Навіны на тэму: скаргі
22.08.2014 Менскі гарадскі суд адхіліў скаргу абаронцаў Курапатаў
Менскі гарадскі суд адхіліў скаргу абаронцаў мемарыялу ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты. Пакінуў у сіле рашэнне суду Цэнтральнага раёну. Аўтары скаргі спрабавалі дамагчыся ад Генеральнай пракуратуры Беларусі, выканаць сваё ранейшае прадпісанне аб выдаленні ўсіх аб’ектаў, якія незаконна пабудаваны ў ахоўнай зоне мемарыялу.
21.08.2014 Экс-кандыдат у дэпутаты паскардзіўся ў ААН на адсутнасць суду
Экс-кандыдат у дэпутаты Гомельскага абласнога Савету ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), эканаміст Мікалай Новікаў прайшоў усе судовыя інстанцыі, але так і не змог дамагчыся ўзбуджэння справы па скарзе супраць ААТ "Палесдрук", дзе падчас мінулай выбарчай кампаніі яму адмовілі вырабіць агітацыйныя ўлёткі.
20.08.2014 Турма для Мікалая Аўтуховіча не скончылася
Пракурор Ваўкавыскага раёна ў забароне міліцыі на выезд былога палітвязня на лячэнне ў Мінск парушэнняў не ўгледзеў. У сувязі з гэтым Мікалай Аўтуховіч падрыхтаваў скаргу на імя пракурора Гродзенскай вобласці.
19.08.2014 Як міліцыя ў Дуброўна хавае канцы ў ваду (фота дакументаў)
Віктар Бугаёў, былы зняволены з горада Дуброўна Віцебскай вобласці, спрабуе адшукаць у сваёй крымінальнай справе канцы, якія мясцовыя праваахоўнікі паспрабавалі схаваць так, каб не ўсплыла праўда.
13.08.2014 Алег Корбан пакуль на свабодзе
Адвакат Вольга Безбародкіна паведаміла, што пакуль пастанова суда не ўступіла ў сілу, яна абскардзіла арышт Алега Корбана ў Мінскі гарадскі суд. Падчас адміністратыўнага працэсу 12 жніўня адвакат прасіла суддзю спыніць справу праз адсутнасць падзеі правапарушэння.
12.08.2014 Гомельскі суд разгледзіць скаргу карэспандэнта Радыё Рацыя
У Гомелі карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя Мікола Бянько атрымаў позву на 26-га жніўня, будзе разглядацца яго скарга. Журналіст спрабуе абскардзіць папярэджанне пракуратуры за «незаконную журналісцкую дзейнасць» без акрэдытацыі.
05.08.2014 У Камітэт па правах чалавека накіравана скарга палітвязня Эдуарда Лобава
У Камітэт па правах чалавека ААН накіравана скарга палітвязня Эдуарда Лобава. Пра гэта сайту “Вясны” паведаміла кіраўнік ПУ “Беларускі дакументацыйны цэнтр” Раіса Міхайлоўская.
04.08.2014 Пра правапарадак і правасуддзе па-дубровенску
Гісторыя пра супрацьстаянне паміж былым зняволеным Віктарам Бугаёвым і супрацоўнікамі Дубровенскага РАУС Віцебскай вобласці, пра якую ў лютым гэтага года паведамляў Праваабарончы цэнтр "Вясна", мела працяг.
31.07.2014 Валянцін Стэфановіч: Суд мусіў узбудзіць справу і дакладна адказаць - былі парушаныя мае правы ці не
Старшыня Менгарсуда не бачыць падставы для задавальненне скаргі намесніка старшыні ПЦ “Вясна” Валянціна Стэфановіча, які лічыць, што Генпракуратура рашэннем аб уключэнні сайта spring96.org у спіс абмежаванага доступу парушыла ягоныя правы.
30.07.2014 Праваабаронцы Гомеля судзяцца з гарвыканкамам
Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны зьвярнуліся ў суд Цэнтральнага раёну Гомеля са скаргаю супраць гарадзкога выканаўчага камітэту. Падставай для гэтага сталася адмова з боку гарадзкой адміністрацыі ў правядзеньні 4 жніўня пікету ў падтрымку палітычнях вязняў з патрабаваннем аб іх неадкладным вызваленні.
28.07.2014 Прызначана дадатковая праверка па справе аб катаваннях Пятра Кучуры
Пракурор горада Магілёва, разгледзеўшы скаргу жонкі асуджанага на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў ПК-15, адмяніў дадзеную пастанову Магілёўскага міжраённага аддзела Следчага камітэта.
18.07.2014 Людміла Кучура не здаецца ў супрацьстаянні з органамі следства
Пасля праверкі, якой доўга дамагалася жонка асуджанага Пятра Кучуры, Магілёўскі міжраённы аддзел СК адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце неправамерных дзеянняў адміністрацыі ПК-15 г.Магілёва. Людміла Кучура абскардзіла гэтае рашэнне гарадскому пракурору.
15.07.2014 Аляксандра Грунова ў камеры смяротнікаў наведаў адвакат
Са словаў адваката, Аляксандр Груноў мяркуе скарыстаць апошнюю магчымасць дзеля змены прысуду - накіраваць яшчэ адну наглядную скаргу на імя старшыні Вярхоўнага Суду. У камеры смяротнікаў яго рэгулярна наведвае святар.
14.07.2014 Шакуючыя фотасведчанні злачынства светлагорскіх міліцыянтаў
Дагэтуль ПЦ “Вясна” не публікаваў фотаздымкі, якія прадаставіла маці памерлага ў ІЧУ Светлагорскага РАУС Аляксандра Акуліча. Суд канчаткова адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце яго смерці, сцвярджаючы, што шматлікія сляды збіцця на целе памерлага “ў прычыннай сувязі са смерцю не знаходзяцца”.
10.07.2014 Дэградацыя, альбо Што засведчыў судовы працэс у абарону Курапатаў
26-27 чэрвеня адбыўся судовы працэс у абарону Курапатаў. Прадстаўнікі грамадскасці звярнуліся ў суд Цэнтральнага раёна Мінска са скаргай на Генеральную пракуратуру ў сувязі з тым, што СТАА «БелРэстІнвест» пад час будаўніцтва аб’екту «Бульбаш-хол» незаконна ўзвяло ў недатыкальнай ахоўнай зоне Курапатаў з іх заходняга боку шэраг пабудоў.










