Навіны на тэму: скаргі

Неверагодна, але факт: следчы Скавародкін прызнае факт катаванняў Пятра Кучуры (копіі дакументаў)

01.10.2014 Неверагодна, але факт: следчы Скавародкін прызнае факт катаванняў Пятра Кучуры (копіі дакументаў)

Асуджаны атрымаў копіі дзвюх пастановаў пра прызначэнне судмедэкспертызы, якія пацвярджаюць гэта літаральна.

Святлана Гусева: Я страціла адчуванне абароненасці, якое шукала, пераязджаючы ў Беларусь з Казахстана

26.09.2014 Святлана Гусева: Я страціла адчуванне абароненасці, якое шукала, пераязджаючы ў Беларусь з Казахстана

Справа Святланы Гусевай выявіла праблему, пра якую большасць талерантных беларусаў часам не задумваецца: гаворка ідзе пра знявагу гонару і годнасці у сувязі з расавай і нацыянальнай прыналежнасцю.

Вярхоўны суд не паставіў кропку ў справе загінулага ў Светлагорскім ІЧУ

24.09.2014 Вярхоўны суд не паставіў кропку ў справе загінулага ў Светлагорскім ІЧУ

У маці Аляксандра Акуліча, якая дамагаецца пакарання для міліцыянтаў, з'явілася надзея, што яе скарга на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы будзе перагледжана судом Светлагорскага раёна.

Суд Жодзіна не задаволіў скаргу на забарону ўладамі пікетавання 4 жніўня

22.09.2014 Суд Жодзіна не задаволіў скаргу на забарону ўладамі пікетавання 4 жніўня

У Жодзінскім судзе пад старшынствам суддзі Таццяны Трапашка з 9 па 16 верасьня 2014 году праходзіла судовае разбіральніцтва па скарзе праваабаронцаў ПЦ “Вясна” Аляксея Лапіцкага ды Святланы Лапіцкай.

Суд па справе Наталлі Бордак заняў некалькі хвілінаў

19.09.2014 Суд па справе Наталлі Бордак заняў некалькі хвілінаў

19 верасня ў Мінскім абласным судзе адбыўся пяты па лiку працэс па справе актывiсткі БХД Наталлі Бордак, якая неадступна абскарджвае штраф за плакат "НЕ— пуцiнскай вайне з Украiнай". Пастанова пра штраф пакінута ў сіле.

Экспертыза застаецца камянём перапоны ў справе пра катаванні Пятра Кучуры

19.09.2014 Экспертыза застаецца камянём перапоны ў справе пра катаванні Пятра Кучуры

Год таму ў магілёўскай ПК-15 хлоркай быў атручаны Пётр Кучура. Увесь гэты час органы следства, пакрываючы адміністрацыю калоніі, усяляк пазбягаюць судмедэкспертызы, якая магла б пацвердзіць факт катаванняў асуджанага.

Міліцыя прынесла беларускім нацыянал-бальшавікам афіцыйныя прабачэнні

16.09.2014 Міліцыя прынесла беларускім нацыянал-бальшавікам афіцыйныя прабачэнні

Афіцыйныя прабачэнні за дзеянні супрацоўнікаў Ждановіцкага аддзела міліцыі, які з'яўляецца структурным падраздзяленнем Мінскага РУУС, звязаныя з вядзеннем адміністрацыйнага працэсу былі прынесены Упраўленнем унутраных спраў Мінскага райвыканкама ў верасні 2014 года.

Зміцер Крамянецкі працягвае адстойваць праз суд права на матэрыяльную кампенсацыю

12.09.2014 Зміцер Крамянецкі працягвае адстойваць праз суд права на матэрыяльную кампенсацыю

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля палічыў, што пракурорская праверка не зяўляецца законнай падставай, каб запатрабаваць ад адказчыкаў спагнання матэрыяльнай кампенсацыі.

Праваабаронца Паплаўны выкрыў галоўнага суддзю вобласці ў хлусні

12.09.2014 Праваабаронца Паплаўны выкрыў галоўнага суддзю вобласці ў хлусні

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля паўгода адмаўляе праваабаронцу Анатолю Паплаўнаму ў азнаямленні з матэрыяламі адміністрацыйнай справы, якая закранае яго правы.

Андрэй Цянюта абскарджвае адлічэнне з універсітэта

10.09.2014 Андрэй Цянюта абскарджвае адлічэнне з універсітэта

12 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля пачнецца разгляд пазову студэнта-завочніка да універсітэта імя Ф.Скарыны

Міліцыя адмаўляецца вярнуць Рубцову “прадмет адзення, які мае надпісы палітычнага характару"

10.09.2014 Міліцыя адмаўляецца вярнуць Рубцову “прадмет адзення, які мае надпісы палітычнага характару"

Выконваючы абавязкі начальніка УУС адміністрацыі Савецкага раёну Мінска П. Сяміжэн паведаміў Юрыю Рубцову, што “прадмет адзення, які мае надпісы палітычнага характару і які быў канфіскаваны супрацоўнікамі міліцыі, быў вернуты яму разам з іншымі рэчамі.

Марына Коктыш выйграла справу супраць Беларусі ў КПЧ ААН

03.09.2014 Марына Коктыш выйграла справу супраць Беларусі ў КПЧ ААН

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што правы журналісткі “Народнай волі” парушаныя пры адмове ёй у акрэдытацыі ў Палаце прадстаўнікоў беларускага парламента, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Камітэт ААН прызнаў парушэнне права на мірныя сходы ў дачыненні да Васіля Палякова

28.08.2014 Камітэт ААН прызнаў парушэнне права на мірныя сходы ў дачыненні да Васіля Палякова

Намеснік старшыні АГП Васіль Палякоў скардзіўся ў КПЧ ААН на забарану гомельскіх уладаў на правядзенне пікету з мэтаю агітацыі грамадзян не прымаць удзел у парламенцкіх выбарах, якія праходзілі ў краіне 28 верасня 2008 года.

У сувязі з адмовай зарэгістраваць „Пакт” у Вярхоўны Суд пададзена скарга супраць Мінюста

27.08.2014 У сувязі з адмовай зарэгістраваць „Пакт” у Вярхоўны Суд пададзена скарга супраць Мінюста

26 жніўня заснавальнікі рэспубліканскага праваабарончага аб’яднання “Пакт”- Рух за рэалізацыю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах накіравалі ў Вярхоўны Суд скаргу на адмову Міністэрства юстыцыі зарэгістраваць створанае грамадскае аб’яднанне.

Гомельскі гарвыканкам ухіляецца ад суда

26.08.2014 Гомельскі гарвыканкам ухіляецца ад суда

25 жніўня не адбылося прызначанае на гэты дзень паседжанне суда Цэнтральнага раёна Гомеля па скарзе праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі да Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта. Прадстаўнік гарвыканкама проста не з’явіўся ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства