Навіны на тэму: скаргі
06.05.2014 Праз 15 гадоў. Сям'я Захаранкі супраць Рэспублікі Беларусь
Напярэдадні 15-годдзя з дня гвалтоўнага выкрадання экс-міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Юрыя Захаранкі ў Камітэт па правах чалавека (КПЧ) ААН накіраванае індывідуальнае паведамленне Ульяны і Алены Захаранкі.
24.04.2014 Віцебск: суд скаргу палічыў за паклёп і пакараў скаржніка штрафам
Уласніка дома № 66 па вул. Леніна Кастрычніцкі райсуд прызнаў вінаватым у паклёпе на дырэктара ТДА «Навукова-вытворчае прадпрыемства “Мера”» Сяргея Літвінчука. Гэта прадпрыемства распачало будаўніцтва і хоча знесці некалькі дамоў у гістарычнай частцы Віцебску. Незадаволеныя жыхары напісалі скаргу…
17.04.2014 Суд блакуе скаргу Валянціна Стэфановіча ў справе пра забарону сайта “Вясны”
Абскардзіўшы вызначэнне суда Цэнтральнага раёна пра спыненне вытворчасці па скарзе на дзеянні Генпракуратуры, праваабаронца не дачакаўся ніякай рэакцыі суда - ні ўведамлення пра дату разгляду скаргі, ні пра яе паступленне ў суд, хоць адведзеныя на тое тэрміны выйшлі.
17.04.2014 Пракуратура – Зміцеру Крэмянецкаму: “Скарга прызнаная абгрунтаванай і падлягае задавальненню”
Пракуратура Ельскага раёна прызнала шматлікія парушэнні правілаў унутранага распарадку ў ізалятары часовага ўтрымання аддзела ўнутраных спраў Ельскага райвыканкама.
17.04.2014 Груноў накіраваў наглядную скаргу на смяротны прысуд і прашэнне аб памілаванні
Асуджаны адзначае, што суд, выносячы яму смяротнае пакаранне, не ўлічыў змякчаючыя абставіны – яго чыстасардэчнае раскаянне, поўнае прызнанне віны, яўку з павіннай, дабраахвотнае супрацоўніцтва са следствам і супрацьпраўныя/амаральныя дзеянні пацярпелай Наталлі Емільянчыкавай.
15.04.2014 Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазняк абскарджвае прысуд
Менскі гарадскі суд разгледзіць сёння касацыйную скаргу актывіста кампаніі «Гавары праўду» Сяргея Вазняка. 7 сакавіка кандыдата ў дэпутаты Менскага гарадзкога савета па Кальварыйскай выбарчай акрузе № 38 Вазьняка суд аштрафаваў на 40 базавых велічынь нібыта за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства.
11.04.2014 Суд адхіліў і другую скаргу Генадзя Лойкі на дыскрымінацыю беларускай мовы
11 красавіка суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Алена Сямак адхіліла пазоў беларускамоўнага мастака і грамадзянскага актывіста Генадзя Лойкі супраць “Белінвестбанка”, праігнараваўшы аргументы заяўніка і прадстаўніка грамадскасці Валянціна Стэфановіча аб дыскрымінацыйным падыходзе банка да беларускай мовы.
02.04.2014 ПЦ "Вясна" прыносіць прабачэнні за недакладнасць суддзі Гродзенскага абласнога суда Вячаславу Міхневічу
Недакладнасць мела месца пры згадванні імя дадзенага суддзі ў інфармацыі праваабаронцаў пра разгляд у Гродзенскім абласным судзе касацыйнай скаргі на забарону кнігі Алеся Бяляцкага.
31.03.2014 Касацыйны суд падтрымаў забарону кнігі Алеся Бяляцкага
31 сакавіка Гродзенскі аблсуд пакінуў у сіле рашэнне пра забарону кнігі Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай”. Рашэнне было прынятае за тры хвіліны, а старшынюючы ў паседжанні суддзя Аляксандр Калеснікаў [выпраўлена - рэд.], па словах заяўнікоў, паводзіў сябе агрэсіўна і па-хамску. Ён не дазволіў праваабаронцам падчас паседжання выказацца ў поўным аб’ёме і данесці да суда свае меркаванні.
27.03.2014 Касацыйная скарга на забарону кнігі Алеся Бяляцкага будзе разглядацца 31 сакавіка
Гродзенскі абласны суд 31 сакавіка разгледзіць касацыйную скаргу Таццяны Рэвяка на рашэнне суда Ашмянскага раёна пра забарону кнігі “Асьвечаныя Беларушчынай”, якое праваабаронца лічыць незаконным і расцэньвае як цэнзуру.
25.03.2014 Пятру Кучуру адмянілі турэмны рэжым
Пра гэта ПЦ "Вясна" паведаміла жонка зняволенага пасля тэлефоннай размовы з ім. Але Людміла Кучура не спыняецца на дасягнутым і накіроўвае ў ААН скаргу па факце катаванняў мужа ў магілёўскай калоніі.
13.03.2014 Гродна: Петыцыю супраць тытунёвых кіёскаў падпісала больш за 3000 чалавек
Аўтары петыцыі патрабуюць, каб колькасць кіёскаў у адкрытай гарадской прасторы была змешчана, кіёскі зніклі з прыпынкаў грамадскага транспарту і былі перанесеныя ў існуючыя крамы, рынкі, супермаркеты. Яны таксама лічаць, што колеры кіёскаў павінны быць менш яскравымі і на іх не павінна быць надпісу “Табак”.
12.03.2014 Мінгарвыканкам пераконвае: будаўніцтва новай дарогі не закране Севастопальскі парк
Тым часам жыхары Першамайскага раёна, якія актыўна адстойвалі зялёную зону, занепакоеныя новым праектам, прапанаваным уладамі.
10.03.2014 Суд па справе "Стоп падатак" пакінуў у сіле рашэнне ДАІ аб штрафе
Дзмітрый Дзмітрыеў атрымаў штраф памерам 3 базавыя велічыні за тое, што нібыта падчас акцыі без патрэбы падаваў гукавыя сігналы. Абвінавачаны спрабаваў абскардзіць рашэнне ДАІ, але суд Маскоўскага раёна пакінуў яго ў сіле.
07.03.2014 Таццяна Рэвяка абскарджвае забарону ўвозу кнігі “Асьвечаныя беларушчынай” у Гарадзенскім аблсудзе
Праваабаронца Таццяна Рэвяка падала касацыйную скаргу на рашэнне суда Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці, які, прызнаўшы непрымальнай экспертызу кнігі Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя беларушчынай”, кнігу ўсё ж забараніў.










