Навіны на тэму: скаргі

Цімошак хоча падзякаваць МУС за разгон культурніцкай імпрэзы

20.01.2014 Цімошак хоча падзякаваць МУС за разгон культурніцкай імпрэзы

21 студзеня калегія Менскага абласнога суду будзе разглядаць скаргу Зінаіды Цімошак, якая дамагаецца скасаваньня штрафу. Раней Слуцкі суд прызнаў прагляд фільму і лекцыю на тэму Слуцкага збройнага чыну несанкцыянаванай акцыяй.

28 студзеня - разгляд касацыйнай скаргі па справе Васіля Парфянкова

14.01.2014 28 студзеня - разгляд касацыйнай скаргі па справе Васіля Парфянкова

Паседжанне адбудзецца ў 10.00, у Мінскім гарадскім судзе.

Жодзіна: Касацыйную скаргу давялося падаваць без азнаямленьня з пратаколам

10.01.2014 Жодзіна: Касацыйную скаргу давялося падаваць без азнаямленьня з пратаколам

Касацыйная скарга на рашэньне Жодзінскага гарадзкога суду ад 22 лістапада з матывавальнай часткаю ад 29 лістапада 2013г., якія былі прадстаўленыя заяўнікам толькі 24 сьнежня 2013г., вымушана была падавацца імі 03.01.2014г. без папярэдняй магчымасьці азнаямленьня з пратаколам судовага паседжаньня ды ўнясеньня неабходных заўваг.

Валянцін Стэфановіч падаў скаргу на Генеральную пракуратуру

23.12.2013 Валянцін Стэфановіч падаў скаргу на Генеральную пракуратуру

Праваабаронца аспрэчвае вынесенае Генпракуратурай абмежаванне на доступ да сайта ПЦ "Вясна" і расцэньвае дадзеныя захады як цэнзуру.

Суд Бялыніцкага раёна не задаволіў пазоў Валерыя Вусіка аб кампенсацыі выдаткаў

13.12.2013 Суд Бялыніцкага раёна не задаволіў пазоў Валерыя Вусіка аб кампенсацыі выдаткаў

12 снежня ў судзе Бялыніцкага раёна праходзіў разгляд пазова грамадзянскага актывіста Валерыя Вусіка да Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і Бялыніцкага РАУС аб вяртанні дзяржпошлін і аплаты паслуг адваката па адміністрацыйнай справе.

СК "не бачыць падставаў" для пакарання персаналу магілёўскай калоніі за катаванні

10.12.2013 СК "не бачыць падставаў" для пакарання персаналу магілёўскай калоніі за катаванні

Такое рашэнне Следчы камітэт РБ прыняў з нагоды скаргі Людмілы Кучуры, чый муж у ПК-15 Магілёва падвяргаўся катаванням хлоркай. Пры гэтым СК нават не правёў праверкі па ўказаных у скарзе фактах.

Рэчыца: абласныя даішнікі паўстануць перад раённым судом

08.12.2013 Рэчыца: абласныя даішнікі паўстануць перад раённым судом

Гомельскі грамадскі актывіст Уладзімір Кацора атрымаў з раённага суду Рэчыцы позву, паводле якой слуханне скаргі аб адмове Следчым камітэтам узбудзіць крымінальную справу супраць інспектараў ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама прызначана на 16 снежня.

Следчы абышоў патрабаванні пракурора ў справе аб смерці затрыманага ў Светлагорскім ІЧУ

06.12.2013 Следчы абышоў патрабаванні пракурора ў справе аб смерці затрыманага ў Светлагорскім ІЧУ

Пракурор Светлагорскага раёна Уладзімір Тарасенка пагаджаецца з довадамі праваабаронцаў "Вясны" пры абскарджанні адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці Аляксандра Акуліча ў Светлагорскім ІЧУ, але міліцыянты застаюцца беспакаранымі.

Эксперт: Абмежаванні на зварот зняволеных у дзяржорганы, грамадскія арганізацыі, СМІ беспадстаўныя

05.12.2013 Эксперт: Абмежаванні на зварот зняволеных у дзяржорганы, грамадскія арганізацыі, СМІ беспадстаўныя

Як адзначаюць вязні беларускіх турмаў і калоній, аказваецца, што не ў іх інтарэсах падаваць нават вельмі абгрунтаваныя з пункту гледжання закона скаргі. Ад падачы скаргаў іх ўтрымлівае упэўненасць у тым, што персанал здольны за гэта адпомсціць.

Аліна Стэфановіч паскарділася на “Белсаюздрук” з-за дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце

05.12.2013 Аліна Стэфановіч паскарділася на “Белсаюздрук” з-за дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце

10 кастрычніка гандлярка сталічнага шапіка № 184 ГРУП “Беласаюздрук” не прадала жыхарцы Мінска Аліне Стэфановіч звычайныя алоўкі па прычыне… няведання гэтага слова на беларускай мове. Фактычна грамадзянцы Беларусі было адмоўлена ў абслугоўванні з-за не разумення дзяржаўнай мовы гандляром.

02.12.2013 Андрусь Цянюта: затрыманы, бо маладафронтавец

Сустаршыння маладога фронту Андрусь Цянюта накіраваў скаргу да начальніка Савецкага РАУС Гомеля. У скарзе сказана, што Андрусь Цянюта 16 лістапада 2013 года быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, якія даставілі яго ў аддзяленне міліцыі і праз дзве гадзіны адпусцілі без прад’яўлення якіх-небудзь абвінавачванняў. 27 лістапада Андрусь атрымаў ліст аб накіраванні копіі пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Касацыйную скаргу Уладзіміра Лабковіча пакінулі без задавальнення

29.11.2013 Касацыйную скаргу Уладзіміра Лабковіча пакінулі без задавальнення

Касацыйная скарга сябра Рады ПЦ “Вясна” Уладзіміра Лабковіча на пастанову суду, згодна з якой праваабаронца быў пакараны штрафам у памеры 3 мільёны 900 тысяч рублёў, разгледжаная ў Менскім гарадскім судзе 19 лістапада.

СК просяць распачаць крымінальную справу за катаванні хлоркай у магілёўскай калоніі

27.11.2013 СК просяць распачаць крымінальную справу за катаванні хлоркай у магілёўскай калоніі

За ўжыванне гэтага «класічнага» сродку катавання жонка зняволенага магілёўскай ПК-15 Пятра Кучуры, які да ўсяго мае інваліднасць, дамагаецца крымінальнага пакарання для адміністрацыі і персаналу папраўчай установы.

Прадпрымальніка з Менска Вячаслава Піліпука суд апраўдаў па адным з адміністрацыйных пратаколаў

27.11.2013 Прадпрымальніка з Менска Вячаслава Піліпука суд апраўдаў па адным з адміністрацыйных пратаколаў

Пры новым разглядзе адміністрацыйнай справы Вячаслава Піліпука ў судзе Першамайскага раёна 26 лістапада, сталічны прадпрымальнік быў часткова апраўданы.

Зінаіда Цімошак скардзіцца на дзеянні міліцыі

26.11.2013 Зінаіда Цімошак скардзіцца на дзеянні міліцыі

Супраць арганізатаркі прагляду фільма пра Слуцкі збройны чын быў складзены адміністрацыйны пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Актывістка збіраецца падаваць у суд на дзеянні міліцыянтаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства