У судзе Савецкага раёна Менска 8 кастрычніка нарэшце адбыўся перагляд адміністратыўнай справы сябра Рады ПЦ “Вясна” Уладзіміра Лабковіча.
07.10.2013 Мінгарсуд адмяніў пастанову ад прыцягненні да адказнасці нацбола Дзмітрыя Паліенкі
4 кастрычніка Менскі гарадскі суд адмяніў пастанову суда Цэнтральнага раёна сталіцы аб прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці актывіста нацыянал-бальшавіцкага руху Дзмітрыя Паліенкі.
06.10.2013 Магілёўскі міліцыянт працуе несумленна
У Магілёве міліцыянт Кавалёў падрабіў рапарт, у якім грамадская актывістка Наталля Самахвалава, нібыта адмовілася ад сустрэчы з ім для дачы паказанняў па свайму звароту, раней накіраванаму ёй у Адміністрацыю прэзідэнта.
04.10.2013 9 кастрычніка ў Віцебску – чарговы суд за недазволеныя пікеты
У Першамайскі райсуд Віцебска пададзеная скарга абласнога каардынатара руху "За свабоду" Хрыстафора Жаляпава і прадстаўніка аргкамітэту па стварэнні партыі "Народная Грамада" Аляксея Гаўруцікава.
04.10.2013 Магілёўскія дэпутаты прачнуліся толькі пасля скаргі ў парламент і пракуратуру
Свае адказы на калектыўныя звароты магілёўцаў з нагоды ініцыявання актывістамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Закона “Аб грамадскіх слуханнях” дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Эдуард Сянкевіч і Аляксандр Разганаў даслалі толькі праз тры з паловай месяцы.
04.10.2013 Гомель: незалежны прафсаюз РЭП дапамог звольніцца прадаўцу, на якую хацелі “павесіць” недастачу
Да прававога інспектара прафсаюза РЭП па Гомельскай вобласці Леаніда Судаленкі шмат разоў звярталіся пакрыўджаныя працадаўцам прадаўцы, на якіх кіраўніцтва гандлёвых прадпрыемстваў горада ўскладала адказнасць за недастачы.
04.10.2013 Жыхар Жлобіна, адсядзеўшы тэрмін у турме, не знайшоў па вяртанні свайго дома
Да праваабаронцы «Гомельскай Вясны» Леаніда Судаленкі звярнуўся жыхар Жлобіна Андрэй Смірноў з просьбай дапамагчы вярнуць дом. Малады чалавек пазбавіўся маёмасці (дакладней, яго пазбавілі), пакуль адбываў пакаранне.
03.10.2013 Гарадзенскія праваабаронцы працягваюць змагацца за канстытуцыйныя правы
Гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Раман Юргель падалі скаргу ў Гарадзенскі абласны суд на рашэнне суда Ленінскага раёну Гародні.
02.10.2013 Пададзена скарга на дзеянні Баранавіцкага міжраённага пракурора, які ўхіляецца ад выканання абавязкаў
Сябра “Руха “За свабоду” Віктар Сырыца накіраваў скаргу пракурору Брэсцкай вобласці на дзеянні Баранавіцкага міжраённага пракурора, які, на думку грамадскага актывіста, ухіляецца ад выканання сваіх непасрэдных абавязкаў.
02.10.2013 Актывіст Леанід Здрэстаў дамогся пакараньня віцебскіх судзьдзяў
Двойчы Віцебскі абласны суд адмяняў пастановы, вынесеныя судзьдзямі суду Кастрычніцкага раёну Віцебску, аб адмове распачаць справы паводле скаргаў жыхара Віцебскага раёну Леаніда Здрэстава супраць УП «Віцебскаблгаз».
27.09.2013 Маці памерлага ў cветлагорскім ІЧУ Аляксандра Акуліча настойвае на допыце судмедэкспертаў
Валянціна Акуліч накіравала пракурору Светлагорскага раёна хадайніцтва, у якім паведамляе, што заключэнне дадатковай судова-медыцынскай экспертызы выглядае нелагічным, і настойвае на допыце экспертаў.
23.09.2013 Сястра Ігара Пцічкіна абскардзіла сваё затрыманне
Ірына Мірановіч лічыць незаконным сваё затрыманне ў дзень памяці брата, памерлага ў мінскім СІЗА-1 Ігара Пцічкіна, і абскардзіла ў Мінскі гарадскі суд адміністратыўнае спагнанне, накладзенае на яе судом Цэнтральнага раёна сталіцы.
23.09.2013 Мінскі гарадскі суд накіраваў справу Контуша на перагляд
Суддзя Валер Камісараў адмяніў пастанову і накіраваў справу на новы разгляд у суд Цэнтральнага раёна.










