Навіны на тэму: скаргі

Міхаіл Мяхедка ў пошуках справядлівасці звяртаецца ў Камітэт па правах чалавека

06.03.2015 Міхаіл Мяхедка ў пошуках справядлівасці звяртаецца ў Камітэт па правах чалавека

Вычарпаўшы ўсе наяўныя сродкі прававой абароны на нацыянальным ўзроўні жыхар Мінска Міхаіл Мяхедка падаў індывідуальнае паведамленне ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Суддзі судам не падведамасныя

06.03.2015 Суддзі судам не падведамасныя

Суддзя Ленінскага раёну Мінска Вераніка Абрамовіч адмовіла палітзняволенаму актывісту з Гомеля Юрыю Рубцову ва ўзбуджэнні справы аб спагнанні маральнай шкоды з суддзі гэтага ж суда Кірыла Палулеха.

Маці Ігара Пцічкіна забаронена разгалошваць дадзеныя папярэдняга следства

05.03.2015 Маці Ігара Пцічкіна забаронена разгалошваць дадзеныя папярэдняга следства

Маці Ігара Пцічкіна, які памёр у СІЗА на Валадарцы 4 жніўня 2013 года, атрымала адказ на свой зварот у Следчы камітэт Беларусі, у якім прасіла паведаміць вынікі папярэдняга расследвання прычын гібелі яе сына і выдаць даведку аб прычыне ягонай смерці.

Мінгарсуд сцвярджае, што ў журналістам не перашкаджалі ў доступе да інфармацыі падчас працэсаў над актывістамі

04.03.2015 Мінгарсуд сцвярджае, што ў журналістам не перашкаджалі ў доступе да інфармацыі падчас працэсаў над актывістамі

Сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Настасся Лойка атрымала адказ на сваю скаргу датычна падзеяў 23 студзеня, калі журналісты не змаглі трапіць на суды над удзельнікамі акцыі памяці герояў Майдану.

Маці Паўла Селюна скардзіцца на бесчалавечнае абыходжанне з сем’ямі пакараных смерцю

25.02.2015 Маці Паўла Селюна скардзіцца на бесчалавечнае абыходжанне з сем’ямі пакараных смерцю

Тамара Сялюн лічыць, што ўлады наўмысна трымаюць сваякоў пакараных смерццю ў стане нявызначаннасці і псіхалагічных пакутаў, і тым самым парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян.

Папярэджанне аб недапушчальнасці экстрэмізму суд палічыў неабгрунтаваным

24.02.2015 Папярэджанне аб недапушчальнасці экстрэмізму суд палічыў неабгрунтаваным

Суд Першамайскага раёна Мінска разгледзеў скаргу ўдзельніка разагнанага панк-канцэрта ў "Піратах", якога ўчастковы міліцыянер прэвентыўна папярэдзіў аб недапушчальнасці парушэння закона аб супрацьдзеянні экстрэмізму.

Толькі праз 5 месяцаў і 2 дні Жодзінскі суд вырабіў пратаколы (фота, дакумэнты)

23.02.2015 Толькі праз 5 месяцаў і 2 дні Жодзінскі суд вырабіў пратаколы (фота, дакумэнты)

Толькі праз 5 месяцаў і 2 дні, 18 лютага 2015 году, Жодзінскі суд вырабіў пратаколы і даў магчымасьць заяўнікам па справе забароненага пікету ў падтрымку Мікалая Статкевіча ды іншых беларускіх палітвязьняў азнаёміцца са справай.

Памежнікі суду не падведамасныя

16.02.2015 Памежнікі суду не падведамасныя

Суддзя Ленінскага раёну Мінска Ірэна Бролішс адмовіла намесніку старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Васілю Палякову ва ўзбуджэнні справы супраць памежнага камітэту, супрацоўнікі якога цягам апошняга часу некалькі разоў здымалі палітыка на дзяржаўнай мяжы з цягнікоў і ладзілі асабістыя дагляды.

Віктар Парфёненка будзе працягваць судовае разбіральніцтва з МЗС

13.02.2015 Віктар Парфёненка будзе працягваць судовае разбіральніцтва з МЗС

Журналіст з Гародні Віктар Парфёненка атрымаў з Ленінскага суда Менску дакументы з адмовай у разглядзе скаргі на Міністэрства замежных спраў.

РУУС Цэнтральнага раёна: перашкодаў да доступу на выяздныя судовыя паседжанні не было

12.02.2015 РУУС Цэнтральнага раёна: перашкодаў да доступу на выяздныя судовыя паседжанні не было

11 лютага прыйшоў адказ на заўвагу, ўнесенную Леанідам Кулаковым ў кнігу заўваг і прапаноў РУУС Цэнтральнага раёна г. Мінска.

Судмедэксперты сталі асцярожнічаць у справе аб гібелі затрыманага ў Светлагорскім ІЧУ

11.02.2015 Судмедэксперты сталі асцярожнічаць у справе аб гібелі затрыманага ў Светлагорскім ІЧУ

Судова-медыцынская экспертная камісія не стала ў чарговы раз «дапускаць», што затрыманы Аляксандр Акуліч мог сам сабе прычыніць шматлікія цялесныя пашкоджанні, зафіксаваныя пры даследаванні трупа.

Ніна Багінская абскардзіла пастанову аб накладанні штрафу

10.02.2015 Ніна Багінская абскардзіла пастанову аб накладанні штрафу

Пры разглядзе скаргі Ніны Багінскай ў Менгарсудзе 3 лютага вынесеная пастанова аб накіраванні справы актывісткі на новы разгляд у той жа суд і аб адмене ранейшай судовай пастановы.

У Цэнтральным РУУСе  адчыняць краму “second hand”?

06.02.2015 У Цэнтральным РУУСе адчыняць краму “second hand”?

Мікалаю Коласу, які адбыў 10-суткавы арышт за ўскладанне кветак да помніка Тарасу Шаўчэнка ў Менску, не вярнулі асабістыя рэчы - шалік і шапку.

Міхаіл Гладкі падаў скаргу на пастанову Мінскага раённага суда

05.02.2015 Міхаіл Гладкі падаў скаргу на пастанову Мінскага раённага суда

3 лютага незаконна асуджаны за забойства брата Міхаіл Гладкі падаў касацыйную скаргу ў Мінскі абласны суд.

Суд адмовіў Рыгору Кастусёву ў задавальненні касацыйнай скаргі

03.02.2015 Суд адмовіў Рыгору Кастусёву ў задавальненні касацыйнай скаргі

Магілёўскі абласны суд 3 лютага адмовіў намесніку старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву ў задавальненні касацыйнай скаргі на прысуд суда Шклоўскага раёна аб пакаранні яго штрафам у памеры 25 базавых велічынь

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства