Навіны на тэму: скаргі
07.11.2013 Чарговае судовае паседжанне наконт будаўніцтва завода беленай цэлюлозы прайшло 6 лістапада
Трэцяе судовае паседжанне па экалагічнаму іску адносна будаўніцтва завода беленай цэлюлозы адбылося 6 лістапада ў Светлагорску. Як стала вядома сайту HoradS.by з прэс-рэліза, суду былі прадастаўлены матэрыялы пра тое, што ў Еўрапейскім Саюзе і Расіі адмаўляюцца ад выкарыстання дыяксіду хлору – небяспечнага рэчыва, якое збіраюцца выкарыстоўваць на заводзе ў Светлагорску.
07.11.2013 Скандал у судзе: узнагарода знайшла свайго героя
За невыкананьне парадку інфармаваньня грамадзян аб пераносе часу пэрсанальнага прыёму, старшыня суду Першамайскага раёну Віцебску Андрэй Андрушэнка прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасьці.
06.11.2013 Слонімскі суд цвёрда стаіць на баку райвыканкама
Слонімскі раённы суд разгледзеў скаргу слонімскага грамадскага актывіста Алеся Масюка, у якой ён прасіў прызнаць незаконным і адмяніць рашэнне райвыканкама пра забарону правядзення пікету ў абарону чытачоў і падпісчыкаў “Газеты Слонімскай”.
05.11.2013 Змаганне з беспакаранасцю светлагорскіх міліцыянераў працягваецца
Скаргі праваабаронцаў “Вясны” прымусілі пракурора Светлагорскага раёна Уладзіміра Тарасенку адмяніць пастанову пра адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі са смерцю ў ІЧУ Светлагорскага РАУС Аляксандра Акуліча.
05.11.2013 Гародня: судовая “сцяна” пакуль непрабівальная
У Гарадзенскім абласным судзе прайшоў разгляд касацыйнай скаргі грамадскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча і Рамана Юргеля на рашэнне суда Ленінскага раёну Гародні па адмове гарвыканкамам правесці пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага 4 жніўня.
05.11.2013 Выдавец газеты “Вольны горад” накіраваў скаргі ў Магілёўскі абласны суд
Выдавец газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў 1 лістапада накіраваў дзве скаргі на адрас Магілёўскага абласнога суда.
05.11.2013 Жыхар Гомеля абскарджвае ў судзе забарону пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага
Жыхар Гомеля Эдуард Нелюбовіч накіраваў ў суд Цэнтральнага раёна скаргу на дзеянні супрацоўнікаў гарвыканкаму, якія не далі дазвол правесці пікет у падтрымку палітычнага зняволенага Алеся Бяляцкага.
05.11.2013 Суд актывістаў з гарвыканкамам зацягнуўся
1 лістапада каардынатар Руху "За свабоду" па Віцебскай вобласці Х. Жаляпаў і актывіст аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада"А. Гаўруцікаў спрабавалі аспрэчыць праз суд забарону на шэсце і мітынг.
05.11.2013 Гарадзенскія праваабаронцы супраць дыскрымінацыі
Гарадзенскія грамадскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч, Раман Юргель падалі ў суд Ленінскага раёна Гародні чарговую скаргу на рашэнне Гарадзенскага гарвыканкаму ад 4 кастрычніка, якім было забаронена правядзенне інфармацыйнага пікету 10 кастрычніка бягучага году.
02.11.2013 У Брэсце працягваецца змаганне за захаванне дома, што мае гісторыка-культурную каштоўнасць
У справе гвалтоўнага высялення жыхароў дома №10 па вуліцы Астроўскага пасля атрымання ліста з Міністэрства культуры з’явіліся новыя абставіны.
02.11.2013 Лістапад распачаўся новым судовым працэсам у Жодзіне
1 лістапада ў будынку Жодзінскага гарадзкога суду праходзіла першае паседжаньне па разглядзе судовай справы па забароне гарадзкімі ўладамі 4 жніўня мірнага пікетаваньня ў падтрымку палітвязьня, вядомага праваабаронцы, старшыні закрытага ўладамі Праваабарончага Цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў.
01.11.2013 Барыс Бухель: Крычаўскі раённы суд не меў права разглядаць пазоў на “Вольны горад”
На думку магілёўскага праваабаронцы Барыса Бухеля, калі б начальства Чэрыкаўскага ПМК-280 хацела абараніць сваю дзелавую рэпутацыю, то яно мусіла падаваць пазовы ў гаспадарчы суд.
01.11.2013 Аб’яднанне украінцаў “Кабзар” будзе дабівацца памяшкання праз Брэсцкі абласны суд
Кіраўнік аб’яднання баранавіцкіх украінцаў “Кабзар” Мікалай Чарнавус 1 лістапада падаў скаргу ў Брэсцкі абласны суд на рашэнне суддзі Мікалая Сельмановіча ад 24 кастрычніка 2013 года.
01.11.2013 Магілёўскія праваабаронцы працягваюць абскарджваць забарону пікету з патрабаваннем вызваліць Алеся Бяляцкага
Адпаведная касацыйная скарга была накіравана ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда.
31.10.2013 1 лістапада віцебскія актывісты будуць судзіцца з гарвыканкамам
Атрымаўшы адмову на правядзенне шэсця і мітынгу, каардынатар Руху "За свабоду" па Віцебскай вобласці Хрыстафор Жаляпаў і актывіст аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" Аляксей Гаўруцікаў звярнуліся ў Кастрычніцкі райсуд.










