Навіны на тэму: скаргі
30.10.2013 Гомельскі абласны суд абавязаў суд раённы разглядзець скаргу актывісткі Тамары Зайцавай
Судовая калегія па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суду разгледзела 29 кастрычніка скаргу грамадскай актывісткі з Калінкавічаў Тамары Зайцавай.
30.10.2013 “Стаяў ўздоўж тратуарнага каменя тварам да вуліцы з кветкамі чырвонага колеру…” суд расцаніў як пікетаванне
Суддзя Мінгарсуда Камісараў адмовіў у задавальненні скаргі Сяргея Яўменава на пастанову па адміністрацыйнай справе, якая ўступіла ў законную сілу.
25.10.2013 Разгляд касацыйнай скаргі Уладзіміра Яроменка прызначаны на 12 лістапада
Скаргу будуць разглядаць у Мінскім гарадскім судзе. У выпадку, калі рашэнне суда Першамайскага раёна пакінуць без зменаў, актывіст павінен будзе адбыць 3-месячны арышт за парушэнне правілаў прэвентыўнага нагляду.
25.10.2013 Салігорац зноўку скардзіцца ў Генпракуратуру на парламентарыяў
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка накіраваў у Генеральную пракуратуру новую скаргу на дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад Салігорчшыны Яўгена Абаленскага і Таісу Данілевіч. Нагодай для звароту стала грубае парушэнне дэпутатамі Закона “Аб зваротах грамадзян” і Закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”.
25.10.2013 У Камітэт ААН па правах чалавека накіравана чарговая скарга
Салігорскі грамадскі актывіст Уладзімір Шыла звярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека ААН са скаргай на Рэспубліку Беларусь. Падставай для звароту стала забарона Салігорскім раённым выканаўчым камітэтам правядзення пікета да Дня Волі ў сакавіку гэтага году.
25.10.2013 Артыкул 193.1 КК: юрыст Тамара Сяргей не змагла абскардзіць папярэджанне Генпракуратуры
«Пракуратура і суд выканалі ўказанне Адміністрацыі прэзідэнта» - так юрыст Тамара Сяргей расцаніла рашэнне калегіі Мінскага гарадскога суда па грамадзянскіх справах у складзе Вольгі Рамашэўскай, Алы Крапіўкі і Кацярыны Якутовіч, вынесенае 24 кастрычніка.
23.10.2013 У Магілёве адбыўся суд супраць адзінага месца для масавых мерапрыемстваў
22 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёну г. Магілёва пад старшынством суддзі Валянціны Лапацінай адбыўся разгляд скаргі магілёўскіх праваабаронцаў Барыса Бухеля і Аляксея Колчына на рашэнне Магілёўскага гарвыканкаму “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Магілёве”.
22.10.2013 Нацболы скардзяцца і... перамагаюць
21 кастрычніка суд Мінскага раёна і горада Заслаўе, разгледзеўшы скаргі групы беларускіх нацыянал -бальшавікоў , адмяніў пастановы, вынесеныя начальнікам Ждановіцкага аддзялення міліцыі, і накіраваў іх адміністратыўные справы на дапрацоўку.
21.10.2013 Уладзімір Лабковіч настойвае на пакаранні суддзі
Сябра ПЦ "Вясна" Уладзімір Лабковіч накіраваў у Мінгарсуд скаргу, у якой просіць прыцягнуць да адказнасці суддзю Савецкага райсуда Эдуарда Якубоўскага, які пазбавіў яго магчымасці абскардзіць у касацыйным парадку пастанову пра штраф за распаўсюд інфармацыі пра палітвязня Алеся Бяляцкага.
18.10.2013 Рашэнне Вярхоўнага суда па скарзе асуджанага за забойства агучаць 22 кастрычніка
Вярхоўны суд Беларусі 18 кастрычніка разгледзеў касацыйную скаргу жыхара Гомеля Аляксандра Грунова, асуджанага да выключнай меры пакарання за забойства студэнткі. Канчатковае рашэнне будзе агучанае 22 кастрычніка ў 15 гадзін. Падрабязнасці – пазней на нашым сайце.
17.10.2013 Брэсцкая журналістка працягвае судзіцца за абразу. І бачыць у гэтым сэнс
Сябра ГА “БАЖ” з Брэста Мілана Харытонава накіравала скаргу на імя старшыні Вярхоўнага суда РБ, у якой аспрэчвае раней вынесенае судамі раённага і абласнога ўзроўню рашэнне ў справе абароны гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.
17.10.2013 Рэчыца: следчы камітэт вырашае, ці ўзбуджаць крымінальную справу па заяве дэмакратаў
16 кастрычніка сьледчы рэчыцкага раённага следчага камітэта Дзмітрый Блізьнюк правёў пісьмовае апытанне палітыка Уладзіміра Кацоры па заяве аб узбуджэнні ў дачыненні да супрацоўнікаў ДАІ Гомельскага аблвыканкама крымінальнай справы, звязанай з пераследам і затрыманнем дэлегатаў рэспубліканскай канферэнцыі "За сумленныя, справядлівыя выбары для лепшага жыцця".
10.10.2013 Віцебскі суд не заўважыў парушэння правоў на публічнае выкаванне сваіх меркаванняў
У Першамайскім райсудзе Віцебска адбыўся разгляд скаргі актывістаў, якія прасілі абавязаць раённыя ўлады даць дазвол на правядзенне пікета супраць размяшчэння расійскіх вайсковых баз.
09.10.2013 Баранавічы: Канстытуцыйны суд падтрымаў прапанову баранавіцкага праваабаронцы
Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь падтрымаў прапанову баранавіцкага праваабаронцы Сяргея Гоўшы. Гэта стала вядома з ліста за подпісам начальніка сакратарыяту А.В. Каравай, які атрымаў грамадскі актывіст 8 кастрычніка па пошце.
09.10.2013 Уладзімер Кацора патрабуе ад МУС і Генпракуратуры ўзбудзіць крымінальную справу
Гомельскі грамадскі актывіст, лідэр мясцовых дэлегатаў Канферэнцыі "За сумленныя, справядлівыя выбары для лепшага жыцця" Уладзімер Кацора 8 кастрычніка накіраваў заяву аб здзяйсненні крымінальнага злачынства міліцыянтамі на імя міністра МУС і Генеральнага пракурора Беларусі.










